Перайсьці да зьместу

Ульф Старк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ульф Старк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 ліпеня 1944(1944-07-12)[1][2]
Памёр 13 чэрвеня 2017(2017-06-13)[3][2] (72 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік, сцэнарыст, паэт
Гады творчасьці з 1964
Мова швэдзкая мова[4][2]
Узнагароды

Ульф Старк (па-швэдзку: Ulf Stark; 12 ліпеня 1944, Стакгольм, Швэцыя — 13 чэрвеня 2017, тамсама) — швэдзкі пісьменьнік і сцэнарыст.

Нарадзіўся 12 ліпеня 1944 року ў Стакгольме[5].

Памёр 13 чэрвеня 2017 року[6].

Пісаць пачаў рана, у сярэдняй школе ягонаму пісьменьніцтву паспрыяў аднаклясьнік Пэтэр Курман. У 1964 выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменьніка, і з таго часу ягоная кар’ера плённа разьвівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 роках. У 1984 ён вырашыў цалкам прысьвяціць сябе дзіцячай літаратуры.

Ягоныя творы перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. У 2012 року па-беларуску выйшла кніга Ўльфа Старка «Дыктатар» з малюнкамі Лінды Бондэстам. У лютым 2012 року Ульф Старк прыязджаў у Беларусь, каб прэзэнтаваць сваю кнігу ў менскай галерэі «Ў».

Ляўрэат прэстыжных міжнародных прэміяў. У 2000 року Міжнароднае журы прэміі Г. К. Андэрсэна адзначыла ягоныя заслугі асаблівым дыплёмам.