Уладзімер Восіпавіч Навіцкі
Уладзімер Восіпавіч Навіцкі | |
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | станцыя Боркавічы, Дрысенскі раён, Беларуская ССР, СССР |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1966) |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, гісторык |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Узнагароды | Грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980), мэдаль «За працоўную доблесьць» (1981), прэмія імя акадэміка Валянціна Капцюга (2003) |
Уладзімер Навіцкі (1939; цяпер вёска Боркавічы, Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь) — доктар гістарычных навук (1990), прафэсар (1999).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1966), працаваў кіраўніком лектарскай групы Гарадзенскага абласнога камітэту камсамола, лектарам ЦК ЛКСМБ, дырэктарам Рэспубліканскай камсамольскай школы пры ЦК ЛКСМБ. З 1971 г. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Менскім райкаме КПБ, партыйным камітэце АН БССР. З 1984 г. старшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загаднік сэктара, аддзела нацыянальна-культурнага разьвіцьця Беларусі., в. а. намесьніка дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па навуковай рабоце (да 2006). Зь 2010 г. — выкладнік Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[1].
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар звыш 150 працаў, у тым ліку больш за 20 манаграфіяў па праблемах грамадзка-палітычнага жыцьця ў савецкі час, гісторыі культуры і канфэсіяў у ХIХ—ХХ ст.
Выбраная бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Участие Ленинского комсомола Белоруссии в борьбе за подъём народного образования (1920—июнь 1941 гг.). — Мн., 1979. (разам зь Я. Новікам);
- Белорусская ССР: курсом перестройки. — Мн., 1989. (разам з І. Марчанкам);
- Гісторыя культуры Беларусі. — Мн., 1995, 1997 (разам з Л. Лычом);
- Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР. — Т.4. — Мн., 1995;
- Нарысы гісторыі Беларусі. ч. 2. — Мн., 1995;
- Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — XX ст.). — Менск: Экапэрспэктыва, 1998. — 340 с. — 5000 ас. — ISBN 985-6102-17-0;
- Очерки истории белорусов в Сибири в IХ—ХХ вв. — Новосибирск, 2001, 2002.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2000. – Т. 11. – С. 106.
- Навіцкі Уладзімір Іосіфавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. / рэдкал.: У.С. Богаў [і інш.]. – Мн., 2000. – Кн. 2. – С. 244.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Навіцкі, Уладзімер Восіпавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2012 г. Праверана 22 лютага 2014 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |