Палаў
Палаў Beluu er a Belau Republic of Palau Рэспубліка Палаў | |||
| |||
Нацыянальны дэвіз: "Belau loba klisiich er a kelulul" | |||
Дзяржаўны гімн: «-» | |||
Афіцыйная мова | Палаў, ангельская | ||
Сталіца | Мэлекеок | ||
Найбуйнейшы горад | Карор | ||
Форма кіраваньня | рэспубліка Томі Рэмэнгэсаў Эліас Камсэк Чын | ||
Плошча • агульная • адсотак вады |
195-е месца ў сьвеце 459 км² - | ||
Насельніцтва • агульнае (2007) • шчыльнасьць |
217-е месца ў сьвеце 20 842 43/км² | ||
СУП • агульны (2006) • на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце 0,158 млрд.$ 10 000 $ | ||
Валюта | Амэрыканскі даляр (USD) | ||
Часавы пас • улетку |
UTC+9 (UTC+9) +9 (UTC+9) | ||
Незалежнасьць ад пратэктарату ААН |
1 кастрычніка 1994 | ||
Аўтамабільны знак | PW | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pw | ||
Тэлефонны код | +680 | ||
Пала́ў, Рэспубліка Палаў (на-палаў: Belau, Belu’u era Belau, па-ангельску: Republic of Palau) — выспавая краіна ў Філіпінскім моры Ціхага акіяна ў Мікранэзіі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Каралінскіх выспаў на чатырох аддзельных каралавых выспах (Сансарол, Мэрыл, Рула Ана і Тобі) і на атоле Хелен. Агулам, у склад Палаў уваходзяць прыкладна 200 выспаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выспы былі адкрытыя ў 1543 годзе гішпанцам дэ Вілалабоса. З канца XVII стагодзьдзя і да 1899 году як частка Каралінскіх выспаў належалі Гішпаніі, а ў 1899 годзе былі прададзеныя Германіі. З 1920 году тэрыторыя Палаў знаходзілася пад кіраўніцтвам Лігі Нацый, праз японскую адміністрацыю. Пасьля Другой Сусьветнай вайны, з 1947 да 1994 году Палаў кіравалася ААН, праз амэрыканскую адміністрацыю. У 1979 годзе быў праведзены рэфэрэндум па пытаньні ўваходжаньня Палаў у склад Фэдэратыўных Штатаў Мікранэзіі, але большасьць прыняўшых удзел у рэфэрэндуме выказалася супраць. У 1994 годзе Палаў атрымала незалежнасьць.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палаў зьяўляецца рэспублікай. Канстытуцыя была прынятая ў 1981 годзе. Пытаньні абароны і замежных спараваў перададзены ЗША. Кіраўніком дзяржавы і ўрада зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на чатырохгадовы тэрмін ва ўсеагульных выбарах. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту (Народнаму Кангрэсу), які выбіраецца праз усеагульныя выбары.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць насельніцтва карыстаецца мовай палаў (адносіцца да групы інданэзійска — акіянічных моваў), а афіцыйнай мовай, а так сама мовай міжнародных зносінаў зьяўляецца ангельская. Пастаяннае насельніцтва маюць толькі восем выспаў.
Склад насельніцтва краіны прадстаўлены палаўцамі і амэрыканцамі. Асноўнымі рэлігіямі зьяўляюцца англіканства, каталіцызм, пратэстантызм. Прыкладна 10% насельніцтва вызнаюць мясцовыя веры.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Краіна знаходзіцца ў зоне экватарыяльнага, вільготнага клімату. Сярэднегадавая тэмпэратура складае прыкладна 28 °C, а сярэднегадавая колькасьць ападкаў 3 800 мм. З чэрвеня да лістапада часта здараюцца трапічныя тайфуны.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1984 году Палаў дзеліцца на 16 акругаў:
- Аімэліік
- Аіраі
- Ангаўр
- Хатахобэі
- Каянгел
- Карор
- Мэлекеок
- Нгараард
- Нгарчэлонг
- Нгардмаў
- Нгатпанг
- Нгчэсар
- Нгарэмленгуі
- Нгівал
- Пэлеліў
- Сансарол
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эканоміка краіны заснаваная на сельскай гаспадарцы і рыбнай лоўлі. На большасьці выспаў асноўнай сельскагаспадарчай культурай зьяўляецца какосавая пальма, маніёк, батат, банан. Вялікую ролю ў эканоміцы грае лоўля тунца.
Экспарт складаецца з экспарту рыбы, какосавага алею і копры. У апошнія гады разьвіцьцё атрымаў турызм і водныя віды спорту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў