Ухань
Ухань | |
Краіна: | Кітай |
Кіраўнік: | Cheng Yongwen[d] |
Плошча: |
|
Вышыня: | 37 м н. у. м. |
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 027 |
Паштовы індэкс: | 430000 |
Нумарны знак: | 鄂A |
Геаграфічныя каардынаты: | 30°35′14″ пн. ш. 114°17′17″ у. д. / 30.58722° пн. ш. 114.28806° у. д.Каардынаты: 30°35′14″ пн. ш. 114°17′17″ у. д. / 30.58722° пн. ш. 114.28806° у. д. |
Ухань | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.wuhan.gov.cn |
Уха́нь[2] (па-кітайску: 武汉/武漢) — адміністрацыйны цэнтар правінцыі Хубэй, самы населены горад цэнтральнага Кітаю. Разьмешчаны на месцы зьліцьця рэк Янцзы і Ханьшуй. Насельніцтва каля 9,7 млн чалавек (2007), гэта восьмы паводле колькасьці насельніцтва горад КНР.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя мэтраполіі складаецца з трох частак — Учан (武昌, Wuchang), Ханькоў (汉口, Hankou) і Ханьян (汉阳, Hanyang), якія разам называюцца «Тры гарады Ўханю». Тры часткі знаходзяцца па розных берагах рэк, цэнтар гораду — на раўніне, паўднёвая частка гораду — на ўзвышэньні. Горад акружаны азёрамі і балотамі па лініі старога рэчышча Янцзы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэрыторыя заселеная людзьмі больш за 3000 гадоў таму. Падчас дынастыі Хань Ханьян горад стаў значным портам. У III стагодзьдзі былі пабудаваныя муры для абароны Ханьяну і Ўчаня. Гэтая падзея і лічыцца часам заснаваньня Ўханя. Доўгі час горад славіўся як цэнтар мастацтваў (асабліва паэзіі) і навук.
У XIX стагодзьдзі горад з поўначы на поўдзень працяла чыгунка, і ён стаў важным пунктам перагрузкі грузаў паміж чыгуначным і рачным транспартам.
У 1911 годзе прыхільнікі Сунь Ятсэну арганізавалі Ўчанскае паўстаньне, якое прывяло да падзеньня дынастыі Цын і ўсталяваньня ў Кітаі рэспублікі. У 1920-я Ўхань быў сталіцай левага ўраду Гаміньдан, які знаходзіўся ў апазыцыі да Чан Кайшы.
У 1967 годзе ва Ўхані падчас культурнай рэвалюцыі адбыліся масавыя хваляваньні. Пры іх падаўленьні (разгром мясцовых партыйных органаў, арганізацыяў хунвэйбінаў і цзяофаняў) упершыню была выкарыстана войска для задушэньня актыўнасьці народных мас і наступнай ліквідацыі хунвэйбінаў у 1969 годзе.
Напрыканцы 2019 году ў горадзе пачалася эпідэмія каранавірусу 2019-nCoV, якая прывяла да шматлікіх сьмерцяў. З 22 студзеня горад быў ізаляваны войскам і спэцслужбамі: не працуе чыгунка, скасаваныя авіярэйсы, перакрытыя дарогі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ВУП гораду складае 396 млрд юаняў. Гэта істотны эканамічны, гандлёвы, фінансавы, транспартны, тэхналягічны і адукацыйны горад Цэнтральнага Кітаю.
Найважнейшыя галіны прамысловасьці: зборка аўтамабіляў, оптыка, электроніка, фармацэўтыка, біяінжынэрыя, вытворчасьць новых матэрыялаў, мэталюргія.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У горадзе знаходзяцца 35 вышэйшых навучальных устаноў, мноства тэхналягічных зон і інавацыйных інкубатараў. Па сукупным узроўні разьвіцьця навукі і тэхналёгіі Ўхань займае трэцяе месца ў Кітаі[3].
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародны аэрапорт(en), чацьверты паводле значнасьці ў краіне пасьля пэкінскага, шанхайскага і гуанчжоўскага.
Дзьве чыгуначныя станцыі, вядзецца будаўніцтва цэнтральнага вакзалу гораду. У сьнежні 2009 году адкрыта другая ў Кітаі лінія хуткаснага цягніка (на момант адкрыцьця — самага хуткага ў сьвеце: 394 км/г, на 100 км/г хутчэй за любы іншы хуткасны цягнік), якая зьвязала Ўхань і Гуанчжоў. Лінію плянуюць працягнуць да Пэкіну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 (кіт.) — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая»
- ^ The Thoroughfare to Nine Provinces--Wuhan City
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ухань // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 287.