Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзілася |
10 ліпеня 1987 (37 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | ||||||||||||||||||||||||
Школа | СДЮШАР (Гомель), РВАР (Мінск) | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Гарызонт | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 87 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка (нар. 10 чэрвеня 1987, Кохтла-Ярвэ, ЭССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазіцыі цэнтравой. Выступае за клуб «Гарызонт». Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Кохтла-Ярвэ. Усё дзяцінства правяла ў Гомелі[2]. Старэйшы брат — баскетбаліст Уладзімір Верамеенка. Баскетболам пачала займацца ў гомельскай СДзЮШАР №9 з дзевяці гадоў па ініцыятыве бацькоў[3]. Першы трэнер — Тамара Арсенцьеўна Гарновіч[4]. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[5]. У чэрвені 2014 года выйшла замуж за беларускага баскетбаліста Дзмітрыя Паляшчука[6]. У лістападзе 2014 года нарадзіла дачку[7], хутка вярнулася да трэніровак.
Нацыянальная зборная
[правіць | правіць зыходнік]За юніёрскую зборную гуляе з 2002 года. Сярэбраны прызёр і MVP чэмпіяната Еўропы сярод кадэтак 2003 года. За дарослую зборную Беларусі па баскетболе дэбютавала 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славакіі. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыа-дэ-Жанэйра, чэмпіяната свету 2010, а таксама чэмпіянатаў Еўропы 2007, 2009, 2011, 2013, 2015, 2019, 2021. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 10.
13 разоў прызнавалася найлепшай баскетбалісткай Беларусі (2006, 2007, 2008, 2009, 2012, 2013, 2015, 2016[8][9][10], 2017[11], 2018[12], 2020, 2021, 2022).
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2000—2001 — БелДУТ-Ведрыца (Гомель)
- 2001—2004 — РВАР (Мінск)
- 2004—2005 — РДВАР (Мінск)
- 2005—2012 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- 2012—2014 — Фенербахчэ (Стамбул, Турцыя)
- 2015 — Гарызонт (Мінск)
- 2015—2019 — Фенербахчэ (Стамбул, Турцыя)
- 2019 — Гарызонт (Мінск)
- 2019—2020 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- з 2020 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003.
- Чэмпіёнка Беларусі (3): 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023.
- Чэмпіёнка Турцыі (4): 2012/2013, 2015/2016, 2017/2018, 2018/2019.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014/2015, 2023/2024.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Турцыі (2): 2013/2014, 2016/2017.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (4): 2009/2010, 2010/2011, 2011/2012, 2019/2020.
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2020, 2021, 2022, 2023.
- Уладальнік Кубка Турцыі (2): 2015/2016, 2018/2019.
- Сярэбраны прызёр Жаночай Еўралігі (3): 2012/2013, 2013/2014, 2016/2017.
- Чэмпіёнка Еўрапейскай лігі (1): 2020/2021.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Команда — мечта!
- ↑ Спартсменка і проста прыгажуня (руск.)
- ↑ Анастасія Верамеенка: «Баскетбол у маім жыцці на першым месцы» (руск.)
- ↑ Каманда — мара! (руск.)
- ↑ СПИСКИ спортсменов, тренеров и специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2021 год. Национальная команда (основной состав)
- ↑ Фота дня. Анастасія Верамеенка выйшла замуж (руск.)
- ↑ У Верамеенка і Палешчука нарадзілася дачка (руск.)
- ↑ [https://web.archive.org/web/20140621030344/http://sport.tut.by/news/basketball/395690.html Архівавана 21 чэрвеня 2014. Архівавана 21 чэрвеня 2014. Шасціразовая лепшая баскетбалістка Беларусі прапусціць чэмпіянат свету (руск.)] Архівавана 21 чэрвеня 2014.
- ↑ Арцём Парахоўскі і Анастасія Верамеенка названы лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2015 года (руск.)
- ↑ Баскетбол. Анастасія Верамеенка ў восьмы раз прызнана лепшай баскетбалісткай Беларусі (руск.)
- ↑ Баскетбол. Александр Кудрявцев и Анастасия Веремеенко — лучшие белорусские игроки 2017 года, Александр Крутиков — лучший тренер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 27 снежня 2017.
- ↑ Анастасия Веремеенко десятый раз признана сильнейшей баскетболисткой Беларуси(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка ў Вікіцытатніку | |
Анастасія Уладзіміраўна Верамеенка на Вікісховішчы |
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Кохтла-Ярвэ
- Ігракі ЖБК РДВАР
- Ігракі «Надзежды» Арэнбург
- Ігракі ЖБК «Фенербахчэ» Стамбул
- Ігракі «Гарызонта» Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе