Перайсьці да зьместу

Эдўард Нортан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдўард Нортан
Дата нараджэньня 18 жніўня 1969(1969-08-18)[1] (55 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, характарны актор, сцэнарыст, абаронца вакольнага асяродзьдзя, тэатральны актор, актор агучваньня, тэлеактор, актор, рэжысэр
Сябра ў Writers Guild of America, East[d]
Бацька Эдўард Маўэр Нортан (малодшы)[d]
Маці Лідыя Робінсан Руз[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0001570

Эдўард Нортан (па-ангельску: Edward Norton; нарадзіўся 18 жніўня 1969 году) — амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст ды апэратар, двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Ягоная маці Робін, настаўніца ангельскай мовы, памерла ад пухліны мозгу ў 1997 годзе. Ягоны бацька — Эдўард-старэйшы, былы фэдэральны выканаўца ў адміністрацыі Картэра, зараз працуе ў арганізацыі па ахове гістарычных каштоўнасьцяў. Ягоны дзед — забудоўшчык Джэймз Роўз (сканаў у 1996 годзе), вядомы сваім фундушам у будаўніцтва горада Калумбія, штат Мэрылэнд і дапамогай у забудове ўнутранай гавані Балтымора і Бостанскага кірмашу Кўінсі. Ягоная сястра, Молі Нортан, вучылася ў Ўнівэрсытэце Вашынгтона і Лі.

Нортан нарадзіўся ў Бостане, штат Масачусэтс, але вырас у горадзе Калумбія, штат Мэрылэнд.

У пяць гадоў Эдўард зацікавіўся тэатрам, неўзабаве пачаў займацца ў Арэстэйнаўскай Калюмбійскай школе тэатральнага мастацтва і ў восем гадоў дэбютаваў на сцэне ў мясцовай пастаноўцы.

Нортан скончыў вышэйшую школу Ўайлд Лэйк у 1985 годзе, затым Ельскі ўнівэрсытэт у 1991 годзе са ступеньню бакаляўра па гісторыі. У Елі Нортон па-ранейшаму займаўся тэатрам. Ён наведваў мноства факультэтаў, хоць драматычны ніколі ня быў для яго профільным. Актор Рон Лівінгстан быў ягоным сакурсьнікам і такім жа самадзейным акторам. Эдўард таксама вывучаў японскую мову і наведваў папулярную школу ангельскай мовы NOVA Group. Адразу пасьля атрыманьня дыплёма, ён адправіўся ў Японію, дзе працаваў у кампаніі свайго дзеда Enterprise Foundation. І толькі празь некалькі гадоў, у 1994 годзе, вярнуўшыся ў Нью-Ёрк, Эдўард вырашыў адмовіцца ад звыклай працы і цалкам прысьвяціць сябе акторскай кар'еры.

Падпрацоўваючы афіцыянтам, Нортан граў на некалькіх тэатральных сцэнах Нью-Ёрка, і ў выніку быў прыняты ў кампанію New York Signature Theater Company, чальцом рады дырэктараў якой ён зьяўляецца ў цяперашні час.

Дэбютам у кіно для Нортана стаў фільм «Першабытны страх» (1996), дзе ён згуляў маладога зьняволенага сацыяпата. За гэтую ролю ён атрымаў прэмію Залаты Глёбус і быў намінаваны на прэмію Оскар, як лепшы актор другога пляну. У далейшым яго ня раз намінавалі, у тым ліку і на лепшую мужчынскую ролю за гульню ў фільме аб нэанацыстах «Амэрыканская гісторыя Ікс» і за ўдзел у экранізацыі рамана Чака Паланіка «Байцоўскі клюб».

Апошні час ён гуляў самога сябе ў экспэрымэнтальным камэдыйным тэлесэрыяле «Стэла». Гэтак жа набыў ухвалу крытыкаў за ролю пракажанага караля ў фільме «Царства Нябеснае». У 2000 годзе ён дэбютаваў як рэжысэр, зьняўшы камэдыю «Захоўваючы веру». Сваёй гульнёй у фільме «Ілюзіяніст» 2006 году ён ізноў заслужыў станоўчыя водгукі крытыкаў. У 2019 годзе пабачыў сьвет яшчэ адзін фільм Нортана, дзе ён ня толькі выканаў галоўную ролю, але яшчэ быў прадусарам і рэжысэрам, «Сіраціна Бруклін».

У яго былі блізкія адносіны з акторкамі Сальмай Гаек, Дру Бэрымар і Кортні Лаў, зь якой ён гастраляваў як сэсійны гітарыст у яе групе Hole.

Год На беларускай На мове арыгіналу Роля
2019 Сіраціна Бруклін Motherless Brooklyn Ліанэл Эзрог
2014 Бэрдмэн Birdman Майк Шынэр
2008 Неверагодны Халк The Incredible Hulk Брюс Бэнэр/Халк
Гонар і слава Pride And Glory Рэй Цірні
2006 Размалёваны вэлюм The Painted Veil Ўолтэр Фэйн
Ілюзіяніст The Illusionist Айзэнхайм
2005 Гэта здарылася ў даліне Down in the Valley Харлан
Царства нябеснае Kingdom of Heaven Балдўін IV
2003 Італьянскі крадзеж (у расейскім кінапракакаце Ограбление по-итальянски) The Italian Job Стыў Фрэдзелі
2002 25-я гадзіна 25th Hour Монці Броган
Чырвоны цмок Red Dragon Ўіл Грэм
Фрыда Frida Нэльсан Ракфэлер
Забіць Смучы Death to Smoochy Шэлдан Мопс/Насарог Смучы
2001 Лік (у расейскім кінапракаце Медвежатник) The Score Джэк Тэлер
2000 Захоўваючы веру Keeping the Faith айцец Браян Фін
1999 Байцоўскі клюб Fight Club Апавядальнік
1998 Амэрыканская гісторыя Ікс American History X Дэрэк Віньярд
Шулера Rounders Лестар «Чарвяк» Мёрфі
1996 Усе гавораць, што я кахаю цябе Everyone Says I Love You Голдэн Спэнс
Народ супраць Лары Флінта The People vs. Larry Flynt Алан Айзэкман
Першабытны страх Primal Fear Ааран Стэмплер
Год На беларускай На мове арыгіналу
2019 Сіраціна Бруклін Motherless Brooklyn
2006 Размалёваны вэлюм The Painted Veil
2005 Гэта здарылася ў даліне Down in the Valley
2004 Брудная праца Dirty work
2002 25-я гадзіна 25th Hour
2000 Захоўваючы веру Keeping the Faith
Год На беларускай На мове арыгіналу
2019 Сіраціна Бруклін Motherless Brooklyn
2000 Захоўваючы веру Keeping the Faith
Год На беларускай На мове арыгіналу
2019 Сіраціна Бруклін Motherless Brooklyn
2008 Неверагодны Халк The Incredible Hulk
Год На беларускай На мове арыгіналу
2003 Экспэдыцыя па вялікіх рэках Юньняня (ТБ) The Yunnan Great Rivers Expedition (TV)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]