Перайсьці да зьместу

Стажэр (фільм, 2015)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стажэр
па-ангельску: The Intern[1]
Жанр кінакамэдыя і мэлядрама[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Робэрт Лэйтан[d][1]
Вытворчасьць Warner Brothers[d]
Распаўсюд Warner Brothers[d], InterCom[d][8][9] і Netflix
Дата выхаду 25 верасьня 2015[10][11] і 24 верасьня 2015[1][12][13][…]
Працягласьць 121 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 35 000 000 $
Прыбытак 194 000 000 $[14]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Стажэ́р» (па-ангельску: The Intern) — амэрыканскі камэдыйна-драматычны фільм 2015 году, зьняты рэжысэркай, сцэнарысткай і прадусаркай Нэнсі Маерз. У фільме здымаліся Робэрт Дэ Ніра, Эн Гэтэўэй, Рэнэ Руса, Андэрз Голм, Эндру Рэнэлз, Адам Дэвайн і Зак Пірлман. Фільм выйшаў у пракат 25 верасьня 2015 году, дзякуючы намаганьням кампаніі Warner Bros. Кінастужка атрымала зьмяшаныя водгукі крытыкаў, але, не зважаючы на гэта, фільм меў посьпех у пракаце, зарабіўшы 194,6 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце пры вытворчым бюджэце ў 35 мільёнаў даляраў[15].

Сямідзесяцігадовы ўдавец Бэн Ўітакер (Робэрт Дэ Ніра), які ёсьць адстаўным кіраўніком з былой кампаніі DEX One, падае заяўку на працу ў About The Fit у якасьці стажэра пэнсійнага ўзросту, згодна з экспэрымэнтальным праграмай кампаніі. Ягоны выход на пэнсію стаў для яго занадта сумным, бо пасьля сьмерці ягонай жонкі ён больш ня мае імпэту да жыцьця. Кампанія ж ёсьць хуткарослым стартапам у галіне моды. Яна засяроджаная толькі на электроннай камэрцыі і мае сваю сядзібу ў Брукліне. Заснавальніца і генэральная дырэктарка Джул Остын (Эн Гэтэўэй), не зважаючы на тое, што спачатку падтрымала ідэю наймаваньня, не асабліва ўражваецца таму, што Бэн становіцца ейным асыстэнтам.

Джул ігнаруе Бэна і не дае яму аніякіх заданьням, таму Бэн павольна заваёўвае пашану ад калегаў сваёй прыязнасьцю і дапамогай. Ён дапамагае многім супрацоўнікам у выкананьні іхных задачаў і ў выніку трапляе ў ласку да Джул. Бэн штодня прыходзіць на працу а 7 раніцы, аднойчы прыбірае вэрхал з аднаго з сталоў, куды працаўнікі звычайна скідваюць непатрэбныя рэчы. Аднаго дня пасьля працы Бэн заўважае, што асабісты кіроўца Джул прыгубляе крыху алькаголя, і Бэн пераконвае кіроўца зьехаць і сам адвозіць Джул дадому. У наступныя дні ён адвозіць Джыл на працу і вяртае яе дадому. Падчас адной з сумесных паездках Бэн задае некалькі пытаньняў пра асабістае жыцьцё Джул, і тая праз мэсэнджар просіць аднаго з сваіх супрацоўнікаў перавесьці Бэна на стажыроўку да кагосьці іншага. Не зважаючы на гэта, у наступныя дні яны сябруюцца і становяцца вельмі блізкімі. Джыл забылася на сваю просьбу і аднаго дня ранкам яе сустрякае ля дзьвярэй Дорыс (Сэлія Ўэстан). Джул знаходзіць Бэна і просіць у яго прабачэньня, просячы яго вярнуцца да яе на стажыроўку, на што Бэн пагаджаецца.

У рэшце рэшт Бэн выкрывае Джул, што калісьці працаваў ужо ў тым самым будынку, дзе цяпер базуецца About The Fit. Ён завязвае рамантычныя адносіны з масажысткай Фіёнай (Рэнэ Руса) і становіцца кімсьці накшталт бацькі для некалькіх маладых працаўнікоў, даючы ім парады па такіх пытаньнях, як то каханьне, стыль у адзеньні і балянс паміж працай і жыцьцём. Ён нават дазваляе пераехаць да яго аднаму з калегаў, якога бацькі загадалі зьехаць з хаты. Бэн прывязваецца да Джул і дапамагае ёй зь некаторымі справамі. Ён таксама знаёміцца з Джулавай сям’ёй, якая складаецца зь ейнага мужа Мэта (Андэрз Голм), які адмовіўся ад уласнай кар’еры, дзеля дагляду за іхняй агульнай дачкой Пэйдж. Бэну становіцца відавочна, што іхны шлюб павольна разбураецца.

Між тым, інвэстары About The Fit загадваюць Джул знайсьці новага кiраўнiк, бо бачаць, што Джул ужо цяжка кіраваць узрослай кампаніяй. Мяркуючы, што гэта дасьць ёй больш часу на сям’ю, яна гатовая разгледзець гэтую прапанову. У той жа час, адводзячы Пэйдж дадому з школьнай вечарыны, Бэн выкрывае, што Мэт мае палюбоўніцу, чыё дзіцяці таксама наведвае тую ж школу. Бэн анічога не гаворыць Джул і выпраўляецца зь ёй у Сан-Францыска на сумоўе з кандыдатам на пасаду кіраўніка кампаніі. Размаўляючы ў гатэлі з Бэнам, Джул паведамляе яму, што ведае аб Мэтавым падмане, але ня мае сілаў на размову зь ім аб гэтым. Імкнучыся знайсьці больш часу неабходнага дзеля выратаваньня шлюбу, Джул вырашае прапанаваць кандыдату з Сан-Францыска працу, але Бэн заклікае Джул узважыць усё, нагадваючы ёй як яна захапляецца ўласнай кампаніяй. Нечакана Мэт наведвае офіс і прызнаецца Джул у сваёй здрадзе. Яму шкада і сорамна, і ён гатовы падтрымаць яе і застацца зь ёй. Джул у захапленьні выходзіць на пошукі Бэна, жадаючы сказаць яму, што адмяніла прапанову новаму мэнэджару, але знаходзіць ягого у парку, дзе той атрымлівае асалоду ад групавых заняткаў ушу. Нарэшце яна дазваляе сабе расслабіцца і далучаецца да групы, што сымбалізуе аб тым, што Джул знайшла ў выніку раўнавагу ў сваім жыцьці. Бэн таксама шчасьлівы, бо знайшоў каханьне немаладой масажысткі Фіёны.

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 59%, базуючыся на 193 рэцэнзіях, а сярэдні рэйтынг фільму сягае 7,1/10 пунктаў. На думку крытыкаў, «Стажэр» не дастаткова добра выкрывае галоўную тэму, але добрая «хімія» паміж выдатнымі акторамі дадае фільму моцы. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны 51 пункт з 100 магчымых, грунтуючыся на 36 крытычных аглядах, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала кінастужцы адзнаку «А–» паводле шкалы ад A+ да F.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]