Рыбалт
Рыбалт лац. Rybałt | |
Ribald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rih + Bald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рыбальт, Рыбэльт |
Зьвязаныя імёны | Болтрык |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рыбалт» |
Рыбалт (Рыбальт, Рыбэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рыбальд (Ribald, Ribaldus[1]) і Бальдарых (Baldarich) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[3], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[4], а аснова -балд- (-болд-, -болт-) (імёны ліцьвінаў Бальдвін, Бірыбольд, Румбольд; германскія імёны Baldwin, Beribald, Rumbold) — ад гоцкага *balth, стараверхненямецкага bald 'сьмелы, адважны'[5][6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Bałdrzych (Bałdrzyk)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ян Рибалтъ[8], Станиславъ Рибалтъ[9], Янъ Петровичъ Рибалт[10] (1528 год); з Дорогичина… Рыбалты (1533—1535 гады)[11]; село Рыбалты[12], Ольшево Рибалты[13], Петръ Рыбалть[14], Миколай Рыбалть[15], Янъ Якубовичъ Рыбалть[16], Бартошъ Яновичъ Рыбалть… Янъ Петровичъ Рыбалть[17] (1567 год); люди в том селе Древиниках… Миколаи Рыбалтъ Ромашковичъ з сынми Щепаном а Стасемъ (5 траўня 1582 году)[18]; Krzysztof Rybałtowicz (16 траўня 1661 году)[19]; woytowstwo Litewskie… wieś Żydźiewicze… Michał Rybałta… Jakub Rybałta… Maćiey Rybałta (чэрвень 1733 году)[20].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян і Станіслаў Рыбальты — бельскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ян Пятровіч Рыбалт — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Якуб, Фёдар і Іван Рыбалтовічы — жыхары вёскі Бяркоўшчыны (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1718 годзе[21]
- Ян Рыбальтовіч (Ryboltowicz) — уладальнік гаспадаркі ў Сангунішках каля Майшаголы на 1936 год[22]
Рыбэльты (Rybelt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[23].
На гістарычным Падляшшы існуе вёска Рыбалты, на гістарычнай Аршаншчыне — Рыбалтова.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. P. 403.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 240, 1258.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 50.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 10.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 207.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 116, 145.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 117.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 119.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 32.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 896.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 902.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 917.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 918.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 925.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1132.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 225—226.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 10. — Вильна, 1879. С. 279, 281.
- ^ Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага. — Смаленск, 2015. С. 111.
- ^ Яўген Анішчанка, Берковщина инвентарь 1718 г. Ошмянский повет, Архіў гісторыка Анішчанкі, 9 красавіка 2019 г.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 171.