Перайсці да зместу

Замак Святога Анёла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Замак Святога Анёла/Маўзалей Адрыяна
Castel Sant'Angelo
41°54′11″ пн. ш. 12°27′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Горад Рым
Скульптар Бернарда Раселіна[d][1] і Бернарда Раселіна[d][2]
Архітэктар Decriannus[d][3]
Дата заснавання 139
Будаўніцтва 135139 гады
Сайт castelsantangelo.beniculturali.it
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Замак Святога Анёла (італ.: Castel Sant'Angelo — Кастэль Сант-Анджэла) — архітэктурны помнік, размешчаны ў Рыме. Быў спачатку грабніцай, затым замкам, рэзідэнцыяй Папаў і сховішчам іх каштоўнасцей і адначасова турмой і, нарэшце, у нашы дні з'яўляецца архітэктурным помнікам — музеем.

Імператар Адрыян пачаў будаваць яго ў 135 г. як маўзалей для сябе і членаў сваёй сям'і. Завяршыў будаўніцтва ў 139 г., пасля смерці Адрыяна, яго пераемнік Антанін Пій. Маўзалей быў падобны наэтрускі тумулус: на квадратным падножжы (даўжыня боку — 84 м) быў устаноўлены цыліндр (дыяметр — 64 м, вышыня каля 20 м), увянчаны насыпным узгоркам, а на яго вяршыні скульптурная група — імператар у выглядзе Геліяса, які кіруе квадрыгай. У маўзалеі былі ўстаноўлены пахавальныя урны імператараў пачынаючы з Адрыяна і канчаючы Септыміям Северам. Затым гэта гіганцкае збудаванне было ўключана ў пабудаваныя пры Аўрэліяне сцены, якія атачаюць горад, і стала выкарыстоўвацца ў ваенных і стратэгічных мэтах.

Паводле падання, у 590 г., падчас эпідэміі маравой язвы, Папа Рыгор Вялікі ўбачыў на вяршыні крэпасці архангела Міхаіла, які ўклаў меч у ножны, што азначала канец бедства, — адсюль і пайшла назва замак Святога Анёла. У Сярэднявеччы замак быў злучаны з Ватыканам пасета, умацаваным калідорам. Рымскія Папы ператварылі яго ў сапраўдную крэпасць: Клімент VII у 1527 г. укрыўся ў замку, калі войскі імператара Карла V уварваліся ў Рым. У абложаным замку знаходзіўся тым часам і прымаў самы дзейны ўдзел у адлюстраванні нападаў Бенвенута Чэліні, скульптар, ювелір, аўтар вядомых мемуараў. Некалькімі гадамі пазней ён быў заключаны ў замку як вязень і здолеў здзейсніць немагчымае — бег з турмы. За ўсю гісторыю замка гэта адзіны чалавек, якому гэта атрымалася.

Мост і замак Святога Анёла на карціне А. П. Брулова, 1823—1826.
Мост і замак Святога Анёла на карціне С. Ф. Шчадрына, 1823—1825.

Натуральна, што збудаванне, якое існуе амаль дзве тысячы гадоў, неаднаразова перабудоўвалася і яго памяшканні адносяцца да розных эпох. Спіралепадобная галерэя, датаваная часам Адрыяна, вяла да залы, дзе знаходзіліся пахавальныя урны.

Дворык Анёла атрымаў такую назву, паколькі ў ім змясцілі мармуровую статую XVI ст., якая да XVIII стагоддзя знаходзілася на вяршыні замка. Ад дворыка адыходзіць анфілада сярэдневяковых зал, перабудаваных у XVII ст. У зале Правасуддзя (Sala della Giustizia) у XVI ст. праходзілі пасяджэнні суда. У замку ёсць папскія апартаменты, дворык Аляксандра VI, зала Клімента VII, залы Клімента VIII, лоджыя Паўла III і лоджыя Паўла IV; да апошняй прылягаюць памяшканні, у якіх размяшчалася турма. Тут ёсць бібліятэка, а таксама зала Скарбаў і Сакрэтны архіў. З тэрасы замка, над якой высіцца фігура Анёла, адкрываецца пышны від на горад.

1. Vasari G. Le vite de' più eccellenti pittori, scultori e architettori (1568)Firenze: 1568. — Vol. 1. — P. 414.

2. Vasari G. Les Vies des meilleurs peintres, sculpteurs et architectesParis: 1903. — Vol. 1. — P. 420.

3. https://www.elledecor.com/it/best-of/a29005901/castel-sant-angelo-rome/ Праверана 17 снежня 2021.