Рагір ван дэр Вэйдэн
Рагір ван дэр Вэйдэн | |
Дата нараджэньня | не раней за 1399 і не пазьней за 1400[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 18 чэрвеня 1464[4] або 16 чэрвеня 1464[5][6] |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Занятак | маляр, ілюмінатар рукапісаў, архітэктурны чарцёжнік |
Навуковая сфэра | малярства |
Жанры | рэлігійны жывапіс[d][8][9], партрэт[8][9][5], натурморт[d][9] і гістарычны жывапіс[5] |
Плынь | Раньні нідэрляндзкі жывапіс[d][3] |
Рагі́р ван дэр Вэ́йдэн (па-нідэрляндзку: Rogier van der Weyden; 1399 або 1400 — 18 чэрвеня 1464 году) — нідэрляндзкі жывапісец, чые ацалелыя творы складаюцца пераважна з рэлігійных трыптыхаў, росьпісаў алтароў, асобных замоваў і дыптыхных партрэтаў. Мастак быў вельмі пасьпяховым пры жыцьці, а ягоныя карціны вывозіліся ў Італію і Гішпанію. Ён атрымліваў замовы, між іншым, ад Філіпа III Добрага, нідэрляндзкай шляхты і замежных князёў[10]. У другой палове XV стагодзьдзя ён засланіў сваёй папулярнасьцю нават Яна ван Эйка. Тым ня менш, ягоная вырокая вядомасьць трымалася толькі да XVII стагодзьдзя, і ў значнай ступені празь зьменлівы густ ён быў амаль цалкам забыты да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Рэпутацыя ван дэр Вэйдэна павольна аднаўлялася на працягу наступных 200 гадоў і на сёньня мастак поруч з Робэртам Кампінам і ван Эйкам лічыцца аднім з трох найвялікіх мастакоў раньняга флямандзкага жывапісу[11].
Аб жыцьці ван дэр Вэйдэна вядома вельмі мала[12][13]. Некалькі фактаў вядомыя толькі дзякуючы шэрагу фрагмэнтарных грамадзянскіх дакумэнтаў. Атрыбуцыя карцінаў, зьвязаных з мастаком, як прынята, збольшага робіцца на падставе ўскосных сьведчаньняў, але перш за ўсё на стылістычных сьведчаньнях шэрагу карцінаў наватарскага майстра. Ван дэр Вэйдэн часта ідэалізаваў пэўныя элемэнты рыс твару сваіх мадэляў і мадэлек, якія, як правіла, былі застылымі, асабліва ў ягоных трыптыхах. Усе ягоныя формы выкананыя з насычанасьцю, цёплай афарбоўкай і чульлівым абліччам, у той час як ён вядомы сваім экспрэсіўным патасам і натуралізмам. Ван дэр Вэйдэн выкарыстоўваў незвычайна шырокі дыяпазон колераў і разнастайных тонаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Le Dictionnaire des peintres belges du XIVe siècle à nos jours (фр.) — La Renaissance du livre, 1995. — ISBN 978-2-8041-2012-2
- ^ Kessler H. L., Bell A. Rogier van der Weyden // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ^ а б в Kessler H. L. Rogier van der Weyden // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в The Fine Art Archive
- ^ а б в г ECARTICO (анг.)
- ^ https://www.museabrugge.be/collection/work/id/0000_GRO0203_I
- ^ Union List of Artist Names (анг.) — 2017.
- ^ а б Union List of Artist Names (анг.)
- ^ а б в RKDartists (нід.)
- ^ Campbell 1998. С. 9.
- ^ Campbell 1998. С. 7.
- ^ Campbell 1998. С. 392.
- ^ Kemperdick, Stephan, Jochen Sander, Bastian Eclercy, Maître de Flémalle, and Rogier van der Weyden. 2008. «The Master of Flémalle and Rogier van der Weyden». Frankfurt am Main: Städel Museum. — С. 67. — ISBN 978-3-7757-2259-9.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Campbell, Lorne The Fifteenth Century Netherlandish Schools. — London: National Gallery Publications, 1998. — ISBN 1-85709-171-X