Перайсьці да зьместу

Тарпэда (стадыён, Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Тарпэда»
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вул. Катоўскага, 2
Год пабудовы 1958
Дата адкрыцьця 1958
Зьмяшчальнасьць 4820
Хатняя каманда Тарпэда Менск

«Тарпэда» — стадыён у Менску, хатняя арэна клюбу «Тарпэда Менск». Умяшчальнасьць спартовага збудаваньня складае 4820 чалавек[1]. Праехаць да стадыёну можна скарыстаўшыся мэтрапалітэнам, збудаваньне знаходзіцца каля станцыі «Аўтазаводзкай»[2].

Стадыён быў пабудаваны ў 1958 годзе, пасьля чаго пачаў прымаць матчы чэмпіянату БССР па футболе, стаўшы хатняй арэнай клюбу «Тарпэда». З 1992 году на стадыёне пачалі праводзіцца гульні чэмпіянату Беларусі па футболе. Акрамя таго стадыён выкарыстоўваўся для правядзеньня міжнародных матчаў жаночай зборнай Беларусі па футболе й юнацкай зборнай краіны. У 2009 годзе на ім праводзіліся фінальныя гульні чэмпіянату Эўропы сярод дзяўчынак да 17 гадоў[2]. У пачатку 2000-х гадоў насупраць адзінай трыбуны былі пабудаваныя дадатковыя месцы. Празь нейкі час асноўная трыбуна была зачынена з-за свайго аварыйнага стану.

Пасьля ліквідаваньня ў 2006 годзе «Тарпэда» стадыёнам пачаў карыстацца футбольны клюб «Менск», пазьней ён зьехаў на новую арэну[3] Таксама некаторыя хатнія гульні на ім праводзіў клюб «Зорка-БДУ». У цяперашні час на стадыён вярнуўся адроджаны клюб «Тарпэда».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]