П’ер-Эмэрык Абамэянг
П’ер-Эмэрык Абамэянг | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1989[1][2] (35 гадоў) | |
Рост | 187 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Кадысія | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2012 2008—2009 2009—2010 2010—2011 2011 2012—2013 2013—2018 2018—2022 2022 2022—2023 2023—2024 2024— |
Мілян → Дыжон (арэнда) → Ліль (арэнда) → Манака (арэнда) → Сэнт-Эт’ен (арэнда) Сэнт-Эт’ен Барусія Дортмунд Арсэнал Барсэлёна Чэлсі Алімпік Марсэль Аль-Кадысія |
0 (0) 34 (8) 14 (2) 19 (2) 14 (2) 73 (35) 144 (98) 128 (68) 18 (11) 15 (1) 34 (17) 10 (5) |
Зборныя | ||
2009— | Габон | 77 (31) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
П’ер-Эмэрык Абамэянг (па-француску: Pierre-Emerick Aubameyang; нарадзіўся 18 чэрвеня 1989 году, Ляваль, Францыя) — француска-габонскі футбаліст, які выступае за саудаўскі клюб «Аль-Кадысія» і нацыянальную зборную Габону на пазыцыі нападніка. Мае падвоенае францускае й габонскае грамадзянства. Бацька П’ер-Франсуа Абамэянг таксама гуляў за нацыянальную зборную Габону й правёў за яе 80 матчаў, браты Катыліна й Вілі таксама прафэсійныя футбалісты, якія, як і П’ер-Эмэрык, пачыналі кар’еру ў «Міляне». 19 мая 2022 года Патрык-Эмерык Абамеянг афіцыйна абвясціў аб сваёй міжнароднай кар'еры пасля 73 матчаў за матчы і 30 забітых галоў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Міляне» Абамэянгу гэтак і не прадаставілі шанец загуляць, лічачы за лепшае аддаваць футбаліста ў арэнду францускім клюбам, хоць у 2007 годзе Абамэянг выйграў зь «Мілянам» юнацкі Кубак чэмпіёнаў і стаў пры гэтым лепшым бамбардзірам турніра зь сям’ю галамі. За тры сэзоны ў арэндзе Абамэянг згуляў за «Дыжон», «Ліль» і «Манака», усяго 86 матчаў і 14 галоў, але ў «Міляне» габонскага нападніка палічылі непатрэбным і ў 2011 годзе яго прадалі «Сэнт-Эт’ену». У «Сэнт-Эт’ене» Абамэянг канчаткова раскрыўся як гостры нападнік, з добрай хуткасьцю й тэхнікай, умелы гуляць як па флянгах, гэтак і ў цэнтры, аб чым сьведчыць 41 гол і 15 галявых перадач у 97 матчах за «Сэнт-Эт’ен» ва ўсіх турнірах. У сэзоне 2012—2013 гадоў «Сэнт-Эт’ен» да апошняга змагаўся за месца ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА, і ў выніку каманда заняла пятае месца ў 4 пунктах ад трэцяга месца. Абамэянг у гэтым сэзоне стаў сапраўдным лідэрам сваёй каманды, правёўшы ў чэмпіянаце Францыі сэзону 2012—2013 гадоў 37 матчаў, у якіх забіў 19 галоў і зрабіў 8 галявых перадач. Па выніках сэзону Абамэянг заняў другой месца ў сьпісе лепшых бамбардзіраў францускай лігі, саступіўшы толькі Златану Ібрагімавічу, і пятае ў сьпісе лідэраў па галявым перадачам. Шыкоўная гульня й выдатная статыстыка прыцягнулі да Абамэянга ўвагу многіх клюбаў, сярод якіх «Анжы», «Ньюкасл Юнайтэд»[3], «Напалі»[4], «Манака»[5] й «Баер»[6]. Ад прапановы «Анжы» футбаліст адмовіўся, нават нягледзячы на прапанаваную зарплату ў 7 мільёнаў эўра ў год[7]. 2 ліпеня 2013 году ўзьніклі чуткі аб хутнім пераходзе Абамэянга ў дортмундзкую Барусію, аб чым потым футбаліст і паведаміў.
3 ліпеня 2013 году П’ер-Эмэрык Абамэянг перайшоў у дортмундзкую «Барусію» за 13 мільёнаў эўра, заключыўшы кантаркт да 2018 году[8][9][10][11][12]. Спартовы дырэктар «Барусіі» Міхаэль Цорк застаўся задаволены трансфэрам:
«Мы склалі кантракт з Абамэянгам на пяць гадоў, і ён абыйшоўся нам таньней, чым мы першапачаткова думалі — мы заплацім за яго 13 мільёнаў эўра. Форвард хуткі й вельмі крэатыўны ў атакавалых дзеяньнях, і сапраўды ўзмоцніць „Барусію“»[13].
Міжнарожная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова прадстаўляў моладзёвую зборную Францыі, і нават правёў за яе адзін матч. У 2009 годзе вырашыў выступаць за зборную сваёй гістарычнай радзімы — за нацыянальную зборную Габону, якой ужо ў 2012 годзе на Кубку Афрыкі дапамог выйсьці ў чвэрцьфінал, што стала вялізным дасягненьнем для зборнай Габону, а сам Абамэянг вызначыўся яскравай гульнёй. У 2010 годзе паўдзейнічаў у лёнданскай Алімпіядзе 2012 году, дзе за алімпійскую зборную Габону правёў усе тры матчы й забіў у адзін гол. Цяпер Абамэянг лідэр зборнай, за якую выступаў разам з футбалістам менскага «Дынама» Бруно Мбанангоем.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Сэнт-Эт’ен»:
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2013
- Уладальнік юнацкага Кубка чэмпіёнаў: 2007
«Барусія» Дортмунд:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2017
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013, 2014
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2020
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2021
Габон:
- Чвэрцьфіналіст Кубка афрыканскіх нацыяў: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Pierre-Emerick Aubameyang // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Pierre-Emerick Aubameyang // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ France Football: «Ньюкасл» готов предложить 29 миллионов евро за Обамеянга и Зуму.. www.sports.ru
- ^ «Наполи» ведет переговоры о переходе Обамеянга.. www.sports.ru
- ^ Отец Обамеянга: «Ждем предложения от «Монако».. www.sports.ru
- ^ Bayer hat Aubameyang im Visier.. www.kicker.de
- ^ Le10sport: Обамеянг отказался переходить в «Анжи».. www.sports.ru
- ^ Обамеянг перешел в дортмундскую «Боруссию» за 13 млн евро.. www.sports.ru
- ^ Пьер Обамейянг стал игроком "Боруссии" из Дортмунда.. www.pressball.by
- ^ Обамеянг перешел в дортмундскую «Боруссию» за 13 млн евро.(недаступная спасылка). goals.by
- ^ AUBAMEYANG: So verrückt ist Klopps Neuer.. www.bild.de
- ^ Aubameyang unterschreibt beim BVB bis 2018.. www.kicker.de
- ^ Borussia Dortmund verpflichtet Aubameyang.. www.bvb.de
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Францускія футбалісты
- Габонскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Габону
- Габонскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Футбалісты клюбу «Дыжон»
- Футбалісты клюбу «Ліль»
- Футбалісты клюбу «Манака»
- Футбалісты клюбу «Сэнт-Эт’ен»
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Марсэль
- Футбалісты клюбу «Аль-Кадысія» Хубар