Перайсці да зместу

Суздальскі Спаса-Яўфім’еў манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:23, 21 жніўня 2023, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Літаратура: вікіфікацыя)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Манастыр
Спаса-Яўфім'еў манастыр
56°25′59″ пн. ш. 40°26′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Суздаль
Канфесія Праваслаўе
Епархія Уладзімірская і Суздальская
Тып мужчынскі
Заснавальнік князь Барыс Канстанцінавіч
Дата заснавання 1352
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 3310133000№ 3310133000
Стан Музей-запаведнік
Сайт museum.vladimir.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Яўфім'еў манастыр — праваслаўны мужчынскі манастыр, размешчаны на левым беразе ракі Каменка ў паўночнай частцы Суздаля. Заснаваны ў 1352 суздальска-ніжагародскім князем Барысам Канстанцінавічам, як крэпасць, каб абараняць горад ад знешніх і ўнутраных ворагаў.

Першапачаткова манастыр быў Спаскім, пазней стаў называцца Спаса-Яўфім'евым ў гонар першага ігумена манастыра - святога вялебнага Яўфіма Суздальскага.

Першапачатковыя драўляныя пабудовы манастыра не захаваліся, цяперашні выгляд ансамбля склаўся ў XVI-XVII стагоддзях. Узвядзенне грандыёзных пабудоў манастыра аказалася магчымым дзякуючы буйным ахвяраванням княжацка-баярскай шляхты. Буйныя ўклады былі падараваныя вялікім князем Васілём III, царом Іванам Грозным, князямі Пажарскімі і інш

7 ліпеня 1445 г. ля сцен манастыра адбылася бітва рускіх войскаў пад камандаваннем Васіля II з казанскім войскам, пад камандаваннем казанскіх царэвічаў - Махмуда і Якуба (сыноў хана Улу-Мухамеда), у якой Васіль пацярпеў жорсткую паразу і быў узяты ў палон.

У 1511 годзе архімандрытам Спаса-Яўфім'ева манастыра быў Кірыл, пазней стаў арцыбіскупам Растоўскім, Яраслаўскім і Белазерскім.

Галоўны храм манастыра - Спаса-Праабражэнскі сабор (канец XVI стагоддзя) - пабудаваны ў традыцыях старажытнай белакаменнай архітэктуры Суздаля, ён манументальны і строгі. Гонар сабора - фрэскі XVI ст., адкрытыя рэстаўратарамі на фасадах, і роспісы вядомых майстроў XVII стагоддзя Гурыя Нікіціна і Сілы Савіна.

Каля ўсходняй сцяны сабора знаходзіцца магіла князя Дзмітрыя Міхайлавіча Пажарскага.

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 633-007
рус.англ.фр.