Перайсці да зместу

Крыжоўка (Мінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Крыжоўка
Вёска Крыжоўка, заезд з трасы на Маладзечна
Вёска Крыжоўка, заезд з трасы на Маладзечна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 197 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223035
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236817056
Крыжоўка на карце Беларусі ±
Крыжоўка (Мінскі раён) (Беларусь)
Крыжоўка (Мінскі раён)
Крыжоўка (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Крыжоўка (Мінскі раён)

Крыжо́ўка[1] (трансліт.: Kryžoŭka, руск.: Крыжовка) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. За 0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца пуцявы пост на чыгуначнай лініі Мінск — Маладзечна.

У 1885 г. ўрочышча ў Заслаўскай воласці Мінскага павета. У 1897 г. ваколіца (4 двары, 28 жыхароў) каля Лібана-Роменскай чыгункі і 2 аднаселлі (2 двары, 17 жыхароў).

Карчма і заезны двор у пачатку XX ст.

З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. Са студзеня 1919 г. ў БССР, затым у ЛітБел ССР, а з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 г. занята войскамі Польшчы. Паводле Рыжскага міру (1921) паселішча ў складзе БССР. З 20 жніўня 1924 г. хутар у Ратамскім сельсавеце Заслаўскага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). З 26 мая 1935 г. ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 г. ў Мінскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, загінулі 7 жыхароў.

Да 20 студзеня 1960 года Крыжоўка знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Заслаўскага пассавета[2], затым да 9 жніўня 1979 года ўваходзіла ў склад Заслаўскага сельсавета[3].

  • 1917 — 108 чал., 22 двары.
  • 1926 — 55 чал., 13 двароў.
  • 1997 — 151 чал., 55 гаспадарак.
  • 2010 — 168 чал., 67 гаспадарак.

Інфрастуктура

[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 г. дзейнічалі музычная школа, бібліятэка, Дом культуры, амбулаторыя, прафілакторыі, лагеры адпачынку, Дом рыбака, гандлёвы цэнтр, сталовая, аддзяленне сувязі, аптэка. У наваколлі вёскі размешчаны дзіцячыя аздараўленчыя лагеры.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкама Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 9 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).