Ржып (гара)
Выгляд
Ржып | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 459 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 240 м[1] н. у. м. |
Ізаляцыя | 21,5 км[1] н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Чэхія |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Чэхія |
Горная сыстэма | Q1531915? |
Ржып | |
Ржып (гара) (па-чэску: hora Říp) — гара ва Ўсьцецкім краі Чэхіі, знаходзіцца пасярод раўнін цэнтральнай Багеміі, дзякуючы гэтаму вельмі добра бачная здалёк. Геалягічна ўяўляе сабой рэшткі конуса старажытнага вулькану.
Згодна з чэскімі паданьнямі менавіта на гэтай гары Чэх (прабацька ўсіх чэхаў) пабудаваў места й пасяліў у ім свой народ пасьля доўгіх падарожжаў і пошукаў свайго краю. Гара зьяўляецца сымбалем Чэхіі. На версе яе стаіць ратонда сьвятога Йіржы, пабудаваная ў 1126 року.