Перайсці да зместу

Хрустальныя горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрустальныя горы
Найвышэйшы пункт1050 м 

Хрустальныя горы[1] — ланцуг нізкіх гор на захадзе Цэнтральнай Афрыкі.

Праходзяць паралельна Атлантычнаму ўзбярэжжу і размяшчаюцца на тэрыторыі Габона і Экватарыяльнай Гвінеі паміж рэкамі Агавэ на поўдні і Кампа на поўначы. Хрустальныя горы адносяць да заходняга краю Паўднёва-Гвінейскага ўзвышша. Сярэднія вышыні — 600—800 метраў. Найвышэйшы пункт — гара Дана (1050 м). Горы складзены дакембрыйскімі крышталічнымі пародамі. Схілы пакрыты вільготнымі вечназялёнымі экватарыяльнымі лясамі.

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — карта Габона