Русалка: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Новая старонка: thumb|250px|Дж.-У.Уотэрхаус, «Русалка» {{вызнч|1=Рус{{*|а}}лкі}} — персанажы міфало... |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) выпраўленне перасылак |

(Не паказана 36 прамежкавых версій 20 удзельнікаў) | |||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Image: |
[[Image:Witold Pruszkowski-Rusalki.jpg|thumb|В. Прушкоўскі. Русалкі, 1877]] |

У заходнееўрапейскай міфалогіі гэта звычайна [[жанчына|жанчыны]] з [[рыбы|рыбінымі]] [[хвост|хвастамі]] (паводле вонкавага выгляду спадкаемцы старажытнагрэчаскіх [[Трытоны, міфалогія|трытонаў]] і [[Сірэны, міфалогія|сірэн]]). Вобразы русалак у славянскіх народаў, значна адрозніваюцца. У заходніх славян — гэта гарэзлівыя і вясёлыя стварэнні, у Паўночнай Расіі — злосныя і помслівыя істоты, жанчыны з доўгімі валасамі, жонкі [[вадзянік]]оў. У паўднёвых славян русалкі называюцца самадзівамі і віламі, у заходніх — багінкамі, ва ўсходніх — вадзяніцамі, гушкалкамі, ласкатухамі, маўкамі, купалкамі, казыткамі, вадзянамі і маранамі. Для багінкі часам характэрны птушыныя лапы замест ног, а ў самадзівы і вілы — капыты; усе яны маладыя, прыгожыя, у белым адзенні, умеюць лятаць; багінкі неяк звязаныя з ветрам, здольныя пасылаць буру, град; калі разгуляецца навальніца, значыць, багінкі святкуюць нейкае свята. |

Усходнеславянскія русалкі — вобраз сінтэтычны. Яны неяк звязаны і з расліннасцю, і з вадой. Можна назваць іх адначасова і духамі прыроды, і душамі памерлых. Напачатку гэта былі, як і ў антычных грэкаў, локусы месца або раслін, духі розных дрэў, рэчак і крынічак — падобна да дрыядаў, наядаў. Цягам часу людзі пачалі лічыць, што русалкі — дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. Звычайна яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але падчас Русальнага тыдня, калі вада максімальна глыбока праграваецца сонцам, перасяляюцца з рачных і азёрных глыбінь у лясы, лезуць на дрэвы. Больш за ўсё русалкі любяць [[вярба|вярбу]] і [[бяроза|бярозу]], ноччу яны гушкаюцца на вецці і водзяць вясёлыя карагоды. Там, дзе яны дурэлі, трава зелянейшая і расце лепш. |

Русалкі могуць знешне амаль не адрознівацца ад людзей, а могуць мець у ніжняй частцы цела замест ног плоскі хвост, падобны да хваста рыбы. |

Русалкі, як і германскія [[ундзіны]], — вобраз эратычны. Часам у ясныя летнія ночы яны сядзяць на берагах вадаёмаў і расчэсваюць свае доўгія зялёныя валасы. Відаць, ад іх валасоў ідзе нейкая незвычайная энергія, якая ўплывае на маладых хлопцаў. Звычайна русалкі зацягваюць свае ахвяры — юнакоў — у ваду і топяць іх. Народныя паданні дапускаюць, аднак, і каханне паміж чалавекам і русалкай. |

Ва ўсходнеславянскай міфалогіі русалкі пераважна — жанчыны (тапельцы), у заходнееўрапейскай — звычайна жанчыны з рыбінымі хвастамі (паводле вонкавага выгляду спадкаемцы старажытнагрэцкіх [[Трытоны, міфалогія|трытонаў]] і [[Сірэны, міфалогія|сірэн]]). |

[[Файл:Kazimierz Alchimowicz Water nymph.jpg|міні|[[Казімір Альхімовіч]]. [[Свіцязянка (карціна Казіміра Альхімовіча)|Свіцязянка]], 1898—1900]] |

Да вобразаў русалак не раз звярталіся мастакі і пісьменнікі: [[Аляксандр Пушкін]] у драматычнай паэме «Русалка», [[Леся Украінка]] ў паэме «Лясная песня», [[Адам Міцкевіч]] (XIX ст.) у баладах «[[Свіцязянка]]», «Рыбка». Часта сустракаецца вобраз ундзіны ў нямецкіх рамантыкаў; знакамітай стала казка [[Ханс Крысціян Андэрсен|Ганса Хрысціяна Андэрсена]] «Русалачка» (яе скульптура — сімвал [[Капенгаген]]а). |

У п'есе [[Канстанцыя Буйло|Канстанцыі Буйло]] «Кветка Папараць» русалкі — галоўныя персанажы: |

{{Цытата| |

[[af:Roesalka]] |

3 горкі ўніз да Хама спускаюцца русалкі. Валасы іх распушчаныя; белыя свабодныя вопраткі спадаюць да зямлі; на шырокіх рукавах доўгія разрэзы, на галовах — зелень. Наперадзе ідзе адна і трымае ў руцэ Кветку Папараць. |

[[bg:Русалка]] |

[[cs:Rusalka (mytologie)]] |

У вершы [[Янка Купала|Янкі Купалы]] «Русалка» чытаем: |

[[cy:Rusalka]] |

{{Цытата| |

[[de:Rusálka]] |

У ціне, як бледны месяц засвеціцца,

[[en:Rusalka]] |

Будзе русалка плаваць, кружыцца;

[[es:Rusalka]] |

К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца,

[[fi:Rusalka]] |

Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай. |

[[fr:Rusalka]] |

[[it:Rusalki]] |

У [[Максім Багдановіч|Максіма Багдановіча]]: |

[[ja:ルサルカ]] |

{{Цытата| |

[[myv:Ведьава]] |

Месяц белы цягне з возера срэбныя сеці.

[[pl:Rusałka]] |

У іх русалкі заблуталі косы, —

[[pt:Russalka]] |

Рвуць і блытаюць срэбныя ніці;

[[ru:Русалка]] |

Ноч плыве над зямлёй, сее росы,

[[sk:Rusalka]] |

Ноч шапоча русалкам: «Засніце». |

[[sl:Rusalka]] |

[[sr:Русалка]] |

[[uk:Русалки]] |

Русалкі баяцца [[крыж]]а, [[круг]]а, [[часнок|часнака]], [[ладан]]у. Але лепшы сродак супраць іх — [[палын]]. Ёсць замова ад русалкі: |

{{Цытата| |

Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адкаціся, у мой двор не кажыся. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў... |

== Літаратура == |

* Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5. |

* Шамякіна Т. I. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2. |

== Спасылкі == |

* [http://slounik.org/82187.html Міфы Бацькаўшчыны] |

{{Славянская міфалогія}} |

[[Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія]] |

[[Катэгорыя:Беларуская міфалогія]] |

[[Катэгорыя:Культ продкаў]] |

[[Катэгорыя:Сёмуха]] |
Актуальная версія на 20:08, 29 сакавіка 2023
Руса́лкі — персанажы міфалогіі, чалавекападобныя істоты ці духі, што жывуць у вадзе, каля вады або ў лесе.
У заходнееўрапейскай міфалогіі гэта звычайна жанчыны з рыбінымі хвастамі (паводле вонкавага выгляду спадкаемцы старажытнагрэчаскіх трытонаў і сірэн). Вобразы русалак у славянскіх народаў, значна адрозніваюцца. У заходніх славян — гэта гарэзлівыя і вясёлыя стварэнні, у Паўночнай Расіі — злосныя і помслівыя істоты, жанчыны з доўгімі валасамі, жонкі вадзянікоў. У паўднёвых славян русалкі называюцца самадзівамі і віламі, у заходніх — багінкамі, ва ўсходніх — вадзяніцамі, гушкалкамі, ласкатухамі, маўкамі, купалкамі, казыткамі, вадзянамі і маранамі. Для багінкі часам характэрны птушыныя лапы замест ног, а ў самадзівы і вілы — капыты; усе яны маладыя, прыгожыя, у белым адзенні, умеюць лятаць; багінкі неяк звязаныя з ветрам, здольныя пасылаць буру, град; калі разгуляецца навальніца, значыць, багінкі святкуюць нейкае свята.
Усходнеславянскія русалкі — вобраз сінтэтычны. Яны неяк звязаны і з расліннасцю, і з вадой. Можна назваць іх адначасова і духамі прыроды, і душамі памерлых. Напачатку гэта былі, як і ў антычных грэкаў, локусы месца або раслін, духі розных дрэў, рэчак і крынічак — падобна да дрыядаў, наядаў. Цягам часу людзі пачалі лічыць, што русалкі — дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. Звычайна яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але падчас Русальнага тыдня, калі вада максімальна глыбока праграваецца сонцам, перасяляюцца з рачных і азёрных глыбінь у лясы, лезуць на дрэвы. Больш за ўсё русалкі любяць вярбу і бярозу, ноччу яны гушкаюцца на вецці і водзяць вясёлыя карагоды. Там, дзе яны дурэлі, трава зелянейшая і расце лепш.
Русалкі, як і германскія ундзіны, — вобраз эратычны. Часам у ясныя летнія ночы яны сядзяць на берагах вадаёмаў і расчэсваюць свае доўгія зялёныя валасы. Відаць, ад іх валасоў ідзе нейкая незвычайная энергія, якая ўплывае на маладых хлопцаў. Звычайна русалкі зацягваюць свае ахвяры — юнакоў — у ваду і топяць іх. Народныя паданні дапускаюць, аднак, і каханне паміж чалавекам і русалкай.
Да вобразаў русалак не раз звярталіся мастакі і пісьменнікі: Аляксандр Пушкін у драматычнай паэме «Русалка», Леся Украінка ў паэме «Лясная песня», Адам Міцкевіч (XIX ст.) у баладах «Свіцязянка», «Рыбка». Часта сустракаецца вобраз ундзіны ў нямецкіх рамантыкаў; знакамітай стала казка Ганса Хрысціяна Андэрсена «Русалачка» (яе скульптура — сімвал Капенгагена).
У п'есе Канстанцыі Буйло «Кветка Папараць» русалкі — галоўныя персанажы:
3 горкі ўніз да Хама спускаюцца русалкі. Валасы іх распушчаныя; белыя свабодныя вопраткі спадаюць да зямлі; на шырокіх рукавах доўгія разрэзы, на галовах — зелень. Наперадзе ідзе адна і трымае ў руцэ Кветку Папараць. |
У вершы Янкі Купалы «Русалка» чытаем:
У ціне, як бледны месяц засвеціцца, |
Месяц белы цягне з возера срэбныя сеці. |
Русалкі баяцца крыжа, круга, часнака, ладану. Але лепшы сродак супраць іх — палын. Ёсць замова ад русалкі:
Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адкаціся, у мой двор не кажыся. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў... |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міфы Бацькаўшчыны: Літаратурна-мастацкае выданне / Укладальнік: Уладзімір Васілевіч. — Мн: БелЭн, 1994. ISBN 5-85700-162-5.
- Шамякіна Т. I. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / Таццяна Шамякіна; пасляслоўе I. Чароты. — Мн.: Маст. літ., 2008. — 391 с. (Бібліятэка школьніка). ISBN 978-985-02-0925-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Русалка на Вікісховішчы |