Імператарскі форум
Выгляд
Імператарскія форумы (fori imperiali) — ансамбль помнікаў архітэктуры ў Рыме. Іх будаўніцтва ішло прыкладна 150 гадоў (з 46 да н.э. па 113 н.э.) у перыяд ранняй Рымскай імперыі. Імператарскія форумы не з'яўляюцца часткай Рымскага форума ці старой Рэспубліканскай плошчы. Частка імператарскіх форумаў пахавана пад вуліцай Віа дэі Форы Імперыялі (Via dei Fori Imperiali).
- Форум Цэзара (лац.: Forum Cæsari), 46 да н.э.
- Форум Аўгуста (лац.: Forum Augusti), 2 да н.э.
- Храм Міру (лац.: Templum Pacis) і Форум Веспасіяна (лац.: Forum Vespasiani), 75
- Форум Нервы (лац.: Forum Nervæ), 98
- Форум Траяна (лац.: Forum Traiani), 112—113