Перайсці да зместу

Рыс (прадукт харчавання)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:19, 30 сакавіка 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.3)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Рызота — рысавая страва італьянскай кухні
Цырыманіяльная інданэзійская страва тумпенг: пірамідка жоўтага рысу, акружаная рознымі гарнірамі

Рыс — прадукт харчавання з насення раслін роду Рыс. Асноўны прадукт харчавання большай часткі насельніцтва Зямлі, хоць паводле аб'ёму выраблянага харчовага збожжа саступае пшаніцы.

Як сельскагаспадарчая культура ў тропіках, субтропіках і цёплых раёнах умеранага пояса вырошчваецца аднагадовы Oryza sativa. У Афрыцы таксама вырошчваюць Oryza glaberrima. Мясцовае насельніцтва ў Афрыцы таксама спажывае зерне шэрагу дзікарослых відаў рысу, найперш Oryza punctata і Oryza barthii[1].

Вылучаюць тры класы зерня — кароткае (круглявае або «жамчужнае») — даўжыня насення не перавышае 5,15 мм, сярэдняе (даўжыня насення 5,16-6,15 мм) і доўгае — не карацей за 6,16 мм. Паводле формы вылучаюць зерне тонкае з залежнасцю даўжыні да шырыні болей за 3, сярэдняе, калі залежнасць складае 2,1-3, і тоўстае, калі яна не болей за 2,1.

Зноскі

  • Алёшин Е. П., Алёшин Н. Е. Рис. -- М., 1993. -- 504 стр., 100 рис.