Фатых Карагюмрук Стамбул
Фатых Карагюмрук | |
Поўная назва | Fatih Karagümrük Sportif Faaliyetler San. Tic. A.Ş. |
---|---|
Заснаваны | 1926 |
Горад | Стамбул, Турэччына |
Стадыён |
Алімпійскі імя Ататурка Умяшчальнасьць: 75 145 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | Супэрліга, 18 месца (паніжэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы karagumruk.com (тур.) |
«Фатых Карагюмрук» (па-турэцку: Fatih Karagümrük S.K.) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбула. Месьціцца ў раёне Фатых, праз што мае і сваю назву. Заснаваны ў 1926 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб быў заснаваны ўвесну 1926 году дзякуючы намаганьням Мухтара Бэя і аб’яднаньня моладзевых камандаў. У той жа час былі абраныя чырвона-чорныя колеры клюбу, якія сымбалізуюць полымя і дым. «Фатых Карагюмрук» далучыўся да сыстэмы турэцкіх ліг у 1933 годзе, але ў 1942 году клюб быў вымушаны прыпыніць сваё існаваньне. Справа ў тым, што з ініцыятывы тагачаснага міністра адукацыі Хасана Алі Юджэля каманда была пазбаўленая поля, якое перайшло ва ўладаньне спартовага клюбу «Вэфа».
14 ліпеня 1946 году «чырвона-чорныя» аднавілі сваю дзейнасьць пад назвай «Карагюмрук Генчлік». Клюб узяў удзел у першым прафэсійным чэмпіянаце Турэччыны, які ладзіўся ў 1959 годзе. У галоўнай турэцкай лізе каманда пратрымалася ўсяго гады. Толькі на сэзон 1983—1984 гадоў дружына вярнулася ў найвышэйшы дывізіён, але адразу адтуль вылецела. Наступнае вяртаньне «Фатых Карагюмрука» да эліты адбылося ў 2020 годзе[2]. Па вяртаньні каманда мела досыць неблагія вынікі, як то двойчы 8 месца ў сэзонах 2020—2021 і 2021—2022 гадоў і 7 месца ў сэзоне 2022—2023 гадоў.