Перайсці да зместу

Дражня (жылы раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дражня
53°53′14″ пн. ш. 27°39′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйная акруга горада Партызанскі раён
Плошча
  • 4,3 км²
Насельніцтва
  • 12 000 чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дражня — жылы раён у Мінску, які знаходзіцца ў Партызанскім раёне.

Назва раёна паходзіць ад вёскі Дражні, якая свае імя атрымала напэўна ад ракі Дражні (Слоўсці). Рака пачыналася з балотца паблізу вёскі, цякла на поўдзень і побач Падлосся ўпадала ў Свіслач. Вёска Дражня стала часткай Мінска у 1959 годзе, тады ж у горадзе з’явілася вуліца Дражня, а пазней два мікрараёны — Дражня-1 і Дражня-2.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Дражні размяшчаюцца некалькі заводаў: «Крыніца», Мінскі завод ігрыстых вінаў, Мінскі малочны завод №1, кандытарская фабрыка «Слодыч». Таксама ў Дражні ёсць 2 сярэднія школы, 3 прафесійна-тэхнічныя каледжы і Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж.

У жылым раёне знаходзіцца Цэнтральная Мытня.

У раёне ёсць 9 вуліц:

  • Вуліца Ваўпшасава - галоўная вуліца
  • Вуліца Солтыса
  • Вуліца Таёжная
  • Вуліца Дражня
  • Вуліца Пераходная
  • Вуліца Радыяльная
  • Вуліца Халмагорская
  • Вуліца Ключавая
  • Вуліца Нахіленая

Зноскі