Дражня (жылы раён)
Выгляд
Дражня | |
---|---|
53°53′14″ пн. ш. 27°39′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйная акруга горада | Партызанскі раён |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дражня — жылы раён у Мінску, які знаходзіцца ў Партызанскім раёне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва раёна паходзіць ад вёскі Дражні, якая свае імя атрымала напэўна ад ракі Дражні (Слоўсці). Рака пачыналася з балотца паблізу вёскі, цякла на поўдзень і побач Падлосся ўпадала ў Свіслач. Вёска Дражня стала часткай Мінска у 1959 годзе, тады ж у горадзе з’явілася вуліца Дражня, а пазней два мікрараёны — Дражня-1 і Дражня-2.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Дражні размяшчаюцца некалькі заводаў: «Крыніца», Мінскі завод ігрыстых вінаў, Мінскі малочны завод №1, кандытарская фабрыка «Слодыч». Таксама ў Дражні ёсць 2 сярэднія школы, 3 прафесійна-тэхнічныя каледжы і Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж.
У жылым раёне знаходзіцца Цэнтральная Мытня.
Вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]У раёне ёсць 9 вуліц:
- Вуліца Ваўпшасава - галоўная вуліца
- Вуліца Солтыса
- Вуліца Таёжная
- Вуліца Дражня
- Вуліца Пераходная
- Вуліца Радыяльная
- Вуліца Халмагорская
- Вуліца Ключавая
- Вуліца Нахіленая