Тэадор Нарбут
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Нарбут.
Тэадор Нарбут | |
па-польску: Teodor Narbutt | |
Дата нараджэньня | 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 14 (26) лістапада 1864 (80 гадоў) або 26 лістапада 1864[1] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | антраполяг, вайсковы інжынэр, археоляг, даследчык дагістарычнай эпохі, гісторык, журналіст, пісьменьнік, земляўласьнік, калекцыянэр |
Навуковая сфэра | гістарыяграфія і археалёгія |
Сябра ў | Кракаўскае навуковае таварыства[d][1] |
Бацька | Іахім Нарбут[d] |
Маці | Ізабела з Наневічаў[d] |
Дзеці | Людвік Нарбут, Тэадора з Нарбутаў[d], Станіслаў Нарбут і Францішак Нарбут |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Тэадо́р (Фёдар Яўхі́мавіч) На́рбут (8 лістапада [ст. ст. 28 кастрычніка] 1784, маёнтак Шаўры, цяпер Вярэнаўскі раён — 26 лістапада [ст. ст. 14 лістапада] 1864, Вільня, Расейская імпэрыя) — летувіскі і беларускі гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр, дасьледнік летувіскае міталёгіі. Пісаў на польскай мове.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з шляхецкага роду Нарбутаў гербу «Трубы». Пры хрышчэньні атрымаў падвойнае імя Тэадор Мацей.
Скончыў піярскі коледж у Любешаве, у 1803 Галоўную віленскую школу, вучыўся ў Пецярбурскім кадэцкім корпусе.
Удзельнік расейска-пруска-францускай 1806—1807 рокаў і расейска-швэдзкай 1808—1809 войнаў. Капітан інжынэрных войскаў, аўтар праекту Бабруйскай фартэцыі, удзельнік яе будаўніцтва, за што ўзнагароджаны ордэнам сьвятой Ганны.
3 1812, калі жыў у сваім маёнтку, займаўся дасьледаваньнем гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Цягам усяго жыцьця заставаўся актыўным сябрам Віленскай археалягічнай камісіі, вёў археалягічныя раскопкі. У 1820 адкрыў ямнае пахаваньне ля роднай вёскі Шаўры. Апісаў руіны крэпасьці на Нёмане ля вёскі Лыскава Гарадзенскай губэрні.
Расейскія ўлады вінавацілі Нарбута ў распрацоўцы плянаў захопу Бабруйскай фартэцыі і Вільні падчас паўстаньня 1830—1831 рокаў, адліўцы гарматаў і каардынацыі дзеяньняў паўстанцаў, аднак ня здолелі нічога даказаць.
У 1847—1852 збудаваў у Эйшышках парафіяльную царкву[3].
Дзеці Тэадора Нарбута бралі актыўны ўдзел у паўстаньня 1863—1864 рокаў, што разьяднала ўсю ягоную сям’ю. Старэйшы сын Людвік узначальваў паўстанчы аддзел на Лідчыне і загінуў падчас аднаго з баёў; малодшы Баляслаў быў асуджаны на сьмерць, аднак пазьней ягонае пакараньне было замененае на пажыцьцёвае зьняволеньне. Адзіная дачка, па мужы Тэадора Маньчунская, была вымушаная ўцячы з краіны і завочна прысуджаная да катаргі. Сам Тэадор з жонкаю Крысьцінай былі асуджаныя на высылку ў Сыбір, хоць у дачыненьні да яго прысуд ня быў выкананы з прычыны хваробы. Жонка атрымала дазвол на вяртаньне з Пэрмскай губэрні толькі ў 1871 року, аднак Нарбут болей зь ёй ня ўбачыўся, памершы ў Вільні ў 1864. Пахаваны ля парафіяльнага касьцёлу ў Начы (цяпер у Вярэнаўскім раёне).
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар 9-томнай «Гісторыі літоўскага народу», выдадзенай у 1835—1841. Падзеі ў ёй давёў да 1569. У «Гісторыі…» шмат месца адведзена беларускаму народу, яго мове і пісьменнасьці. Шмат цікавых зьвестак пра Менск, народныя абрады беларусаў Лідчыны.
Для сваёй працы выкарыстаў беларускія летапісы і «Хроніку польскую літоўскую, жамойцкую і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага.
Апублікаваў шэраг гістарычных крыніцаў, у тым ліку ў 1846 «Хроніку Быхаўца».
Некаторыя крыніцы, апублікаваныя Т. Нарбутам (напрыклад, «Раўданская хроніка»[4], «Дзёньнік фон Кібурга») выклікаюць сумневы ў сучасных дасьледнікаў[5].
Зьбіраў этнаграфічныя і фальклёрныя матэрыялы, вёў археалягічныя раскопкі[6].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца перарабіў фразу, сказаную ім свайму сыну Вітаўту з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы. Калі ва ўсіх сьпісах Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх гэта «Бог нас асьцярог», то ў нарбутавай публікацыі — «Богі нас асьцераглі»[7].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rys historyczny ludu cygańskiego. — Wilno: 1830.
- Wyborowe ody i kantaty Jana Babtysty Rousseau / wierszem przetł. przez Teodora Narbutta. — Wilno: B. Neuman, 1832. — 304 с.
- Uprawa lnu, konopi i innych roślin włoknodajnych, oraz proste, tanie, litewskiemu krajowi właśćiwe, sposoby zatrudnienia się wyrobami z nich korzystnemi : oparte na doświadczeniach / Przez Teodora Narbutta. — Wilno: 1833.
- Ody wszystkie / Quintus Flaccus Horatius; Horacy; Wierszem polskim przełżone przez Teodora Narbutta. — Wilno: B. Neuman, 1835. — Т. 1—2.
- Pomniki do dziejów litewskich…. — Wilno: Ruben Rafałowicz, 1846. — 205 с.
- Dzieje narodu litewskiego w krótkości zebrane. — Wilno: Nakł. Rubena Rafałowicza, 1847.
- Pomniejsze pisma historyczne, szczególnie do historii Litwy odnoszące się. — Wilno: Nakł. T. Glücksberga, 1856.
- Dzieje starożytne narodu litewskiego. — 1835—1841.
- Podanie o litewskim 1863 roku powstaniu przez A. K. i. / Teodor Narbutt historyk i syn jego Ludwik. — Lwów: 1870. — 233 с.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн сьвятога Ўладзімера 4-й ступені
- Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені
- Ордэн сьвятой Ганны 4-й ступені (за пабудову Бабруйскае фартэцыі, 1809)
- памятны пярсьцёнак цара Мікалая I (за літаратурную дзейнасьць)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/narbutt-teodor/
- ^ Нарбут Теодор // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Ejszyszki (пол.) Polskie Centrum Informacyjne na Litwie. Stowarzyszenie Inicjatyw Społecznych. Праверана 23 студзеня 2013 г.
- ^ Улащик Н. Н. предисловие // Хроника Быховца. — М.: Наука, 1966.
- ^ Ліцкевіч А. Устава Альгерда аб крэвах — фальсыфікат (1359) Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы Праверана 23 студзеня 2013 г.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 502
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 122.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984. — 118 с.
- Ненадавец А.М. Тэадор Нарбут. — Мн.: 1996.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэадор Нарбут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1784 годзе
- Нарадзіліся ў Расейскай імпэрыі
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1864 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 4 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 4 ступені
- Нарбуты
- Нарадзіліся ў Вярэнаўскім раёне
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія археолягі
- Ваенныя інжынэры
- Пахаваныя ў Вярэнаўскім раёне