Перайсці да зместу

Otokar Cobra

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Кобра» (турэцк.: Kobra) — колавая бронемашына, распрацаваная турэцкай кампаніяй «Otokar» пры ўдзеле амерыканскай кампаніі «AM General»[1][2].

Гісторыя

Распрацоўка бронемашыны была пачата турэцкай кампаніяй «Otokar» у 1994 годзе ў ініцыятыўным парадку, У 1995 годзе да праекта падключылася амерыканская фірма «AM General». У красавіку 1996 года быў выраблены першы прататып бронеаўтамабіля, а ў ліпені 1997 года распрацоўка была завершана (да гэтага часу было выраблена восем перадсерыйных узораў- у варыянце разведвальнага бронеаўтамабіля і бронетранспарцёра)[3].

Некалькі пазней быў распрацаваны плавальны варыянт бронемашыны[3].

12 кастрычніка 2012 года было падпісана пагадненне аб стварэнні ў Казахстане турэцкай кампаніяй «Otokar» і казахстанскай кампаніяй «Казахстан Инжиниринг» сумеснага прадпрыемства па вытворчасці бронемашын «Кобра»[4].

Апісанне

Бронемашына распрацавана з выкарыстаннем многіх кампанентаў амерыканскага ўсюдыхода HMMWV[5][1].

Сталёвы V-вобразны корпус забяспечвае абарону ад лёгкай стралковай зброі, артылерыйскіх аскепкаў, проціпяхотных і процітанкавых мін і самаробных выбуховых прылад.

Варыянты і мадыфікацыі

Распрацавана некалькі варыянтаў бронемашыны Кобра:

  • EOD BRAAT — распрацаваны ў 2000 годзе варыянт для інжынерна-сапёрных падраздзяленняў. Замест кулямёта ў вежы ўсталяваная 12,7-мм снайперская вінтоўка M82A1[3]
  • Cobra 20mm cannon carrier — бронеаўтамабіль з усталяванай у вежы 20-мм гарматай Nexter Systems 20mm M621. Адзін дэманстрацыйны ўзор паказаны ў 2008 годзе[1].
  • бронетранспарцёр (дэсантнае аддзяленне разлічана на 11 чалавек)[3]* ARSV — варыянт з радыёлакацыйнай станцыяй ARS-2000[3]
  • камандна-штабная машына[3]
  • санітарная машына[3]
  • Cobra anti-tank vehicle — супрацьтанкавы варыянт з пускавой устаноўкай TOW[1][3]

Краіны-эксплуатанты

Крыніцы

  1. а б в г д е ё Cobra Light Armoured Vehicle, Turkey Архіўная копія ад 6 красавіка 2016 на Wayback Machine // «Army Technology»
  2. Jane’s Cobra Page. Архівавана 13 кастрычніка 2007 года.
  3. а б в г д е ё ж з полковник В. Нестёркин. Семейство турецких лёгких ББМ "Кобра" // "Зарубежное военное обозрение", № 2 (683), 2004. стр.34-39
  4. Турция будет производить бронетехнику в Казахстане Архіўная копія ад 19 кастрычніка 2014 на Wayback Machine // «Росбалт», 22 октября 2012
  5. Cobra Light Armoured Vehicle, Turkey Архіўная копія ад 6 красавіка 2016 на Wayback Machine // «Army Technology»
  6. The Military Balance 2022,p.183
  7. а б Undersecretariat for Defense Industries. Архівавана 22 снежня 2008 года.
  8. Cobra Light Armoured Vehicle, Turkey Архіўная копія ад 6 красавіка 2016 на Wayback Machine // «Army Technology»
  9. Cobra. Архівавана 6 кастрычніка 2008 года.
  10. 36.000 evrov za uro leta Архіўная копія ад 4 студзеня 2019 на Wayback Machine // телеканал «MMC RTV» 13. junij 2008

Спасылкі