Другая кніга летапісаў
Другая кніга летапісаў (דִּבְרֵי־הַיָּמִים) | |
---|---|
Ілюстрацыя да 1 раздзела другой кнігі Летапісаў | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль, Іўдзея |
Папярэдняя (праваслаўе): | Першая кніга летапісаў |
Наступная: | Кніга прарока Ездры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Друга́я кні́га ле́тапісаў (іўр.: דִּבְרֵי־הַיָּמִים Дзіўрэй га-Ямім Бэт), Другая кні́га хронікі (стар.-грэч.: Β΄ Χρονικών, лац.: Liber II Paralipomenon) — кніга Старога Запавету і Танаху. Разам з першай часткай складаюць Параліпаменан.
Падзеі ў Другой кнізе Летапісаў апісаныя паралельна прыведзеным у першай і другой кнігах Цароў, аднак з іншага пункту гледжання. Акцэнт зроблены на духоўны свет і культ, а не на палітычнае жыццё царства.
Кніга падзеленая на 36 раздзелаў. Першыя 9 з іх апісваюць дзейнасць Саламона. Шмат месца нададзена будаўніцтву Храма, потым урачыстасцям яго асвячэння, малітве Саламона і Божаму абяцанню ў адказ на малітву цара.
Пасля падзелу царстваў большая ўвага нададзеная паўднёвай частцы, у якой валадараць нашчадкі Давіда. Цары Іўдзеі ацэньваюцца за іхнюю вернасць Запавету і тое, наколькі яны адпавядаюць той мадэлі ўлады, што пакінуў Давід.
Пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Другая кніга Летапісаў у перакладзе Васіля Сёмухі
- 2 Кніга Летапісу ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- 2-я Кніга Хронікаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- 2-я Кніга Летапісаў у перакладзе Антонія Бокуна
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Другая кніга летапісаў