Антоні Бокун
Антоні Бокун | |
---|---|
Адукацыя |
|
Дзейнасць | дзяржаўны служачы |
Нараджэнне |
1973 |
Анто́ні Бо́кун (нар. 1973, Мінск) — пастар мінскай пяцідзясятніцкай царквы «Ян Прадвеснік». У 2016 годзе пераклаў Новы Запавет і Прыповесці на беларускую мову.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Мінску ў каталіцкай сям’і. Хадзіў у касцёл на Залатой Горцы. Скончыў 20-ю мінскую школу (1980—1990), хімічны факультэт БДУ (1995), збіраўся стаць езуітам[1]. У сярэдзіне 1990-х гадоў узначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў. З 1999 года пастар мінскай пратэстанцкай царквы «Ян Прадвеснік».
Жанаты, мае двух сыноў — Адама і Язэпа, а таксама дачку — Эстэр.
У 2007 годзе Антоні Бокун аштрафаваны на 620 тысяч беларускіх рублёў (215 еўра)[2] «за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — набажэнства, якое ладзілася ў яго ўласным доме. 4 чэрвеня 2007 года паводле аналагічнага абвінавачвання быў арыштаваны на трое сутак[3][4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічаў у выданні «Расейска-беларускага хімічнага слоўніка» (1993)[5].
З 1996 года працаваў над выданнем перакладу Бібліі, зробленага Уладзіславам Чарняўскім[6]. Быў рэдактарам выдання Новага Запавету ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага (Мінск, 1999) і Пяцікніжжа (Мінск, 2002). Удзельнічаў у падрыхтоўцы выдання Новага Запавету (Мінск, 2003) і поўнай Бібліі (Мінск, 2012), падрыхтаваных Біблейскім таварыствам у Рэспубліцы Беларусь на падставе рукапісаў Чарняўскага, а таксама ў выданні аўдыяверсіі «Новага Запавету» у перакладзе Чарняўскага[7] (Мінск, 2010). У 2016 годзе выдаў пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыповесцяў, зроблены з арыгінальных моў[8].
Аўтар кнігі «Залаты Век Беларусі», а таксама шэрагу артыкулаў, прысвечаных гісторыі пратэстантызму ў Беларусі. Удзельнічаў у перавыданні Катэхізіса 1562 года (Мінск, 2005)[9].
У пачатку 2023 года Антоній Бокун скончыў пераклад Святога Пісання са старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай моў, Біблія была выкладзена ў Інтэрнэт. У канцы 2023 года Біблія ў перакладзе на беларускую мову выйшла з друку. У выданне ўвайшлі толькі кананічныя кнігі Старога Запавета.
Зноскі
- ↑ «Усё гэта ўрэшце скончыцца тым, што ў Беларусі зьменіцца сытуацыя» . Грамадзтва. «Наша Ніва» (31 кастрычніка 2010).
- ↑ Беларусь: аналіз свабоды веравызнання, чэрвень 2009 . Беларускі хрысьціянскі партал «Царква» (31 кастрычніка 2010).
- ↑ Любоў Лунёва. Пастар Антоні Бокун — на волі . Грамадзтва. Радыё «Свабода» (31 кастрычніка 2010).
- ↑ Пастару Антонію Бокуну адмаўлялі ў СІЗА ў леках . Навіны. Хартыя’97 (31 кастрычніка 2010).
- ↑ Беларускі клясычны правапіс. Афармленьне ілюстрацыяў (Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Уклад. А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. — Менск, 1993.)(недаступная спасылка). Pravapis.info (31 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2009. Праверана 10 студзеня 2020.
- ↑ Які будзе лёс перакладу Бібліі айца Ўладыслава Чарняўскага? // Радыё Свабода (29 снежня 2001)
- ↑ Да 500-годдзя беларускай Бібліі: новы пераклад Новага Запавету і Прыпавесцяў // budzma.by (29.02.2016)
- ↑ Катэхізіс: помнік беларускай Рэфармацыі XVI ст. Мінск, 2005.