Перайсьці да зьместу

Узброеныя сілы Гандурасу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узброеныя сілы Гандураса
па-гішпанску: Fuerzas Armadas de Honduras
Падразьдзяленьні сухапутныя войскі
вайскова-паветраныя сілы
вайскова-марскія сілы
Камандаваньне
Вярхоўны галоўнакамундуючы Парфірыё Лёба Соса
Міністар абароны Марлён Паскўа
Начальнік штаба абароны Рэнэ Арнольда Асор'я Каналес
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост 18-49 гадоў
Рэгулярныя войскі 8,492
Фінансавыя зьвесткі
Адсоткі СНП 0.6% (2006 год)[1]

Узброеныя сілы Гандураса (па-гішпанску: Fuerzas Armadas de Honduras) былі створаныя ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя, пасьля выйсьця краіны з Цэнтральнаамэрыканскай фэдэрацыі і складаюцца з трох родаў войскаў:

Камплектаваньне ўзброеных сілаў робіцца паводле вайсковай павіннасьці, тэрмін службы складае два гады. У пэрыяд пасьля другое сусьветнай вайны ўзбраеньне амэрыканскай вытворчасьці.

У 1917 годзе была заснавана школа падрыхтоўкі афіцэраў (Escuela Militar Nacional), з 1959 году ператвораная ў вайсковую акадэмію (Academia Militar de Honduras General Francisco Morazán).

У 1923 годзе на Вашынгтонскай канфэрэнцыі урадамі краінаў Цэнтральнае Амэрыкі былі падпісаны «Дамова пра мір і сяброўства» з ЗША і «Канвэнцыя пра скарачэньне ўзбраеньняў», у адпаведнасьці з канвэнцыяю максымальны памер войска Гандураса быў усталяваны ў 2,5 тысячаў чалавек, а для падрыхтоўкі яе асабовага складу было дазволена выкарыстоўваць замежных вайсковых дараднікаў[2]. Для барацьбы з паўстанцамі, у пэрыяд зь лютага па жнівень 1925 году ўрад Гандураса атрымаў ад ЗША 3 тысячы вінтоўкаў, 20 кулямётаў і 2 млн патронаў[3].

Вайсковае супрацоўніцтва з ЗША пачалося ў 1920-я гады і значна ўзмацнілася пасьля канчатка Другой сусьветнай вайны і падпісаньні ў верасьні 1947 году ў Рыё-дэ-Жанэйра Межамэрыканскай дамовы пра ўзаемную дапамогу.

Па стане на 1949 год, колькасьць узброеных сілаў Гандураса складала 3 тыс. чалавек, на ўзбраеньні знаходзілася 46 самалётаў і 5 вартаўнічых суднаў[4].

20 траўня 1952 году паміж ЗША і Гандурасам была падпісана двухбаковая дамова пра вайсковую дапамогу (на аснове прынцыпаў, усталяваных законам ЗША "Пра ўзаемную вайсковую дапамогу" 1949 году і законам ЗША "Пра ўзаемнае забесьпячэньне бясьпекі" 1951 году)[5].

У 1950-я гады вайскова-эканамічная дапамога ЗША краінам Лацінскае Амэрыкі была параўнальна невялікая, аднак гэтая палітыка зьмянілася пасьля перамогі ў 1959 годзе кубінскае рэвалюцыі. Было прызнана, што галоўную пагрозу для ўрадаў уяўляе не вайсковае ўварваньне звонку, а партызанскі рух. Праграма вайсковае дапамогі была перагледжана, быў зроблены акцэнт на пастаўках узбраеньня і абсталяваньня, які адказвае задачам барацьбы з партызанскім рухам, а таксама навучаньні ўрадавых войскаў і паліцыі метадам барацьбы з партызанамі. У 1950-1963 гады ад ЗША было атрымана ўзбраеньне, тэхніка і рыштунак на суму 2,6 млн. даляраў; у 1964-1969 гады - на суму 4,3 млн. даляраў; у 1970-1976 гады - на суму 3,4 млн. даляраў[6].

З пачатку 1970-х гадоў у рамках дамовы пра вайсковую дапамогу пачалося навучаньне афіцэраў і тэхнічных адмыслоўцаў войскаў краінаў Лацінскае Амэрыкі ў вайскова-навучальных установах ЗША. Толькі ў 1972-1975 гады навучаньне ў ЗША прайшлі 225 вайскоўцаў войска Гандурасу, кошт праграмы навучаньня склаў ў 1972-1974 гады 1607 млн. даляраў (у 1972 годзе - 538 млн.; у 1973 годзе - 534 млн. і ў 1974 годзе - 535 млн. даляраў)[7].

Колькасьць амэрыканскіх вайсковых дараднікаў у 1972 годзе складала 13 чалавек (6 афіцэраў, 4 жаўнераў і 3 грамадзянскія асобы), але ў 1975 годзе яна была павялічана да 16 чалавек, таксама павялічыліся выдаткі на ўтрыманьне вайсковае місіі ў 1972-1975 гады - з 273 тыс. да 291 тыс. даляраў у год[8].

Па стане на 1975 год, колькасьць войска Гандураса складала каля 11,4 тыс. вайскоўцаў (яшчэ 2,5 тыс. чалавек налічвала Нацыянальная гвардыя). Сухапутныя войскі налічвалі 10 тысяч чалавек, ВПС — тры эскадрыльлі (1200 чалавек і 26 баявых, навучальных і транспартных самалётаў); ВМС складаліся з 200 чалавек і некалькіх патрульных катэраў[9].

Па стане на 1978 год, агульная колькасьць узброеных сілаў Гандураса складала 14 тыс. чалавек, у тым ліку 13 тыс. у складзе сухапутных войскаў (10 пяхотных батальёнаў, асобны батальён прэзыдэнцкай гвардыі + тры артылерыйскія батарэі), 1200 у складзе ВПС (18 баявых, навучальных і транспартных самалётаў) і ВМС у складзе трох вартаўнічых катэраў[10].

У пэрыяд з 1981 па 1986 гады Гандурас атрымаў ад ЗША значную фінансава-эканамічную і вайсковую дапамогу, за гэты час колькасьць узброеных сілаў краіны была павялічана з 14,2 тыс. да 24,2 тыс., была створана авіябаза ў Пальмэрола і адрамантаваныя сем іншых узьлётна-пасадкавых палосаў (з іх ажыцьцяўлялася падтрымка нікарагуанскіх «контрас»)[11].

Адначасова павялічылася колькасьць амэрыканскіх вайсковых дараднікаў: калі на пачатак 1981 году іх налічвалася 14, то ў канцы 1982 году - больш за 100[12]. У ліку дараднікаў у 1981 годзе ў краіну прыбыло некалькі інструктараў па "антыпартызанскай вайне" зь ліку "зялёных берэтаў"[13]. Зь ліпеня 1982 году пачаліся рэґулярныя вайсковыя манэўры і вучэньні амэрыканскіх і гандураскіх войскаў[12].

У сьнежні 1982 году была падпісана дамова зь Ізраілем пра пастаўку буйных партыяў узбраеньня і вайсковай тэхнікі, у 1983 годзе ў краіну была пастаўлена стралковая зброя, 106-мм гарматы, бронемашыны і прыбыло 50 ізраільскіх вайсковых інструктараў і тэхнічных адмыслоўцаў[14].

Па стане на 2004 год, агульная колькасьць узброеных сілаў Гандурасу складае каля 8,3 тыс. чалавек (рэзэрв — 60 тыс. чал.):

Колькасьць сухапутных войскаў складае 5,5 тыс. чалавек: 4 пяхотныя брыгады, бронекавалерыйскі полк, рота аховы прэзыдэнта, два батальёны «камандас» (парашутна-дэсантны і адмысловага прызначэньня), асобны інжынерны батальён. Рэзэрв: пяхотная брыгада.

ВПС: 1,8 тыс. чал., 49 баявых самалётаў, 12 баявых шрубалётаў;

ВМС: каля 1 тыс. чал., 11 патрульных і дэсантных катэраў;

Іншыя ваенізаваныя фармаваньні («сілы нацыянальнае бясьпекі»): каля 6 тыс. чал.[15].

У 2010 годзе на ўзбраеньні знаходзілася 12 лёгкіх танкаў «Скарпіён», больш за 57 БРМ, больш 118 артылерыйскіх гарматаў (якія буксуюцца), звыш 90 мінамётаў, 120 шт. 84-мм безадкатных гарматаў «Carl Gustaf M2», 50 шт. 106-мм безадкатных гарматаў М-40А1 і 48 зенітна-артылерыйскіх усталёўкаў[16].

Вайсковы бюджэт на 2009 год - 102 млн. даляраў, на 2010 год - 138 млн. даляраў ЗША[16].

  1. ^ http://www.indexmundi.com/es/honduras/presupuesto_militar_porcentaje_del_pib.html
  2. ^ И. И. Янчук. Политика США в Латинской Америке, 1918—1928. М., «Наука», 1982. стр.170-171
  3. ^ И. И. Янчук. Политика США в Латинской Америке, 1918—1928. М., «Наука», 1982. стр.176
  4. ^ Большая Советская Энциклопедия. / редколл., гл. ред. Б.А. Введенский. 2-е изд. Т.12. М., Государственное научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1952. стр.40-44
  5. ^ Марек Хагмайер. За союз - оружие. Двусторонние союзнические соглашения США 1950-1978. М., Воениздат, 1982. стр.43
  6. ^ Марек Хагмайер. За союз - оружие. Двусторонние союзнические соглашения США 1950-1978. М., Воениздат, 1982. стр.80-81
  7. ^ Марек Хагмайер. За союз - оружие. Двусторонние союзнические соглашения США 1950-1978. М., Воениздат, 1982. стр.107
  8. ^ Марек Хагмайер. За союз - оружие. Двусторонние союзнические соглашения США 1950-1978. М., Воениздат, 1982. стр.101
  9. ^ Советская военная энциклопедия. старонкі 603-604
  10. ^ Латинская Америка. Энциклопедический справочник (в 2-х тт.) / редколл, гл.ред. В. В. Вольский. Том I. М., «Советская энциклопедия», 1979. стр.463-469
  11. ^ James LeMoyne. Central America’s arms buildup: the risk of guns without butter // «The New York Times» ад 19 красавіка 1987
  12. ^ а б М.А. Оборотова. США: борьба с освободительным движением в Центральной Америке. 1977-1988. М., "Наука", 1989. стр.99
  13. ^ В. Силантьев. Снова "зеленые береты" // "Известия", № 190 (19886) от 14.08.1981. стр.4
  14. ^ И. М. Булычев. Заговор против народов Центральной Америки. М., «Международные отношения», 1984. стр.88
  15. ^ Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. том 7. М., «Научное издание „Большая российская энциклопедия“», 2007. стр.397-404
  16. ^ а б Вооруженные силы зарубежных стран // "Зарубежное военное обозрение", № 7, 2011. стр.74

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]