Перайсці да зместу

Плошчы Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:40, 30 сакавіка 2023, аўтар Vadim i z (размовы | уклад) (Спіс плошчаў: Выдаліў неафіцыйныя назвы плошчаў.)

Плошчы са старадаўніх часоў былі адметнай рысай Мінска. Першыя плошчы былі гандлёвымі (Верхні рынак, Ніжні рынак, Конскі рынак), пазней плошчы сталі называць у гонар пэўнай падзеі (Юбілейная плошча) ці асобы (Плошча Якуба Коласа). Некаторыя плошчы не маюць афіцыйнай назвы, а толькі народную — ад вуліц, на якіх яны знаходзяцца (Запарожская плошча, плошча Казінца, Круглая плошча — на скрыжаванні вуліц Радыяльная і Ваўпшасава) і нават дзве назвы: плошча на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна вядома адначасова як плошча Прытыцкага і плошча Пушкіна.

Назвы цэнтральных плошчаў Мінска часта мяняліся па палітычных прычынах і ў выніку рэканструкцыі. Некаторыя ўчасткі маюць форму і памер плошчаў, але не маюць уласных імёнаў.

Спіс плошчаў

Назва Папярэднія назвы Памер Славутасці і аб’екты Выявы
Плошча 8 сакавіка Ніжні рынак[1] Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа, мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе, ст.м. «Няміга»
Плошча Аб’яднаных нацый Канцэртная зала «Мінск», стадыён «Дынама», ст.м. «Першамайская»

Плошча Бангалор Парк Дружбы народаў
Плошча Багушэвіча Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
Плошча Ванеева Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Плошча Дзяржаўнага сцяга Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа»

Плошча Калініна помнік М. І. Калініну, Цэнтральны батанічны сад, Парк Чалюскінцаў, ст.м. «Парк Чалюскінцаў»
Плошча Казінца
Плошча Мяснікова
Плошча Незалежнасці Плошча Леніна 70000 м² помнік У. І. Леніну, Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, Дом урада, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, гатэль Мінск, гандлёвы цэнтр «Сталіца», Мінскі паштамт, ст.м. «Плошча Леніна»
Кастрычніцкая плошча Цэнтральная плошча Палац Рэспублікі, Палац культуры прафсаюзаў, знак «Нулявы кіламетр Беларусі», Аляксандраўскі сквер, Цэнтральны дом афіцэраў, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, ст.м. «Кастрычніцкая», ст.м. «Купалаўская» Файл:Belarus-Minsk-October Square-2.jpg
Плошча Парыжскай камуны Траецкі рынак, Траецкая плошча Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Траецкае прадмесце
Плошча Перамогі Круглая плошча 39375 м² манумент Перамогі, парк імя М. Горкага, Дом-музей І з’езду РСДРП, ст.м. «Плошча Перамогі»
Прывакзальная плошча 48000 м² Мінскі чыгуначны вакзал, аўтавакзал «Цэнтральны», «Вароты Мінска», ст.м. «Плошча Леніна»
Плошча Свабоды Верхні рынак, Саборная плошча Мінская ратуша, Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Касцёл Святога Іосіфа і кляштар бернардзінцаў, гатэль «Еўропа»
Старатраецкая плошча[2] Траецкае прадмесце
Юбілейная плошча кінатэатр Беларусь, ст.м. «Фрунзенская»
Плошча Якуба Коласа Камароўская плошча 52000 м² помнік Якубу Коласу, Беларуская дзяржаўная філармонія, Цэнтральны ўнівермаг «Мінск», ст.м. «Плошча Якуба Коласа» Файл:Belarus-Minsk-Yakub Kolas Square-3.jpg

Зноскі

Гл. таксама