РКК-74
РКК-74 | |
---|---|
Тып | ручны кулямёт |
Краіна паходжаньня | СССР Расея |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1974 — дагэтуль |
Выкарыстаньне | Краіны-эксплюатанты |
Войны | Грамадзянская вайна ў Анголе Аўганска-савецкая вайна Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы Грамадзянская вайна ў Сырыі |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Міхаіл Калашнікаў |
Дата стварэньня | 1974 рок |
Вытворца | Вяцка-палянскі машынабудаўнічы завод «Молат» |
Вытворчасьць | 1974 — дагэтуль |
Мадыфікацыі | гл. Варыянты й мадэрнізацыі |
Характарыстыкі | |
Вага | (без набояў / наладкаваны) РКК-74: 5,0 / 5,46 кг РККС-74: 5,15 / 5,61 кг РКК-74Н: - / 7,76 кг РККС-74Н: - / 7,91 кг Плястмасавы набойнік: 0,3 / - кг |
Даўжыня | РКК-74: 1060 мм (з разгарнутым / згарнутым прыкладам) РККС-74: 1060 / 845 мм РКК-74М: 1065 / 857 мм |
Даўжыня ствала | 590 мм |
Патрон | 5,45×39 мм 5,56×45 мм (РКК-201) 7,62×39 мм (РКК-203) |
Прынцып дзеяньня | адвод парахавых газаў, паваротная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | ~600 стр/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
900 м/с 745 м/с (РКК-203) |
Прыцэльная далёкасьць |
1000 мм |
Найбольшая далёкасьць |
3150 (палёт кулі) |
Від боясілкаваньня | скрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў (можна выкарыстоўваць набойнікі на 45 набояў ад РКК-74) |
Прыцэл | адкрыты, мацаваньне для аптычнага не прадугледжанае (апроч АК-74М, АК-74Н, АКС-74Н) |
5,45-мм ручны кулямёт Калашнікава, РКК-74 (Азначнік ГРАК — 6П18) — ручны кулямёт, распрацаваны для замены ў войсках кулямёта РКК пад набой 7,62×39 мм у рамках сыстэмы пальное зброі пад малаімпульсны набой 5,45×39 мм. Прыняты на ўзбраеньне ўзброеных сілаў СССР у 1974 годзе разам з аўтаматам АК-74. У 1993 годзе, пасьля стварэньня аўтамата АК-74М, на Іжэўскім машынабудаўнічым заводзе й Вятска-палянскім машынабудаўнічым заводзе «Молат», прытрымліваючыся прынцыпу ўніфікацыі, правялі адпаведную дапрацоўку РКК-74 да ўзроўню РКК-74М[1]. Таксама для экспарту на ґрунце РКК-74М распрацаваны варыянт РКК-201 пад набой 5,56×45 мм, што выкарыстоўвае набойнікі ад аўтамата АК-101 таго ж калібру, і РКК-203 пад набой 7,62×39 мм.[2]
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы 60-х рокаў сталі больш настойліва вылучацца патрабаваньні да распрацоўкі набоя і, адпаведна, зброі калібру ў межах 5,45-5,6 мм. Да гэтага часу ЗША ўжо ўзялі на ўзбраеньне 5,56-мм аўтаматычную вінтоўку распрацоўкі Стоўнэра — М16А1. Ад кулі паменшанага калібру чакалася атрыманьне шэрагу перавагаў перад куляю трохлінейнага калібру: павышэньне пачатковае хуткасьці, насьцільнасьці траекторыі яе палёту, дакладнасьці й кучнасьці аўтаматычнага агню, а адпаведнае зьмяншэньне масы набоя давала магчымасьць істотна павялічыць пераносны запас боекамплекта. Савецкія распрацоўшчыкі набояў, мусіць, ня без «аглядкі» на 5,56-мм набой амэрыканцаў вялі працу вакол блізкае да гэтага дыямэтра кулі. Іжэўскія збраяры выраблялі балістычную зброю для ўсебаковых выпрабаваньняў новага набоя.[3]
Не чакаючы поўнае адпрацоўкі набоя паменшанага калібру, ГРАК абвяшчае конкурс і выдае канструктарам заводаў і КБ тэхнічнае заданьне на праектаваньне аўтаматаў з паменшаным калібрам.
М. Т. Калашнікаў са сваёю ґрупаю вырашылі стварыць аўтамат на базе АКМ. Доўгія і зацятыя пошукі апраўдалі сябе. Пастановаю ЦК КПСС і РМ СССР ад 18.03.74 р. № 049 5,45-мм аўтамат АК-74 і ручны кулямёт РКК-74 былі прынятыя на ўзбраеньне.
Апісаньне й будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нягледзячы на высокую ступень уніфікацыі з аўтаматам АК-74, канструкцыя кулямёта мае істотныя адрозненьні, абумоўленыя спэцыфікаю ўжываньня ручнога кулямёта як лёгкае зброі агнявое падтрымкі.[3]
У РКК-74 даўжэйшая, у параўнаньні з аўтаматам, руля і, адпаведна, большая прыцэльная лінія для забесьпячэньня большае далёкасьці эфэктыўнае стральбы. Далёкасьць эфэктыўнае стральбы прыкладна на 200 мэтраў больш за далёкасьць АК-74 і прыкладна на 400 мэтраў больш за далёкасьць АКС-74У/АК-105. Масыўная руля і ўзмоцнены ўкладыш рульнае скрынкі дазваляе весьці агонь з кулямёта ў інтэнсіўным рэжыме. Так, з РКК-74 дапускаецца бесперапынны агонь да 200 стрэлаў супраць 150 стрэлаў для аўтамата.
На дульнай часткі рулі РКК замацаваныя няздымныя сошкі са сталаю вышынёю лініі агню. Форма прыклада запазычаная ў кулямёта РКД.
Праз напружаны, у параўнаньні з аўтаматам, рэжым стральбы (сярэдняя даўжыня чаргі 57 стрэлаў) для памяншэньня демэскуючага дульнага полымя, замест тормаза-кампэнсатара на дульную частку кулямётнае рулі ўсталёўваецца шчылінны полымятушыльнік.
Для ўліку, напрыклад, ветравога зносу кулі ці вынасу кропкі прыцэльваньня па франтальна рухомай цэлі на прыцэльнай ліштве РКК-74 ёсьць мэханізм ўвядзеньня бакавых паправак.
Штатныя кулямётныя набойнікі павышанае ёмістасьці (45 набояў) пасьпяхова выкарыстоўваюцца і ў камплекце з аўтаматам.
Для стральбы з кулямёта ўжываюцца 5,45 мм набоі са звычайнаю (ПС), трасавальнаю (Т), падвышанай прабіўнасьці (ПП) і бранябойнаю (БП) кулямі, а пры замене полымятушыльніка утулкай безнабойнае стральбы - безнабойныя (Х).
Прынцып дзеяньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтаматычнае дзеяньне кулямёта заснаванае на выкарыстаньні энэрґіі парахавых ґазаў, што адводзяцца ад канала рулі да ґазавага поршня засаўное рамы.[4]
Пры стрэле частка парахавых ґазаў, якія выходзяць за куляю, накіроўваюцца праз адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, дзе націскаюць на пярэднюю сьценку ґазавага поршня й адкідаюць поршань і засаўную раму з засаўкаю ў задняе становішча. Пры адыходзе назад засаўка адкрывае канал рулі, вымае з набойніка набойніцу і выкідвае яе вонкі, а засаўная рама сьціскае зваротную спружыну й напяцае цынгель. У пярэдняе становішча засаўная рама з засаўкаю вяртаецца пад дзеяньнем зваротнага мэханізма, засаўка пры гэтым пасылае чарговы набой з набойніка ў патроньнік і закрывае канал рулі, а засаўная рама выводзіць выступ (шаптала) аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля.
Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца яго паваротам управа й заходам баявых выступаў засаўкі за баявыя ўпоры рульнае скрынкі. Калі перамыкач усталяваны на аўтаматычны агонь, то стральба будзе працягвацца датуль, пакуль націснуты спускавы гачок і ў набойніке ёсьць набоі. Калі перамыкач усталяваны на адзіночны агонь, то пры націску на спускавы гачок адбудзецца толькі адзін стрэл; для вытворчасьці наступнага стрэлу неабходна адпусьціць спускавы гачок і зноў націснуць на яго.
Варыянты й мадэрнізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- РКК-74 (Азначнік ГРАК — 6П18) — базавы варыянт пад набой 5,45×39 мм;
- РКК-74П (Азначнік ГРАК — 6П18П) — РКК-74 з аптычным прыцэлам 1П29;
- РКК-74Н (Азначнік ГРАК — 6П18Н1) — РКК-74 з начным прыцэлам НСПУ (1ПН34);
- РКК-74Н2 (Азначнік ГРАК — 6П18Н2) — РКК-74 з начным прыцэлам НСПУМ (1ПН58);
- РККС-74 (Азначнік ГРАК — 6П19) — варыянт са згарнутым прыкладам пад набой 5,45×39 мм;
- РККС-74П (Азначнік ГРАК — 6П19П) — РККС-74 з аптычным прыцэлам 1П29;
- РККС-74Н (Азначнік ГРАК — 6П19Н1) — РККС-74 з начным прыцэлам НСПУ;
- РККС-74Н2 (Азначнік ГРАК — 6П19Н2) — РККС-74 з начным прыцэлам НСПУМ;
- РККС-74Н3 (Азначнік ГРАК — 6П19Н3) — РККС-74 з начным прыцэлам без падсьвятленьня НСПУ-3 (1ПН51);
- РКК-74М (Азначнік ГРАК — 6П39) — мадэрнізаваны варыянт, мае такі шэраг адрозьненьняў:[1]
- аналяґічна АК-74М, цаўё і рульная накладка ґазавае трубкі выкананыя з ударатрывалага шкланапоўненага рэактапляста АГ-4В. Мэталічныя дэталі таксама абароненыя ад карозіі адмысловым пакрыцьцём.
- павялічаны рэсурс рулі пры стральбе новым на момант мадэрнізацыі набоям 7Н10 з куляю павышанае прабіўнасьці (заяўлены рэсурс рулі — да 50 тысячаў стрэлаў)
- узмоцненая рульная скрынка і яе вечка. На левай сьценцы рульнае скрынкі ёсьць ліштва для ўсталёўкі начнога або аптычнага прыцэла
- ўпор накіравальнага стрыжня зваротнае спружыны забясьпечаны ўпорам, што утаплюецца (для прадухілення зрыву вечка рульнае скрынкі пры ўдарах і скалынаньнях)
- кулямёт забясьпечаны складаным налева плястмасавым прыкладам, фіксуецца ў баявым становішчы кнопкаваю зашчапкаю
- РКК-200:
- РКК-201 (Азначнік ГРАК — 6П55) — экспартны варыянт пад набой 5,56×45 мм;
- РКК-203 (Азначнік ГРАК — 6П8М) — экспартны варыянт пад набой 7,62×39 мм.
Характэрыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнасьць эфэктыўнае стральбы складае:
- па адзіночных наземных мэтах — 600 м;
- па паветраных мэтах — 500 м;
- па ґрупавых наземных мэтах — 1000 м.
Далёкасьць прамога стрэлу:
- па грудной постаці — 460 м;
- па беглай постаці — 640 м.
Разборка й зборка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Няпоўная разборка кулямёта праводзіцца для чысткі, змазкі й агляду ў такім парадку:
- Адлучыць набойнік;
- Праверыць, ці няма набоя ў патроньніку, для чаго адпусьціць засьцерагальнік уніз, паставіўшы яго ў становішча «АВ» (аўтаматычны) ці «ОД» (адзінкавы агонь), адвесьці за дзяржальню засаўную раму назад, агледзіць патроньнік, адпусьціць дзяржальню засаўное рамы і спусьціць цынгель з баявога напяцьця;
- Выняць пянал з прыладамі з гнязда прыклада (апроч кулямётаў са згарнутымі прыкладамі);
- Адлучыць шомпал;
- Адлучыць полымятушыльнік;
- Адлучыць вечку рульнае скрынкі;
- Адлучыць зваротны мэханізм;
- Адлучыць засаўную раму з засаўкаю ад рульнае скрынкі;
- Адлучыць засаўку ад засаўное рамы;
- Адлучыць ґазавую трубку з рульнаю накладкаю.
Зборка пасьля нябоўнае разборкі адбываецца ў зваротным парадку.
Поўная разборка ладзіцца для чысткі пры моцным забруджваньні, пасьля знаходжаньня кулямёта пад дажджом ці ў сьнезе, пры пераходзе на новую змазку або рамонце ў такім парадку:
- Адбываецца няпоўная разборка;
- Разабраць набойнік;
- Разабраць зваротны мэханізм;
- Разабраць засаўку;
- Разабраць ударна-спускавы мэханізм;
- Адлучыць цаўё.
Зборка пасьля поўнае разборкі ажыцьцяўляецца ў адваротным парадку.
Адзнака
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зброевай прэсе нярэдка згадваецца, што РКК па сваіх эксплюатацыйна-тэхнічных характарыстыках і эфэктыўнасьці дэ-факта не адносіцца да клясы кулямётаў, а зьяўляецца аўтаматычнаю вінтоўкаю на двуногах. Прыйсьці да такое высновы дазваляюць такія канструктыўныя асаблівасьці, зразку боесілкаваньня з набойніка параўнальна невялікае ёмістасьці замест характэрнага для сучасных ручных кулямётаў істужачнага, няздымная руля без прымусовага астуджэньня, што зьяўляецца неабходнасьцю для жывучасьці пры стральбе доўгімі чэргамі, і г.д. У варыянце РПК-74М ґарантыйны рэсурс складае 20-25 000 стрэлаў, а рэсурс рулі — 50 000 стрэлаў.[5] На практыцы РКК нярэдка выкарыстоўваўся менавіта як аўтаматычная вінтоўка для стральбы з рук.[6]}}
Падобна свайму папярэдніку, РКК-74 значна саступае па агнявой магутнасьці замежным дробнакалібэрым ручным кулямётам (напрыклад, вельмі пашыраны ў сьвеце FN Minimi), паколькі ня мае зьменнае рулі, страляе з зачыненае засаўкі і мае набойнікі абмежаванае ёмістасьці. Яго асноўныя перавагі: уніфікацыя з базавым аўтаматам, невялікая вага і параўнальна невысокі кошт.
Варта адзначыць, што РКК (і РКК-74) не адзіны такога роду кулямёт, у розных краінах у розны час ствараліся й ужываліся/ужываюцца розныя аналяґічныя ручныя кулямёты заснаваныя на раней створаных аўтаматах, напрыклад: амэрыканскі M16 HBAR на ґрунце M16, нямецкі HK MG36 на ґрунце HK G36 і HK M27 JAR на ґрунце HK 416, брытанскі L86A2 LSW на ґрунце L85A2 (зроблены на замову фірмаю Heckler & Koch для брытанскай арміі), кітайскі QBB-95 на ґрунце QBZ-95, ізраільскі IMI Galil ARM на ґрунце IMI Galil, аўстрыйскі Steyr AUG HBAR на ґрунце Steyr AUG, і гюд. Аднак варта заўважыць, што M27 JAR і Steyr AUG HBAR маюць заменныя у адрозненьні ад РКК-74 рулі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- КУ-21 — альтэрнатыўны РКК-74, экспэрыментальны савецкі кулямёт з камбінаванаю падачаю набояў.
- Сьпіс кулямётаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Малый калибр | Еженедельник «Военно-промышленный курьер»
- ^ Современное стрелковое оружие мира — РКК 74
- ^ а б 5,45-мм ручной пулемет Калашникова модернизированный РПК-74М. Оружейный портал.
- ^ 2. Назначение, устройство и тактико-технические данные РПК–74. Примерные вопросы по огневой подготовке.
- ^ Ручные пулеметы РПК-74 и РПК-74М » Военное обозрение
- ^ Глядзіце напрыклад відэа, зьнятае ў Абхазіі ў 1990-е рокі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]РКК-74 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў