Эскільстуна
Эскільстуна | |||||
швэдз. Eskilstuna | |||||
Ратуша Эскільстуны | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1659 | ||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Сёдэрманлянд | ||||
Камуна: | Эскільстуна | ||||
Плошча: | 31,05 км² | ||||
Вышыня: | 26 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 67 359 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 2169,37 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 016 | ||||
Паштовыя індэксы: | 630 03 — 638 21 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 59°22′38.3″ пн. ш. 16°30′45.7″ у. д. / 59.377306° пн. ш. 16.512694° у. д.Каардынаты: 59°22′38.3″ пн. ш. 16°30′45.7″ у. д. / 59.377306° пн. ш. 16.512694° у. д. | ||||
Эскільстуна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.eskilstuna.se |
Эскільстуна (па-швэдзку: Eskilstuna) — горад у Швэцыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольму, на рацэ Эскільстунаон, за некалькі кілямэтраў ад азёраў Мэлярэн і Ельмарэн. Цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманлянд. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 67 359 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спачатку на месцы сучаснага гораду існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Сьвятога Эскіля, які паводле адной зь легендаў, быў забітым паганцамі ангельскім манахам. У 1120 годзе Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 годзе была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (па-швэдзку: Eskilstuna)[1]. Напрыканцы XVI стагодзьдзя Эськільстуна становіцца рэзыдэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунагус (згарэў у XVII стагодзьдзі). У 1659 годзе кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзьніклі мануфактуры па вытворчасьці зброі (у 1833 годзе гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагодзьдзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва мэталюргіі) і застаецца ім да 1970-х гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзеная чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла разьвіцьцю гораду. Найбольш значнай падзеяй у сучаснай гісторыі Эскільстуны зьяўляецца пажар 2009 году ў гатэлі Quality Hotel Statt.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стары горад
- Кляштарная царква (1929)
- Музэй гораду (па-швэдзку: Eskilstuna stadsmuseum)
- Музэй індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет (па-швэдзку: Munktellmuseet)
- Кавальні Радэмахэра (музэй; па-швэдзку: Rademachersmedjorna)
- Заапарк Parken Zoo
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юакім Бэрг — саліст гурта Kent
- Маркус Мустанэн — ударнік гурта Kent
- Самі Сырвіё — гітарыст гурта Kent
- Тува Карсан — сьпявачка
- Міка Вяюрунэн — футбаліст
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасьць зь іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і мэянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эскільстуна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў