Перайсці да зместу

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022
Беларусбанк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 18 сакавіка12 лістапада
Колькасць удзельнікаў 16
      Гарады 13
      Стадыёны 16
Прызавыя месцы
Чэмпіён не вызначаны[заўв 1]
Другое месца не вызначаны[заўв 2]
Трэцяе месца БАТЭ (Барысаў)
Дубліруючыя склады Энергетык-БДУ (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 353 100  (1 471 за гульню)
Згуляна матчаў 240
Забіта галоў 612  (2.55 за гульню)
Бамбардзір(ы) Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)  (26 мячоў)
← 2021
2023 →

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2022 (32-і Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд Вышэйшай лігі) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2022 года.

Лідарства ў турніры ад пачатку захапіў барысаўскі БАТЭ, які атрымаў перамогі ў першых пяці матчах запар, але пазней няўдачы дазволілі наблізіцца канкурэнтам — мінскім «Дынама» і «Энергетыку-БДУ», а неўзабаве і салігорскаму «Шахцёру». Пэўны час каманды змянялі адна адну на першым радку, аднак пазней там замацаваўся салігорскі «Шахцёр», які ўпэўнена правёў фініш турніру і застаўся лідарам табліцы. На другім месцы ўпершыню ў гісторыі апынуўся «Энергетык-БДУ». Бронза дасталася БАТЭ.

Ужо пасля заканчэння сезона, у маі 2023 года, «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» былі пазбаўлёны медалёў чэмпіянату, новыя залаты і срэбраны прызёры засталіся нявызначанымі[⇨].

Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2022 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.

Рэгламент турніру ў цэлым не змяніўся ў параўнанні з папярэднім сезонам. Яшчэ ў ліпені 2021 года было вырашана, што ў складзе кожнай каманды на полі мусіць быць мінімум 7 грамадзян Рэспублікі Беларусь (у папярэднім сезоне — 6), з якіх па меншай меры адзін — 2000 года нараджэння і маладзей (у папярэднім сезоне — 1999 года нараджэння і маладзей)[1].

У сезоне 2022 дзейнічаў верхні ліміт заробкаў для футбалістаў і трэнераў, які быў прыняты ў мінулым годзе[2], але тады не распаўсюджваўся на ўжо заключаныя кантракты. Перад сезонам 2022 ліміт жа істотна паўплываў на камплектаванне каманд.

16 лютага 2022 года адбылася жараб’ёўка турніру[3].

Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з вынікамі сезона 2021, «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік» (які зняўся з турніру пасля першага круга) страцілі месца ў Вышэйшай лізе, дзяржынскі «Арсенал» і бабруйская «Белшына» выйшлі ў Першай лігі ў Вышэйшую. Мазырская «Славія» перамагла ў стыкавых матчах «Крумкачы» і захавала месца ў Вышэйшай лізе.

4 лютага 2022 года на паседжанні камітэта па клубным ліцэнзаванні 15 клубаў атрымалі ліцэнзію на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сезоне 2022 — усе меркаваныя ўдзельнікі, акрамя «Арсенала»[4]. 15 лютага, пасля атрымання паслабленняў, «Арсенал» таксама атрымаў ліцэнзію[5].

Аднак, 28 лютага брэсцкі «Рух» у сувязі з увядзеннем заходнімі краінамі санкцый супраць Расіі і пагаршэннем фінансавай сітуацыі адмовіўся ад удзелу ў Вышэйшай лізе і перайшоў у Другую лігу[6]. АБФФ прапанавала вакантнае месца ў Вышэйшай лізе магілёўскаму «Дняпру», які ў сезоне 2021 заняў пятае месца ў Першай лізе. 1 сакавіка «Дняпро» афіцыйна пацвердзіў свой удзел у Вышэйшай лізе[7]. 2 сакавіка 2022 года АБФФ прадаставіла «Дняпру» выключэнні па выкананню патрабаванняў ліцэнзавання[8].

Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі

Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2021

Клубы-ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнікі сезона 2022
Клуб Месца
ў сезоне
2021
Горад Стадыён Умяшчальнасць
Арсенал 21 Д2 Дзяржынск «Гарадзея», Гарадзея 1 625
БАТЭ 02Сярэбраны прызёр Барысаў «Барысаў-Арэна» 13 126
Белшына 22 Д2 Бабруйск «Спартак» 3 700
Віцебск 07 Віцебск ЦСК «Віцебскі» 8 144
Гомель 04 Гомель «Цэнтральны» 14 307
Дняпро 25 Д2 Магілёў «Спартак» 7 350
Дынама Брэст 06 Брэст «Брэсцкі»ДАСК «Брэсцкі» 10 060
Дынама Мінск 03Бронзавы прызёр Мінск «Дынама» 22 000
Іслач 10 Мінскі раён ФК «Мінск», Мінск
Гарадскі, Маладзечна
3 000
4 800
Мінск 12 Мінск ФК «Мінск»
«Трактар»
3 000
17 600
Нёман 11 Гродна «Нёман»ЦСК «Нёман» 8 479
Славія 14 Мазыр «Юнацтва» 5 133
Слуцк 09 Слуцк «Гарадскі» 1 896
Тарпеда-БелАЗ 08 Жодзіна «Тарпеда» 6 524
Шахцёр 01Чэмпіён Салігорск «Будаўнік» 4 200
Энергетык-БДУ 13 Мінск «РЦАР-БДУ»РЦАР-БДУ
САК «Алімпійскі»
1 500
1 500

Трэнеры і капітаны

[правіць | правіць зыходнік]
Трэнеры і капітаны сезона 2022
Клуб Галоўны трэнер Капітан Адстаўкі трэнераў
Арсенал Беларусь Павел Кірыльчык Беларусь Дзмітрый Асіпенка
БАТЭ Беларусь Кірыл Альшэўскі Беларусь Станіслаў Драгун Беларусь Аляксандр Міхайлаў (пасля 17-га тура)
Беларусь Сяргей Зяневіч (в. а. у 18—24 турах)
Белшына Беларусь Альберт Рыбак Расія Ілья Васільеў
Віцебск Беларусь Сяргей Ясінскі Беларусь Арцём Скітоў Беларусь Яўген Чарнухін (пасля 17-га тура)
Гомель Беларусь Уладзімір Нявінскі Малдова Ігар Кастроў
Дняпро Беларусь Яўген Малчан (в. а.) Украіна Дзмітрый Цярэшчанка Беларусь Яўген Малчан (пасля 14-га тура)
Беларусь Юрый Лукашоў (пасля 20-га тура)
Дынама (Брэст) Беларусь Андрэй Пракапюк Беларусь Эдгар Аляхновіч Беларусь Сяргей Кавальчук (пасля 9-га тура)
Беларусь Аляксандр Храпкоўскі (в. а. у 10-м туры)
Дынама (Мінск) Беларусь Арцём Чалядзінскі Беларусь Сяргей Кісляк
Іслач Беларусь Арцём Радзькоў Украіна Юрый Казырэнка
Беларусь Дзмітрый Лісаковіч
Мінск Беларусь Вадзім Скрыпчанка Беларусь Алег Еўдакімаў
Беларусь Антон Шрамчанка
Нёман Беларусь Ігар Кавалевіч Беларусь Валерый Жукоўскі
Славія Беларусь Іван Біёнчык Беларусь Яўген Барсукоў Беларусь Міхаіл Марціновіч (пасля 26-га тура)
Слуцк Беларусь Аляксандр Гурыновіч (в. а.) Беларусь Дзяніс Образаў Беларусь Аляксандр Бразевіч (пасля 19-га тура)
Тарпеда-БелАЗ Беларусь Дзмітрый Молаш Беларусь Андрэй Хачатуран
Шахцёр Сербія Міліч Чурчыч (в. а.) Беларусь Сяргей Паліцевіч Беларусь Іван Біёнчык (пасля 3-га тура)
Расія Сяргей Ташуеў (пасля 22-га тура)
Энергетык-БДУ Беларусь Павел Раднёнак Беларусь Аляксандр Свірэпа

Прадстаўніцтва па рэгіёнах

[правіць | правіць зыходнік]

У 32-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.

Рэгіён Колькасць камандаў Клубы
Сцяг Мінскай вобласці Мінская вобласць 6 Арсенал, БАТЭ, Іслач, Слуцк, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр
Сцяг Мінска Мінск 3 Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ
Сцяг Гомельскай вобласці Гомельская вобласць 2 Гомель, Славія
Сцяг Магілёўскай вобласці Магілёўская вобласць 2 Белшына, Дняпро
Сцяг Брэсцкай вобласці Брэсцкая вобласць 1 Дынама (Брэст)
Сцяг Віцебскай вобласці Віцебская вобласць 1 Віцебск
Сцяг Гродзенскай вобласці Гродзенская вобласць 1 Нёман
Стадыёны сезона 2022
Арсенал (Дзяржынск) БАТЭ (Барысаў) Белшына (Бабруйск) Віцебск Гомель Дняпро (Магілёў)
«Гарадзея», Гарадзея Барысаў-Арэна «Спартак» ЦСК «Віцебскі» «Цэнтральны» «Спартак»
Умяшчальнасць: 1 625 Умяшчальнасць: 13 400 Умяшчальнасць: 3 700 Умяшчальнасць: 8 144 Умяшчальнасць: 14 307 Умяшчальнасць: 7 350
Трыбуны стадыёна
Дынама (Брэст) Дынама (Мінск) Іслач (Мінскі раён)
Мінск
Іслач (Мінскі раён) Мінск Нёман (Гродна)
ДАСК «Брэсцкі» «Дынама» Стадыён ФК «Мінск» Гарадскі, Маладзечна «Трактар» ЦСК «Нёман»
Умяшчальнасць: 10 162 Умяшчальнасць: 22 000 Умяшчальнасць: 3 000 Умяшчальнасць: 4 800 Умяшчальнасць: 17 600 Умяшчальнасць: 8 479
Славія (Мазыр) Слуцк Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) Шахцёр (Салігорск) Энергетык-БДУ (Мінск)
«Юнацтва» Гарадскі «Тарпеда» «Будаўнік» РЦАР-БДУ САК «Алімпійскі»
Умяшчальнасць: 5 133 Умяшчальнасць: 1 886 Умяшчальнасць: 6 524 Умяшчальнасць: 4 200 Умяшчальнасць: 1 500 Умяшчальнасць: 1 500

Турнірная табліца

[правіць | правіць зыходнік]
М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Шахцёр (Салігорск) 30 19 5 6 51  16 +35 62[a] Не дапушчаны да ўдзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах[b]
2 Энергетык-БДУ (Мінск) 30 18 6 6 50  27 +23 60
3 БАТЭ (Барысаў) 30 16 11 3 51  21 +30 59 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2023/24
4 Дынама (Мінск) 30 16 11 3 50  25 +25 59 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2023/24
5 Іслач (Мінскі раён) 30 16 6 8 51  33 +18 54 Не дапушчаны да ўдзелу ў еўрапейскіх спаборніцтвах[c]
6 Мінск 30 12 8 10 47  43 +4 44
7 Гомель 30 12 7 11 36  37 −1 43
8 Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 11 10 9 35  32 +3 43 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2023/24[d]
9 Нёман (Гродна) 30 9 13 8 39  36 +3 40 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2023/24[c]
10 Славія (Мазыр) 30 10 7 13 42  46 −4 37
11 Слуцк 30 7 11 12 26  41 −15 32
12 Белшына (Бабруйск) 30 6 12 12 36  46 −10 27[a]
13 Дынама (Брэст) 30 5 12 13 29  43 −14 27
14 Арсенал (Дзяржынск) 30 5 8 17 18  42 −24 23 Стыкавыя матчы
15 Віцебск 30 4 10 16 28  49 −21 22 Выбыванне ў Першую лігу
16 Дняпро (Магілёў) 30 3 3 24 21  73 −52 12

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  1. а б Вынік матча 30-га тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1) быў адменены, абедзвюм камандам прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-). Гл. #Перагляд вынікаў
  2. «Шахцёр» і «Энергетык-БДУ» не атрымалі ліцэнзіі на ўдзел у турнірах УЕФА, замест іх права на ўдзел атрымалі наступныя ў табліцы клубы. Гл. #Перагляд вынікаў
  3. а б Удзел «Іслачы» ў еўрапейскіх спаборніцтвах быў ухвалены АБФФ, аднак пазней УЕФА адхіліла клуб з-за ўдзелу прадстаўнікоў каманды ў дагаварных матчах у 2016 годзе[9]. «Мінск» і «Гомель» не падавалі запыт атрыманне ліцэнзій на ўдзел у турнірах УЕФА. У выніку, апошняе месца ад Беларусі ў Лізе канферэнцый атрымаў «Нёман»
  4. «Тарпеда-БелАЗ» атрымала месца ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый 2023/24 як уладальнік Кубка Беларусі 2022/23

Вынікі матчаў

[правіць | правіць зыходнік]
Дома / На выездзе1 АРС БАТ БШЫ ВІЦ ГОМ ДМГ ДБР ДМН ІСЛ МІН НГР СЛМ СЛУ ТЖД ШАХ БДУ
Арсенал 0:2 0:0 0:0 1:2 1:0 0:2 0:1 1:3 0:0 1:1 3:2 1:1 1:2 1:2 0:2
БАТЭ 1:2 2:2 2:1 2:1 2:1 4:1 0:0 0:1 3:2 2:1 4:0 4:0 1:1 0:2 1:1
Белшына 1:0 0:3 2:2 2:3 0:0 2:2 0:0 2:1 2:2 1:0 1:4 0:2 1:3 1:2 0:1
Віцебск 3:0 1:1 2:2 1:1 2:1 0:1 0:0 1:3 1:1 2:2 0:3 0:1 0:1 0:5 0:3
Гомель 4:1 0:1 0:3 1:0 3:1 1:0 0:1 3:1 0:3 3:0[A] 0:2 1:0 1:0 0:3 1:2
Дняпро Магілёў 0:1 0:3 4:3 2:1 0:4 2:0 0:2 0:2 2:4 1:3 1:3 1:2 0:1 0:7 0:2
Дынама Брэст 0:0 0:3 1:1 4:4 1:1 4:0 1:3 2:2 3:1 0:0 1:3 0:0 0:1 1:1 1:2
Дынама Мінск 1:1 2:2 0:0 2:1 3:0 4:0 0:0 1:2 3:1 2:0 0:0 1:1 2:2 1:0 1:4
Іслач 2:1 0:0 2:0 2:0 1:1 3:2 1:2 2:2 2:0 1:1 0:2 1:2 3:0 1:1 2:3
Мінск 2:0 2:2 2:4 2:0 1:1 1:0 2:0 0:1 1:5 3:2 5:0 1:0 1:0 1:0 0:0
Нёман 2:0 0:0 2:2 1:1 3:0 2:0 2:1 2:3 1:0 1:1 2:0 1:0 2:0 1:1 1:4
Славія 1:1 0:3 2:0 0:2 0:1 5:0 3:1 1:2 0:1 4:2 1:1 1:1 2:2 1:3 0:1
Слуцк 1:0 0:0 0:0 0:2 2:2 2:2 2:0 0:5 2:4 2:4 0:0 1:0 1:1 0:1 1:2
Тарпеда-БелАЗ 1:0 0:0 1:3 1:0 1:1 1:0 0:0 3:4 0:1 1:1 2:2 1:1 3:0 0:1 4:0
Шахцёр 3:0 0:1 [B] 2:0 1:0 4:0 2:0 1:0 1:0 2:1 2:2 1:1 2:1 0:1 0:1
Энергетык-БДУ 0:1 0:2 3:1 3:1 0:0 1:1 0:0 1:3 1:2 2:0 2:1 5:0 1:1 3:1 0:1

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 12 лістапада 2022
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.

  1. У матчы «Гомель» — «Нёман» (скончыўся з лікам 0:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3 за парушэнне рэгламенту — наяўнасць на полі на працягу 4 хвілін толькі 6 беларускіх ігракоў пры патрабаваных не меней 7.
  2. Вынік матча 30-га тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1) быў адменены, абедзвюм камандам прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-). Гл. #Перагляд вынікаў


Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Стыкавыя матчы

[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках сезона дзяржынскі «Арсенал», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць рагачоўскага «Макслайна» (чацвёртае месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Арсенал» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

16 лістапада 2022
18:00
Арсенал (Дзяржынск) 3:2 (2:0) Макслайн (Рагачоў) Стадыён: «Гарадзея»,
Гарадзея
Гледачоў: 260
Суддзя: Віктар Шымусік (Асіповічы)
В. Сянько Гол на 15 хвіліне 15'
Я. Гулецкі Гол на 45 хвіліне 45' (пен.)
Г. Рассадкін Гол на 84 хвіліне 84'
football.by Гол на 54 хвіліне 54' Гол на 89 хвіліне 89' (пен.) Я. Карцоў
20 лістапада 2022
13:00
Макслайн (Рагачоў) 3:1 (1:0) Арсенал (Дзяржынск) Стадыён: СДЮШАР-1,
Рагачоў
Гледачоў: 980
Суддзя: Сяргей Краснікаў (Гродна)
Я. Карцоў Гол на 6 хвіліне 6'
А. Бруй Гол на 61 хвіліне 61'
І. Трачынскі Гол на 73 хвіліне 73'
football.by Гол на 53 хвіліне 53' В. Сянько

Статыстыка ігракоў

[правіць | правіць зыходнік]
Ігрок Клуб Галы
1 Узбекістан Бабур Абдыхалікаў Энергетык-БДУ 26
2 Беларусь Уладзімір Хвашчынскі Мінск 20
3 Беларусь Іван Бахар Дынама Мінск 11
4 Беларусь Станіслаў Драгун БАТЭ 10
- Беларусь Глеб Жэрдзеў Славія 10
- Нігер Даніэл Сазах Іслач 10
7 Расія Ілья Васільеў Белшына 9
- Беларусь Павел Савіцкі Нёман 9
- Беларусь Максім Скавыш Шахцёр 9
10 Беларусь Ягор Багамольскі Мінск 8
- Чарнагорыя Душан Бакіч Дынама Мінск 8
- Беларусь Валерый Гарбачык Тарпеда-БелАЗ 8
- Беларусь Аляксандр Макась Гомель 8
Ігрок Клуб Перадачы
1 Беларусь Антон Шрамчанка Мінск 12
2 Украіна Раман Папарыга Энергетык-БДУ 10
3 Беларусь Дзяніс Грачыха Дынама Мінск 8
4 Расія Ілья Грышчанка Энергетык-БДУ 7
- Беларусь Глеб Жэрдзеў Славія 7
- Беларусь Уладзіслаў Малькевіч БАТЭ 7
7 Узбекістан Бабур Абдыхалікаў Энергетык-БДУ 6
- Беларусь Міхаіл Гардзяйчук Дынама Брэст 6
- Беларусь Арцём Гурэнка Белшына 6
- Беларусь Аляксандр Джыгера Мінск 6
- Камерун Іван Дыбанго Іслач 6
- Сербія Ігар Іванавіч Шахцёр 6
- Украіна Юрый Панця Гомель 6
- Беларусь Валерый Патароча Славія 6
- Беларусь Ілья Чарняк Шахцёр 6
- Казахстан Іслам Часнакоў Белшына 6
- Кыргызстан Алімардон Шукураў Нёман 6

Крыніца: Football.By

Узнагароды сезона 2022 былі абвешчаны 28 лістапада 2022 года на цырымоніі «Зорны мяч»[10][11].

Клубныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
Узнагарода Лаўрэат Заўвага
Прыз справядлівай гульні Дынама (Мінск) За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак
Прыз глядацкіх сімпатый БАТЭ За найбольшую наведвальнасць
Прыз «За волю да перамогі» Дынама (Мінск)
Шахцёр
Энергетык-БДУ
За найбольшую колькасць валявых перамог
Прыз «Двума складамі» Энергетык-БДУ За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд

Індывідуальныя ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
Узнагарода Лаўрэат
Найлепшая брыгада арбітраў Віктар Шымусік (Асіповічы),
Аляксандр Банцееў (Бабруйск),
Юрый Хомчанка (Віцебск)
Найлепшы брамнік Беларусь Андрэй Кудравец (БАТЭ)
Найлепшы абаронца Беларусь Сяргей Паліцевіч (Шахцёр)
Найлепшы паўабаронца Сербія Ігар Іванавіч (Шахцёр)
Найлепшы бамбардзір Узбекістан Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 галоў)
Самы карысны ігрок Узбекістан Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ) (26 галоў + 6 перадач)
Найлепшы нападнік Узбекістан Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)
Найлепшы ігрок Узбекістан Бабур Абдыхалікаў (Энергетык-БДУ)
Найлепшы трэнер Беларусь Арцём Радзькоў (Іслач)

Зборныя чэмпіянату

[правіць | правіць зыходнік]
Амплуа Ігрок Каманда
Бр Беларусь Андрэй Кудравец БАТЭ
Аб Беларусь Даніла Нячаеў БАТЭ
Аб Беларусь Сяргей Паліцевіч Шахцёр
Аб Харватыя Якаў Філіпавіч БАТЭ
Аб Узбекістан Абдукадыр Хусанаў Энергетык-БДУ
ПА Сербія Ігар Іванавіч Шахцёр
ПА Беларусь Дзяніс Грачыха Дынама Мінск
ПА Беларусь Станіслаў Драгун БАТЭ
ПА Беларусь Антон Шрамчанка Мінск
Нап Узбекістан Бабур Абдыхалікаў Энергетык-БДУ
Нап Беларусь Уладзімір Хвашчынскі Мінск
Амплуа Ігрок Каманда
Бр Беларусь Арцём Макаўчык Энергетык-БДУ
Аб Беларусь Глеб Шаўчэнка Шахцёр
Аб Беларусь Максім Швяцоў Дынама Мінск
Аб Беларусь Аляксей Лаўрык Энергетык-БДУ
Аб Сербія Нікола Анціч Шахцёр
ПА Нігер Даніэл Сазах Іслач
ПА Беларусь Аляксандр Свірэпа Энергетык-БДУ
ПА Беларусь Валерый Бачароў БАТЭ
ПА Беларусь Арцём Канцавы Дынама Мінск
Нап Беларусь Максім Скавыш Шахцёр
Нап Беларусь Іван Бахар Дынама Мінск

Перагляд вынікаў

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2023 года ў офісе салігорскага «Шахцёра» адбыліся ператрусы, а Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[12]. У далейшым высветліўся ўдзел у махінацыях і прадстаўнікоў іншых клубаў у сезоне 2022. Ужо пасля пачатку наступнага сезона, 11 мая 2023 года, на падставе атрыманай ад праваахоўных органаў інфармацыі, Камітэт кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях АБФФ вынес рашэнне, дзе асноўнымі пацярпелымі сталі клубы «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына»[13].

Паводле рашэння, «Шахцёр» быў пазбаўлены чэмпіёнства, а «Энергетык-БДУ» — срэбраных медалёў. Новыя чэмпіён і срэбраны прызёр вызначаны не былі, у выніку гэтыя ўзнагароды засталіся без уладальнікаў[14]. Быў адменены вынік матча апошняга тура «Шахцёр» — «Белшына» (4:1), абедзвюм камандам было прысуджана тэхнічнае паражэнне (-:-).

Акрамя таго, «Шахцёр», «Энергетык-БДУ» і «Белшына» былі пазбаўлены ачкоў у чэмпіянатах 2023 і 2024 гадоў, атрымалі штрафы. Таксама штрафы і дыскваліфікацыі атрымалі некаторыя ігракі і прадстаўнікі клубаў.

У гэты ж дзень Камітэт па клубным ліцэнзаванні АБФФ адмовіў «Шахцёру» і «Энергетыку-БДУ» ў атрыманні ліцэнзій УЕФА, такім чынам яны былі пазбаўлены і магчымасці ўдзельнічаць у еўрапейскіх спаборніцтвах[15]. Права на ўдзел у турнірах УЕФА перайшло наступным клубам у табліцы: барысаўскі БАТЭ атрымаў месца ў Лізе чэмпіёнаў, і мінскае «Дынама» і «Іслач» з Мінскага раёна — у Лізе канферэнцый[16] (пазней, аднак, «Іслач» не была дапушчана з боку УЕФА, яе месца заняў гродзенскі «Нёман»).

1 чэрвеня 2023 года Апеляцыйны камітэт АБФФ разглядзеў апеляцыі клубаў і ігракоў на рашэнні і ўсе іх пакінуў у сіле[17].

  1. Першае месца ў чэмпіянаце 2022 заняў салігорскі «Шахцёр», аднак пазней ён быў пазбаўлены тытула. Гл. #Перагляд вынікаў
  2. Другое месца ў чэмпіянаце 2022 заняў мінскі «Энергетык-БДУ», аднак пазней ён быў пазбаўлены медалёў. Гл. #Перагляд вынікаў
  1. Футбол. В высшей лиге-2022 на поле в основном составе команды должны будут играть не менее семи белорусов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2022. Праверана 6 сакавіка 2022.
  2. Не более 15 тысяч рублей футболистам, не более 8 - тренерам. В Беларуси введен потолок зарплат
  3. Чемпионат Беларуси-2022. "Шахтер" в 1-м туре на выезде сыграет с брестским "Динамо"
  4. Футбол. Дзержинскому "Арсеналу" было отказано в получении лицензии для выступления в высшей лиге(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2022. Праверана 6 сакавіка 2022.
  5. Дзержинский "Арсенал" получил лицензию на участие в высшей лиге
  6. "Рух" снялся с высшей лиги
  7. "Днепр" официально подтвердил свое участие в высшей лиге в сезоне-2022
  8. БФФ пошла на уступки "Днепру", "Островцу", "Макслайну" и "Молодечно-2018"
  9. УЕФА: "Ислочь" не сможет сыграть в еврокубке в предстоящем сезоне (руск.). football.by (13 чэрвеня 2023). Праверана 21 чэрвеня 2023.
  10. Лауреаты года. Феномен ВМГ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 2 снежня 2022.
  11. "Всем сестрам по серьгам". В Минске раздали награды по итогам сезона 2022
  12. Не "договорняк", а стимулирование: матч с "Белшиной" ни при чем, но у "Шахтера" все равно большие проблемы. Что известно на данный момент? (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  13. Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.
  14. Новых чемпиона и серебряного призера в чемпионате-2022 не будет (руск.). football.by (11 мая 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  15. Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  16. "Шахтер" и "Энергетик-БГУ" исключены из еврокубков в нынешнем сезоне (руск.). football.by (11 мая 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  17. Апелляционный комитет оставил в силе все решения КДК по делу о "договорняках" (руск.). football.by (1 чэрвеня 2023). Праверана 2 чэрвеня 2023.