BIOS
BIOS ([ˈbaɪ.oʊs]), па-ангельску: Basic Input/Output System — «базавая сыстэма ўводу-вываду») — невялікая ўбудаваная сыстэмная праграма, якая запускаецца адразу па ўключэньні кампутара і стварае API-доступ для апэрацыйнай сыстэмы да апаратуры кампутара і падключаных да яго прыстрояў уводу/вываду (манітораў, клявіятураў, мышак і да т. п.). Назва BIOS паходзіць ад базавае сыстэмы ўводу-вываду, якая выкарыстоўвалася ў апэрацыйнай сыстэме CP/M у 1975[1].
У пэрсанальных IBM PC-сумяшчальных кампутарах, якія выкарыстоўваюць мікраархітэктуру x86, BIOS уяўляе сабой набор запісаных на мікрасхему EEPROM (ЭСППЗП) пэрсанальнага кампутара мікрапраграмаў (якія ўтвараюць сыстэмнае праграмнае забесьпячэньне), што забясьпечвае пачатковую загрузку кампутара і наступны запуск апэрацыйнай сыстэмы.
У наш час для новых плятформаў кампанія «Інтэл» на замену традыцыйнаму BIOS прапануе Extensible Firmware Interface (UEFI).
Асноўныя вытворцы BIOS для ноўтбукаў, пэрсанальных кампутараў і сэрвэраў (акрамя прадаўцоў-вытворцаў):
Для кампутараў на базе іншых плятформаў для абазначэньня ўбудаванага ПЗ выкарыстоўваюцца іншыя тэрміны. Напрыклад, у архітэктуры SPARC такі набор мікрапраграмаў можа звацца PROM ці Boot.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gary A. Kildall. The History of CP/M. The Evolution of an Industry: One person's viewpoint (анг.) // Dr. Dobb's Journal of Computer Calisthenics & Orthodontia. — студзень 1980. — Т. 5. — № 41. — С. 6-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Глясарый наладаў Intel BIOS па мэню(недаступная спасылка) (анг.)
- Глясарый наладаў Intel BIOS у альфабэтным парадку(недаступная спасылка) (анг.)
- Частыя пытаньні пра BIOS (рас.)