Тупунгата
Выгляд
Тупунгата | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 6800 м н. у. м. |
Адносная вышыня | 2765 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Правінцыя Мэндоза, Аргэнтына |
Кантынэнт | Паўднёвая Амэрыка |
Краіны | Аргентына, Чылі |
Горная сыстэма | Анды |
Узыходжаньне | |
Першае ўзыходжаньне | 1897 Матыяс Зурбрыджэн Ст’юарт Вайнэс |
Тупунгата | |
Тупунгата (па-гішпанску: Tupungato) — адна з найвышэйшых гор Паўднёвай Амэрыкі ў горнай сыстэме Цэнтральных Андаў. Адносіцца да тыпу стратавулькану.
Масіў знаходзіцца на мяжы Чылі (сталічны рэгіён Сант’яга) і Аргентыны (правінцыя Мэндоза), у 80 км на ўсход ад Сант’яга-дэ-Чылі й на 100 км на поўдзень ад Аканкагуа, найвышэйшае вяршыні Анд. У межах гары знаходзяцца досыць шмат паселішч. Падняцца на гару можна з усходу, захаду або поўдня. Каля гары знаходзіцца вяршыня Тупунгаціта — дзейны вулькан, апошняе вывяржэньне якога адбылося ў 1987 годзе[1].
Ад назвы вулькана ўтварылася назва аргентынскага дэпартамэнту Тупунгата й вядомы сорт аргентынскага віна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Global Volcanism Program (анг.)