Перайсьці да зьместу

Рычард Бакмінстэр Фулер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рычард Бакмінстэр Фулер
Дата нараджэньня 12 ліпеня 1895(1895-07-12)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 ліпеня 1983(1983-07-01)[1][2][3][…] (87 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак архітэктар, вынаходнік, пісьменьнік, аўтар дзёньніку, прафэсар унівэрсытэту, навуковец, паэт, артыст, плястычны артыст, інжынэр, філёзаф, дызайнэр, матэматык
Навуковая сфэра архітэктар, дызайн і інж.[d]
Месца працы
Псэўданімы Bucky Fuller
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і літаратуры[d], Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d][11] і American Institute of Architects[d][12]
Бацька Richard Buckminster Fuller[d][13]
Маці Caroline Wolcott Andrews[d][13]
Дзеці Allegra Fuller Snyder[d]
Узнагароды

Рычард Бакмінстэр Фулер (па-ангельску: Richard Buckminster Fuller; 12 ліпеня 1895 — 1 ліпеня 1983) — амэрыканскі архітэктар, дызайнэр, інжынэр і вынаходнік.

На працягу свайго жыцьця Фульлер задаваўся пытаньнем адносна таго, ці ёсьць у чалавецтва шанец на доўгатэрміновае й пасьпяховае выжываньне на плянэце Зямля й калі так, то якім чынам. Лічачы сябе пасрэдным індывідам без асаблівых грашовых сродкаў або вучонай ступені, ён вырашыў прысьвяціць сваё жыцьцё гэтаму пытаньню, спрабуючы высьветліць, што асобы накшталт яго могуць зрабіць для паляпшэньня становішча чалавецтва з таго, што вялікія арганізацыі, урады або прыватныя прадпрыемствы ня могуць выканаць у сілу сваёй прыроды.

На працягу гэтага эксьперыменту на працягу жыцьця Фулер напісаў дваццаць восем кніг, выпрацаваўшы такія тэрміны як «касьмічны карабель „Зямля“», «эфэмэрызацыя» і «Сінергетыка». Ён таксама зрабіў вялікую колькасьць вынаходак, у асноўным у сфэры дызайну й архітэктуры, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца лёгкі й трывалы «геадэзічны купал» — прасторавая сталёвая сеткаватая абалонка з прамых стрыжняў.