Ждановіцкі сельсавет
Ждановіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ждановічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 14 623 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Ждано́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Ждановічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бараўскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Баравая. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. У 1938 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Масюкоўшчына. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ждановічы, сельсавет перайменаваны ў Ждановіцкі[1]. 20 студзеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ратамскага сельсавета і частка скасаванага Мядзвежынскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Бараноўшчына, гадавальнік Бараноўшчына, Дзегцяроўка, Красны Бор, Кунцаўшчына, Ляхаўшчына, Мядзвежына, Тарасава, Цівалі і Яркова)[2]. 8 красавіка 2004 года ў склад горада Мінска ўключаны вёскі Зара Рэвалюцыі, Масюкоўшчына, Кунцаўшчына, Ржавец і частка вёскі Ждановічы[3]. 30 снежня 2009 года скасавана вёска Ратамка[4]. 6 сакавіка 2014 года ўтвораны пасёлак Васток[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 14623 чалавекі[6], з іх 83,5 % — беларусы, 8,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,7 % — палякі[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 30 декабря 2009 г. № 272 Об упразднении деревни Ратомка Ждановичского сельсовета Минского района
- ↑ Решение Минского районного Совета депутатов от 6 марта 2014 г. № 374 Об образовании поселка Восток Ждановичского сельсовета Минского района
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.