Перайсьці да зьместу

Сяржант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пагон старшага ўнтэрафіцэра Расейскай Імпэратарскай Арміі
Пагон сяржанта Савецкай Арміі

Сяржантвайсковае ці спэцыяльнае званьне сяржанцкага саставу ва Ўзброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваньнях Рэспублікі Беларусі і некаторых іншых краінаў. Рангам сяржант вышэйшы за малодшага сяржанта і ніжэйшы за старшага сяржанта.

Ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусі надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званьне малодшы сяржант, па заканчэньні выслугі дзевяць месяцаў у гэтым вайсковым званьні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана вайсковае званьне сяржант ці больш высокае.

Перад вайсковым званьнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова "гвардыі".

Вайсковае званьне рэзэрвіста дапаўняецца словам "рэзэрву".

Вайсковае званьне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі „запасу“ ці „ў адстаўцы“.