Прыярытэт вытрымкі
Выгляд
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Прыярытэт вытрымкі — рэжым работы сучаснага фотаапарата з аўтаматычным вымярэньнем экспазыцыі. У час гэтага рэжыму фатограф усталёўвае патрэбную яму працягласьць спрацоўкі затвора (вытрымку), а лік дыяфрагмы абіраецца камэрай аўтаматычна на аснове вымярэньня асьветленасьці, чуйнасьці фотаматэр’ялу (для фотаапаратаў зь лічбавай матрыцай — чуйнасьці матрыцы) і зададзенай экспакарэкцыі.
Рэжым прыярытэта вытрымкі выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі фатограф хоча сам кантраляваць размываньне аб’ектаў, што рухаюцца. Выстаўляючы кароткую вытрымку, аб’ект магчыма «замарозіць», больш доўгую — выставіць яму патрэбную ступень невыразнасьці. Традыцыйна, гэты рэжым камэры азначаюць як Tv (time value), ці S.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |