Эн Энрайт
Эн Энрайт | |
Anne Enright | |
Эн Энрайт, лістапад 2008 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 11 лістапада 1962 (62 гады) Дублін, Ірляндыя |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, эсэістка |
Гады творчасьці | 1991-цяперашні час |
Жанр | навэля, кароткі аповед |
Мова | ангельская мова[1] |
Значныя творы | «Што табе падабаецца?», «Збор» |
Прэміі | Букераўская прэмія (2007) |
Узнагароды | |
Эн Энрайт (па-ангельску: Anne Enright; нар. 11 лістапада 1962) — ірляндзкая пісьменьніца. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2007 году за раман «Збор»[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эн Энрайт нарадзілася ў Дубліне, вывучала літаратуру ва ўнівэрсытэце Усходняй Англіі. Выхоўвае сына й дачку.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раман Энрайт «Збор» апавядае аб вялікай ірляндзкай сям’і, якая перажыла драму. Галоўная гераіня — ірляндзкая жанчына.
Уручэньне букера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рашэньне журы стала поўнай нечаканасьцю для ўсіх. 45-гадовая жыхарка Дубліна ніколі не значылася ў ліку фаварытаў. Старшыня журы сэр Говард Дэвіс назваў кнігу «магутнай, нязручнай і часам злоснай». Сама пераможца ацаніла сваю працу сьціпла: маўляў, гэта проста сямейная сага. «Самае галоўнае ў сям’і — гэта тое, што яна непазьбежная, ад яе нікуды не дзенесься. Па сутнасьці, усе сем’і аднолькавыя, паколькі сямейныя гісторыі паўтараюцца: у сем’ях ёсьць п’яніцы, крыўднікі дзяцей і шмат чаго яшчэ», — сказала Энрайт на прэс-канфэрэнцыі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1991 «Мініятурная нявіньніца» (The Portable Virgin)
- 1995 «Парык майго таты знасіўся» (The Wig My Father Wore)
- 2000 «Што табе падабаецца?» (What Are You Like?)
- 2002 «Радасьць Элізы Лінч» (The Pleasure of Eliza Lynch)
- 2004 «Пусканьне бурбалак: нашмат затрымалася ў мацярынстве» (Making Babies: Stumbling into Motherhood)
- 2007 «Збор» (The Gathering)
- 2008 «Арышт карцін» (Taking Pictures) — кароткія аповеды
- 2009 «Учорашняя пагода» (Yesterday’s Weather)
- 2011 «Забыты вальс» (The Forgotten Waltz)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Enright, Anne, 1962- // CONOR.SI
- ^ Я мусіла дасьледаваць жаданьне й нянавісьць // «The Guardian», 18 лістапада 2007 (анг.)
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|