Перайсці да зместу

Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47: Радок 47:


{{DEFAULTSORT:Верамеенка Анастасія Уладзіміраўна}}
{{DEFAULTSORT:Верамеенка Анастасія Уладзіміраўна}}
[[Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года]]
[[Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года]]
[[Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года]]
[[Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года]]

Версія ад 16:08, 18 ліпеня 2021

Баскетбол
Анастасія Верамеенка
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 10 ліпеня 1987(1987-07-10) (37 гадоў)
Грамадзянства
Рост 192 см
Вага 75 кг
Пазіцыя цэнтравы
Школа СДЮШАР (Гомель), РВАР (Мінск)
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гарызонт
Нумар 10
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 РДВАР
2005—2012 Надзежда Арэнбург
2012—2014 Фенербахчэ[d]
2015 Гарызонт
2015—2019 Фенербахчэ[d]
2019 Гарызонт
2020 Надзежда Арэнбург
2020—0000 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазіцыі цэнтравой. Выступае за клуб «Гарызонт».

Біяграфія

Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[1]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў [2]. Першы трэнер — Т.А. Гарановіч[3]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Палешчука[4]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[5], хутка вярнулася да трэніровак.

Нацыянальная зборная

За юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10.

Дзесяць разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[6][7][8], 2017[9], 2018[10]).

Зноскі

Спасылкі