Перайсці да зместу

ФК Тарпеда-БелАЗ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тарпеда-БелАЗ
TorpedoZhodinoLogo.png
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб „Тарпеда-БелАЗ“»
Заснаваны 1961
Горад Жодзіна, Беларусь
Стадыён «Тарпеда»
Умяшчальнасць: 6500
Дырэктар Аляксандр Пугач
Галоўны трэнер Дзмітрый Молаш
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Тарпеда-БелАЗ» — беларускі футбольны клуб з горада Жодзіна, заснаваны ў 1961 годзе. З 1992 года ўдзельнічае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 1994—2001 гадоў). Уладальнік Кубка Беларусі (2016, 2023).

Каманда была заснавана ў 1961 годзе, на базе Беларускага аўтамабільнага завода. Першапачаткова мела назву «Ракета». Першы матч у гісторыі футбольны клуб з Жодзіна правёў 6 мая 1962 года. У Мінску аўтазаводцам супрацьстаяла моцная каманда «Гвардзеец». Сустрэча праходзіла ў роўнай барацьбе, аднак перамогу атрымалі гаспадары — 3:2. Менавіта гэты паядынак і стаў адпраўной кропкай у гісторыі каманды.

Адраджэнне калектыву звязана з імем Якава Шапіры, трэнера, які вывеў «аўтабудаўнікоў» у вышэйшы дывізіён у 2001 годзе.

У 2012 годзе клуб заняў апошняе месца ў Вышэйшай лізе і атрымаў права на стыкавыя матчы з «Гарадзеяй», што заняла другое месца ў Першай лізе. У першым матчы «Тарпеда» саступіла з лікам 0:1, але ў другім здолела ўзяць рэванш — 4:0 — і захавала месца ў эліце.

У верасні 2019 года галоўным трэнерам жодзінскай каманды стаў Юрый Пунтус, які ў 2020 годзе здолеў прывесці клуб да яго першых у гісторыі бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі.

У пачатку 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА 2020/2021 клуб сустракаўся з дацкім «Капенгагенам». З-за міжнародных санкцый і паветранай блакады «Тарпеда-БелАЗ» вымушаны быў правесці хатнюю гульню па-за межамі Беларусі. Першапачаткова разглядаўся варыянт з тульскім стадыёнам «Арсенал», аднак жодзінцам адмовілі, з-за чаго хатняя гульня прайшла на стадыёне «Цэнтральны» ў горадзе Казань, дзе каманда прайграла з лікам 0:5.

Сезон у чэмпіянаце Беларусі атрымаўся няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй палове табліцы. У ліпені 2021 года Пунтус пакінуў пасаду галоўнага трэнера, якую заняў яго памочнік Сяргей Зяневіч. Трохі палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, жодзінская каманда фінішавала на восьмым месцы.

Сезон 2022 жодзінская каманда пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Дзмітрыя Молаша. Страт чэмпіянату атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела паражэнні ў першых трох матчах, але неўзабаве выправіла становішча і апынулася ў сярэдзіне табліцы. Добрая гульня ў другой палове сезона дазваляла змагацца за болей высокія месцы, аднак няўпэўнены фініш пакінуў жодзінцаў на восьмым радку.

У 2023 годзе «Тарпеда-БелАЗ» добра пачало чэмпіянат, хутка апынуўшыся сярод лідараў у табліцы. 28 мая 2023 года клуб у другі раз здабыў Кубак Беларусі, перайграўшы ў фінале барысаўскі БАТЭ (2:0). Дзякуючы гэтаму жодзінцы атрымалі месца ў Лізе канферэнцый УЕФА, дзе аднак адразу саступілі кіпрскаму АЕКу і выбылі з далейшага розыгрышу. У чэмпіянаце з-за шматлікіх нічыіх «Тарпеда-БелАЗ» хутка перастала прэтэндаваць на чэмпіёнства, аднак працягвала прэтэндаваць на бронзавыя медалі і ў выніку фінішавала на трэцім месцы, другі раз у гісторыі заваяваўшы медалі айчыннага чэмпіянату.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1961—1967: «Ракета»
  • 1967—1969: «Аўтазаводзец»
  • 1969—1988: «Тарпеда»
  • 1989—1992: БелАЗ
  • 1992—2010: «Тарпеда»
  • з 2011: «Тарпеда-БелАЗ»

Рэспубліка Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Яўген Абрамовіч 1995
25 Беларусь Бр Цімафей Юрасаў 2003
37 Беларусь Бр Павел Прышывалка 1999
49 Беларусь Бр Максім Плотнікаў 1998
99 Беларусь Бр Макар Масленікаў 2007
4 Беларусь Аб Захар Баранок 2006
5 Беларусь Аб Ігар Бурко 1988
11 Беларусь Аб Дзяніс Лявіцкі 1997
13 Беларусь Аб Аляксей Залескі 1994
19 Беларусь Аб Ілья Руцкі 1999
27 Беларусь Аб Даніла Нячаеў 1999
28 Сербія Аб Саша Доміч 1998
96 Беларусь Аб Уладзіслаў Мялько 2004
6 Беларусь ПА Кірыл Прамудраў (капітан) 1992
Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Антон Кавалёў 2000
18 Беларусь ПА Мікіта Пацко 1995
21 Беларусь ПА Цімафей Шаркоўскі 2004
22 Кыргызстан ПА Алімардон Шукураў 1999
30 Беларусь ПА Вадзім Пабудзей 1994
44 Беларусь ПА Аляксей Бутарэвіч 1997
55 Беларусь ПА Аляксандр Ксенафонтаў 1999
97 Беларусь ПА Максім Мякіш 2000
7 Малдова Нап Андрэй Кобец 1997
14 Расія Нап Уладзіслаў Рубан (у арэндзе з «Будаўніка») 1996
15 Беларусь Нап Максім Скавыш 1989
23 Беларусь Нап Ілья Васілевіч 2000
51 Беларусь Нап Дзяніс Лапцеў 1991

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
Паз. Імя Нар.
20 Беларусь Аб Рыгор Марцьянаў (у «Слуцку» да снежня 2024 года) 2002

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

«Тарпеда-БелАЗ-2»

[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Тарпеда-БелАЗ-2» выступае ў Першай лізе[3].

Паз. Імя Нар.
Беларусь Бр Макар Масленікаў 2007
Беларусь Бр Павел Прышывалка 1999
Беларусь Бр Назар Чыж 2006
Беларусь Аб Захар Баранок 2006
Беларусь Аб Ігар Бурко 1988
Беларусь Аб Эдуард Карасцялёў 2004
Беларусь Аб Уладзімір Манаеў 2004
Беларусь Аб Уладзіслаў Мялько 2004
Беларусь Аб Мацвей Прыцкер 2005
Беларусь ПА Канстанцін Багдановіч 2006
Беларусь ПА Арсеній Галушка 2003
Беларусь ПА Раман Жалезны 2004
Беларусь ПА Павел Захараў 2006
Беларусь ПА Канстанцін Канчаленка 2006
Беларусь ПА Міхаіл Ладуцька 2004
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Глеб Міхайлаў 2005
Беларусь ПА Ягор Мычолкін 2002
Беларусь ПА Мікіта Пацко 1995
Беларусь ПА Мацвей Сакалоўскі 2006
Беларусь ПА Арцём Сідорык 2005
Беларусь ПА Іван Сіўкоў 2005
Беларусь ПА Уладзіслаў Скаўпнёў 2005
Беларусь ПА Аляксандр Фамін 2007
Беларусь ПА Цімафей Шаркоўскі 2004
Беларусь ПА Глеб Яроцкі 2006
Беларусь Нап Дзяніс Нікалаеў 2006
Беларусь Нап Кірыл Нябышынец 2006
Расія Нап Уладзіслаў Рубан 1996
Беларусь Нап Ягор Фурс 2004
Беларусь Нап Ягор Ягораў 2006

Трэнерскі штаб «Тарпеда-БелАЗ-2»

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 13 15 5 0 10 13–31 10 1/16 фіналу
1992/93 Першая (Д1) 17 32 2 4 26 17–68 8 1/8 фіналу Вылет у Другую лігу
1993/94 Другая (Д2) 8 28 8 10 10 24–29 26 1/8 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 10 30 11 6 13 37–35 28 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 11 14 3 6 5 13–15 15 1/16 фіналу
1996 Другая (Д2) 7 24 8 9 7 24–20 33 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 5 30 14 8 8 37–25 50 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 5 30 15 10 5 58–31 55 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 7 30 11 11 8 55–43 44 1/16 фіналу
2000 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 44–36 45 1/16 фіналу
2001 Першая (Д2) 1 28 21 3 4 56–13 66 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2002 Вышэйшая (Д1) 5 26 13 4 9 38–27 43 1/8 фіналу
2003 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 10 7 44–25 49 1/8 фіналу
2004 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 2 9 57–28 59 1/16 фіналу
2005 Вышэйшая (Д1) 4 26 14 5 7 40–25 47 1/8 фіналу
2006 Вышэйшая (Д1) 11 26 7 9 10 21–27 30 Чвэрцьфінал
2007 Вышэйшая (Д1) 4 26 11 10 5 28–21 43 1/16 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 13 30 7 10 13 25–36 31 1/8 фіналу
2009 Вышэйшая (Д1) 8 26 10 7 9 31–22 37 Фіналіст
2010 Вышэйшая (Д1) 11 33 7 7 19 33–58 28 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 1 0 3–1
2011 Вышэйшая (Д1) 6 33 9 14 10 37–41 41 1/16 фіналу
2012 Вышэйшая (Д1) 11 30 5 9 16 17–39 24 Паўфінал
Пераходныя матчы[B] 2 1 0 1 4–1
2013 Вышэйшая (Д1) 5 32 12 6 14 33–38 42 1/8 фіналу
2014 Вышэйшая (Д1) 4 32 13 11 8 38–30 50 1/16 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 7 26 10 6 10 31–29 36 Уладальнік
2016 Вышэйшая (Д1) 5 30 13 9 8 47–33 48 Чвэрцьфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 43–27 51 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 5 30 16 7 7 36–18 55 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 6 30 13 6 11 41–36 45 Чвэрцьфінал
2020 Вышэйшая (Д1) 3 30 16 8 6 55–37 56 Паўфінал
2021 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 6 14 38–43 36 Чвэрцьфінал
2022 Вышэйшая (Д1) 8 30 11 10 9 35–32 43 Уладальнік
2023 Вышэйшая (Д1) 3 28 12 13 3 33–18 49 Паўфінал
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць СКВІЧа, другой каманды Першай лігі 2010.
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Гарадзеі», другой каманды Першай лігі 2012.

Дэбют клуба ў еўракубках адбыўся 1 ліпеня 2010 года: у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы УЕФА 2010/11 жодзінцы (якія трапілі ў турнір у як фіналісты Кубка) упэўнена перамаглі ісландскі «Фюлкір», але ў другім саступілі клубу ОФК з Сербіі.

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Матчы ў адказ Вынік
2010/2011 Ліга Еўропы 1 к/р Ісландыя Фюлкір (Рэйк’явік) 3:0 (Х) 3:1 (Г) 6:1
2 к/р Сербія ОФК (Бялград) 2:2 (Г) 0:1 (Х) 2:3
2015/2016 Ліга Еўропы 1 к/р Албанія Кукесі 0:2 (Г) 0:0 (Х) 0:2
2016/2017 Ліга Еўропы 2 к/р Венгрыя Дэбрэцэн 2:1 (Г) 1:0 (Х) 3:1
3 к/р Аўстрыя Рапід (Вена) 0:0 (Х) 0:3 (Г) 0:3
2020/2021 Ліга канферэнцый 2 к/р Данія Капенгаген 1:4 (Г) 0:5 (Х) 1:9
2023/2024 Ліга канферэнцый 2 к/р Рэспубліка Кіпр АЕК (Ларнака) 2:3 (Х) 1:1 (Г) 3:4

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Тарпеда-БелАЗ». Праверана 28 сакавіка 2024.
  3. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
  4. Футбол. На 85-м году жизни умер заслуженный тренер Беларуси Михаил Андружейчик (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 чэрвеня 2022.