Перайсьці да зьместу

Ухлясьць (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ухлясьць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ляжанка
Вусьце Дняпро
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 48 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,6 м³/с
Плошча басэйну 478 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

У́хлясьць — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток Дняпра. Даўжыня 48 км. Плошча вадазбору 478 км². Выдатак вады ў вусьці каля 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Асноўны прыток — рака Варонінка (праваруч).

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Ляжанка, вусьце за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Прыбар. Замярзае ў пачатку сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка (у сярэднім 6 дзён). Цячэ пераважна Аршанска-Магілёўскай раўнінай. Мае каналізаванае рэчышча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 378—379
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 378—379
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.