Перайсці да зместу

Хрустальныя горы (нацыянальны парк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Хрустальныя горы
Размяшчэнне
Дата заснавання 2002

Нацыянальны парк Хрустальныя горы — адзін з 13 нацыянальных паркаў Габона. Размешчаны ў Хрустальных гарах на заходняй ускраіне плато Валё-Нтэм, паміж Экватарыяльнай Гвінеяй і ракой Агавэ. Складаецца з 2 частак: паркаў-блізнят, нацыянальнага парку Мбэ і нацыянальнага парку Гара Сенэ, якія былі створаны 4 верасня 2002 г. на аснове надзвычай высокай біяразнастайнасці раслін. Горы з’яўляюцца часткай былога рэфугіума трапічных лясоў плейстацэну.

Парк з’яўляецца домам для многіх відаў жывёл, такіх як сланы або малпы, а таксама сотні відаў матылькоў, некаторыя з якіх вельмі рэдкія, напрыклад, euphaedra brevis, cymothoe або graphium angrier.