Перайсці да зместу

Нулявы кіламетр Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Нулявы кіламетр Беларусі
53°54′08,11″ пн. ш. 27°33′41,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Скульптар Аляксандр Міхайлавіч Фінскі
Архітэктар А. Сардараў
Дата пабудовы 1998 год
Map

Нулявы кіламетр Беларусі — культавы знак, пазначэнне нулявога кіламетра дарог Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлены ў 1998 годзе на Кастрычніцкай плошчы Мінска. Да гэтага нулявы кіламетр адлічваўся ад Галоўпаштамта. Устаноўлены новы знак апынуўся роўна на 1 км у бок ад Галоўпаштамта.

Аўтары знака: архітэктар А. Сардараў, скульптар А. Фінскі, мастак па металу У. Завядзееў.[1]

Помнік выраблены з граніту ў форме піраміды, сімвалізуе вечнасць і трываласць. Вычасаны ў Партугаліі. А. Сардараў успамінаў[2]:

" Вялізная праблема была з каменем, з якога трэба было рабіць піраміду. Мы звярталіся ў Расію і ва Украіну, там прапаноўвалі вырабляць знак з каменных кавалачкаў, але такім чынам мы б страцілі ўсю ідэю і сімвалізм. Зусім нечакана атрымалі электронны ліст з Партугаліі, дзе і заказалі граніт пад паэтычнай назвай Роза Манфортэ. Прывезці яго дапамог літоўскі вадзіцель, які займаўся дастаўкай грузаў. "

Апраўляюць знак бронзавыя картушы, на якіх размешчаны: карта дарог, лацінскае выслоўе, вершы Я. Коласа. На бронзавай адмостцы «нулявога кіламетра» указаны адлегласці ад Мінска да сталіц суседніх з Беларуссю дзяржаў, абласных і раённых цэнтраў Беларусі. На паўднёва-ўсходнім боку піраміды на медальёне надпіс: «Пачатак дарог Беларусі» Да Кіева — 573 км. Да Гомеля — 315 км. Да Масквы — 700 км. Да Магілёва — 199 км.[3].