Перайсці да зместу

Яраслаў Сейферт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Сейферт
чэшск.: Jaroslav Seifert
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1901(1901-09-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 студзеня 1986(1986-01-10)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Marie Seifertová[d]
Дзеці Jaroslav Seifert[d] і Jana Seifertová[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, журналіст, эсэіст, пісьменнік, публіцыст, рэдактар
Жанр лірыка
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яраслаў Се́йферт[10] (чэшск.: Jaroslav Seifert, 23 верасня 1901, Прага — 10 студзеня 1986, Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».

Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі С. Панізнік, Ю. Бушлякоў, А. Разанаў[11], М. Танк.

у кнігах:

• Высокае неба. Мн., 1980
• На зорных шляхах. Мн., 1991

Зноскі

1. а б Jaroslav Seifert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. а б Jaroslav Seifert // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/literature/laureates/1984/seifert-bio.html
4. Encyklopedie ČSSD Праверана 10 красавіка 2024.

5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

6. Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.

7. Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.

8. Evidence zájmových osob StB

9. а б в г д е Vědecká knihovna v Olomouci Jaroslav Seifert // REGO Праверана 1 красавіка 2024.

10. БелЭн 2002.
11. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.