Vought F-8 Crusader
Vought F-8 Crusader | |
---|---|
Тып самалёта: | Палубны зьнішчальнік |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя: | |
Час эксплюатацыі: | Сакавік 1957 - 19 сьнежня 1999 |
Выкарыстаньне: | ЗША, Францыя, Філіпіны |
Войны і канфлікты: | Вайна ў Віетнаме, Вайна ў Лаосе |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | Верасень 1952 - 25 сакавіка 1955 |
Першы палёт: | 25 сакавіка 1955 |
Вытворца: | Chance Vought |
Гады вытворчасьці: | 1955—1965 |
Усяго выраблена: | 1261 |
Памеры: | |
даўжыня, м: | 16,53 |
Размах крылаў, м: | 10,87 складзены: 6,86 |
Вышыня, м: | 4,8 |
Плошча крылаў, м²: | 34,84 |
Маса: | |
Пусты, кг: | 8538 |
Нармалёвая, кг: | 13646 |
Максымальная, кг: | 15549 |
Рухавікі: | |
Характарыстыкі: | |
Макс. хуткасьць, км/г: | 1859 (на вышыні 11000 м) |
Баявы радыюс, км: | да 635 |
Далёкасьць палёту, км: | 2295 |
Практычная столь, м: | 12802 |
Узбраеньне: | |
Выявы ў: | Вікісховішчы |
Vought F-8 Crusader (вымаўляецца «Воўт F-8 «Крусэйдэр»», Крыжаносец) — амэрыканскі зьнішчальнік палубнага базаваньня, адзіны ў гісторыі авіяцыі сэрыйны самалёт зь пераменным ў палёце вуглом ўсталёўкі крылаў. У ходзе Віетнамскай вайны, паводле афіцыйных амэрыканскіх зьвестак, F-8 меў лепшыя суадносіны перамог і стратаў у паветраных баях, абыйшоўшы асноўны амэрыканскі зьнішчальнік F-4. У складзе ВМС Францыі эксплюатаваўся да 1999 року.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 1952 року ВМС ЗША вылучылі тэхнічныя патрабаваньні да новага зьнішчальніку. Гэты самалёт мусіў быць здольным разьвіваць максымальную хуткасьць M = 1,2 на вышыні 9150 м, мець хуткасьць уздыму 127 м/с і пасадкавую хуткасьць ня больш за 160 км/г. Узбраеньне павінна было складацца з 20-мм гарматаў, а таксама самалёт мусіў мець магчымасьць несьці рознага кшталту ракеты ды бомбы. Зыходзячы з гэтых патрабаваньняў, канструктарская група фірмы Воут на чале з Джонам Расэлам Кларкам распрацавала праект V-383. Самай незвычайнай рысай гэтага самалёту было крыло зь зьменным вуглом усталёўкі, якое дазваляла палепшыць узьлётна-пасадкавыя характарыстыкі.
Новая машына выканала першы палёт 25 сакавіка 1955 року (пілёт — Джон Конрад), перавысіўшы пры гэтым хуткасьць гуку. Выпрабаваньні праходзілі хутка і без праблемаў. Першы сэрыйны самалёт падняўся ў паветра 30 верасьня 1955 р. У 1957 годзе F-8 пачаў паступаць на ўзбраеньне ВМС. Сэрыйная вытворчасьць працягвалася да 1965 року, за ўвесь час быў пабудаваны 1261 самалёт.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьвесткі, прыведзеныя ў гэтым разьдзеле, адпавядаюць мадыфікацыі F-8H.
Тэхнічныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Экіпаж: 1 (пілёт)
- Даўжыня: 16,53 м
- Размах крылаў: 10,87 м
- складзены: 6,86 м
- Вышыня: 4,8 м
- Плошча крылаў: 34,84 м ²
- Стрэлападобнасьць па лініі 1/4 хорды: 42 °
- Каэфіцыент падаўжэньня крыла: 3,4
- Сярэдняя аэрадынамічная хорда: 3,59 м
- Профіль крыла: NACA 65A-006 корань крыла, NACA 65A-005 заканцоўкі
- База шасі: 5,51 м
- Каляіна шасі: 2,95 м
- Маса пустога: 8538 кг
- Маса падрыхтаванага: 9134 кг
- Нармальная ўзьлётная маса: 13646 кг (з 2 × AIM-9)
- Максымальная ўзьлётная маса: 15549 кг
- Максымальная пасадкавая маса: 11793 кг
- Маса ў баі: 11704 кг
- Маса паліва ў нутраных баках: 4158 кг
- Аб’ём паліўных бакаў: 5103 л
- Сілавая ўстаноўка: 1 × ТРРФ Pratt & Whitney J57-P-420
- Безфарсажная цяга: 1 × 55,2 кн (5625 кгс) (максымальная)
- нармальная: 1 × 40,7 кн (4150 кгс)
- Фарсажная цяга: 1 × 87,2 кн (8890 кгс)
- Даўжыня рухавіка: 6,85 м
- Дыямэтар рухавіка: 1,03 м
- Каэфіцыент лабавога супраціву пры нулявой уздымнай сіле: 0,0133
- Эквівалентная плошча супраціву: 0,465 м²
Лётныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Максымальная хуткасьць: 1859 км/г (на вышыні 11000 м)
- каля зямлі: 1226 км / г
- Крэйсэрская хуткасьць: 895 км/г
- Хуткасьць зваліваньня: 267 км/г
- Баявы радыюс:
- з 2 × AIM-9: 663 км
- з 4 × AIM-9: 635 км
- з 8 × Mk-82: 117 км
- Практычная далёкасьць:
- з 2 × AIM-9: 2224 км
- з 4 × AIM-9: 1930 км
- з 8 × Mk-82: 1139 км
- далёкасьць: 2295 км
- Практычная столь: 12802 м
- Хуткасьць уздыму: 118,4 м/с
- Час набору вышыні:
- 6096 м за 2,8 хв
- 9144 м за 4,7 хв
- Нагрузка на крылы: 391,7 кг/м (Пры нармальнай узьлётнай масе)
- Даўжыня разьбегу: 780 м (пры нармальнай узьлётнай масе)
- Даўжыня прабегу: 1432 м
- Аэрадынамічная якасьць: 12,8
Узбраеньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стралкова-гарматнае: 4 × 20 мм гарматы Mk-12 зь 500 патронаў
- Кропкм падвесаў: 6 (па 2 пад крыламі, 4 пад фюзэляжам)
- Кіраваныя ракеты: да 4 × AIM-9
- Некіруемыя ракеты:
- на фюзеляжы:
- 4 × 2 × 127 мм ракет «Зуні» у блёках LAU-33
- 2 × 2 × 127 мм ракет «Зуні» у блёках LAU-35
- пад крыламі:
- 4 × 7 × 70 мм ракет «Гідра» у блоках LAU-32/56/68
- 4 × 19 × 70 мм ракет «Гідра» у блёках LAU-3/60/61/69
- 4 × 4 × 127 мм ракет «Зуні» у блёках LAU-10
- Бомбы: свабоднападаючыя:
- фугасныя:
- 8 × 241 кг Mk 82 або 119 кг Mk 81
- 4 × 460 кг Mk 83 або 340 кг M117
- 2 × 925 кг Mk 84
- запальныя:
- 4 × Mk-77
- 2 × Mk-79
- касэтныя:
- 8 × Mk-20 Rockeye II
- 4 × CBU-24/29/49