Перайсьці да зьместу

Уцяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уцяна
лац. Uciana
лет. Utena
Уцяна
Герб Уцяны
Першыя згадкі: 1261
Горад з: 1599
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Плошча: 15,1 км²
Вышыня: 113 м н. у. м.
Насельніцтва (2014)
колькасьць: 27 041 чал.
шчыльнасьць: 1790,79 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-28001
Геаграфічныя каардынаты: 55°30′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 25.6° у. д. / 55.5; 25.6Каардынаты: 55°30′0″ пн. ш. 25°36′0″ у. д. / 55.5° пн. ш. 25.6° у. д. / 55.5; 25.6
Уцяна на мапе Летувы
Уцяна
Уцяна
Уцяна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.utena.lt/

Уця́на (лет. Utena) — горад у Летуве, на сутоцы рэк Вешы і Крашоны. Адміністрацыйны цэнтар Уцянскага павету. Насельніцтва на 2014 год — 27 041 чалавек. Знаходзіцца за 103 км ад Вільні, на аўтамабільнай дарозе Калінінград — Санкт-Пецярбург; чыгуначная станцыя на лініі Панявеж — Сьвянцяны.

Уцяна — магдэбурскае места гістарычнай Вількаміршчыны.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ўцяна ўтварылася ад гоцкага імя Utina або Udin[1].

Уцяна — адзін з найбольш старажытных гарадоў Летувы. Паводле легенды горад заснаваў жамойцкі князь Уцяніс. Першыя згадкі аб горадзе датуюцца 1261 годам. У 1416 годзе тут быў пабудаваны першы касьцёл. Герб і гарадзкія правы Ўцяна атрымала ў 1599 годзе. У 1655 годзе горад часова быў захоплены маскоўскім войскам.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад трапіў у склад Расейскай імпэрыі. Уцяна бала значна зруйнаваная падчас напалеонаўскай вайны 1812 году. У часы паўстаньняў 1830 і 1863—1864 гадоў. У ХІХ стагодзьдзі праз горад прайшла дарога Варшава — Санкт-Пецярбург, і з гэтага часу пачалося хуткае разьвіцьцё Ўцяны. Пасьля ўваходу Летувы ў склад СССР тут дзейнічалі летувіскія партызаны. У часы СССР значнае разьвіцьцё атрымала прамысловасьць гораду.

  1. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.