Перайсьці да зьместу

Maxim

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Maxim
Тэматыка Мужчынскі часопіс
Пэрыядычнасьць Штомесяц
Краіна Вялікабрытанія Вялікабрытанія]
ЗША ЗША, іншыя
Адрас Нью-Ёрк
Выдавец Dennis Publishing, Inc.
Галоўны рэдактар Вялікабрытанія Вялікабрытанія Джым Камінскі (верасень 2007 — цяпер)
Сьцяг Расеі Аляксандар Маленкоў (красавік 2002 — цяпер)
Дата заснаваньня 1995
Мова Шматмоўны
Наклад 2 530 440[1]
ISSN 1682-8976
Афіцыйны сайт Maxim.com

«Maxim» (па-беларуску: Максім) — міжнародны мужчынскі (з элемэнтамі эротыкі) часопіс, які мае сярод іншых расейскую і ўкраінскую вэрсіі. Заснаваны ў Вялікабрытаніі ў 1995 годзе. Расейскае выданьне, зона ахопу якога прыходзіцца й на Беларусь, выходзіць штомесяц з красавіка 2002 году. Паводле стану на 2009 год тыраж гэтага часопіса — самы вялікі з усіх мужчынскіх часопісаў, якія выдаюцца ў ЗША. А ў красавіку 2010 году было заяўлена, што ангельская вэрсія будзе выходзіць толькі ў сеціве[2].

Са знакамітасьцей для часопіса здымаліся Юлія Началава, Ліндсэй Логан, Памэла Андэрсан (тройчы), Жана Фрыске (двойчы), Ганна Семяновіч (тройчы), Анфіса Чэхава (двойчы), Кацярына Гусева, Анастасія Заваратнюк, Ціна Кандэлакі, Тацяна Наўка, Алекса, Юлія Бардоўскіх, Брытні Сьпірс, Ксенія Сабчак, Вікторыя Боня, Алена Ваданаева, групы «Фабрыка», «T.A.T.U.» (двойчы) і «ВИА Гра» (тройчы), Аліна Кабаева і шматлікія іншыя.

Галоўным рэдактарам расейскай вэрсіі зьяўляецца Аляксандар Маленкоў. Талісман часопіса з 2003 году — барадавачнік (парсюк) Фунцік — пэрсанаж папулярнага мультфільма 1990-х Кароль-Леў.

Конкурс праводзіцца з 2006 году ў розных краінах, галасаваньне ажыцьцяўляецца сярод чытачоў часопіса[3].

  • 2006 — Аліса Шамай
  • 2007 — Тацяна Андрыяш
  • 2008 — Яўгенія Няронская
  • 2009 — Вольга Казобіна
  1. ^ http://www.auditbureau.org/
  2. ^ Глянцавы часопіс Maxim сыходзіць у Інтэрнэт :: Беларускае Generation Y ::
  3. ^ Місс Maxim 2010

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]