Хунта
Выгляд
Ху́нта (па-гішпанску: junta — «сход, камітэт») — у Гішпаніі і гішпанамоўных краінах гэтым словам пазначаюцца розныя органы дзяржаўнага кіраваньня, у тым ліку грамадзянскія. Напрыклад, хунта Піначэта. Калі гаворка ідзе пра партугаламоўныя краіны, ужываецца тэрмін «жунта» (па-партугальску: junta).
У сучаснай беларускай мове (як і ў шэрагу іншых моваў сьвету) слова хунта выкарыстоўваецца ў асноўным для абазначэньня вайсковай дыктатуры, якая ўсталявалася ў выніку дзяржаўнага перавароту, прычым не абавязкова ў гішпанамоўнай краіне — грэцкая вайсковая хунта («чорныя палкоўнікі») або хунта М’янмы.