Яраслаў Сейферт
Яраслаў Сейферт | |
---|---|
чэшск.: Jaroslav Seifert | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 верасня 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1986[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marie Seifertová[d] |
Дзеці | Jaroslav Seifert[d] і Jana Seifertová[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, журналіст, эсэіст, пісьменнік, публіцыст, рэдактар |
Жанр | лірыка |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яраслаў Се́йферт[10] (чэшск.: Jaroslav Seifert, 23 верасня 1901, Прага — 10 студзеня 1986, Прага) — чэшскі пісьменнік і журналіст. Народны пісьменнік Чэхаславакіі (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі (1936, 1955). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1984) «За паэзію, якая адрозніваецца свежасцю, пачуццёвасцю і багатым уяўленнем і сведчыць аб незалежнасці духу і рознабаковасці чалавека».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першы паэтычны зборнік — «Горад у слязах» (1921). Удзельнік стварэння гуртка пралетарскага мастацтва «Дзівасіл». У творчасці імкнуўся да паэтызацыі прозы жыцця, абапіраючыся на рэалістычныя дэталі і рэлігійную сімволіку. У паэтычных зборніках «Толькі каханне» (1923), «На хвалях ТСФ» (1925) апяваў радасць жыцця, экзотыку падарожжаў. Зборнік «Салавей спявае дрэнна» (1926) прасякнуты трагічным светаадчуваннем. У зборніках «Яблык з каленяў» (1933), «Рукі Венеры» (1936) звярнуўся да традыцый класічнай чэшскай паэзіі — напеўнасці, меладычнасці, арганічнасці сітуацый. Асноўныя тэмы зборнікаў «Патушыце агні» (1938), «Веер Бажэны Немцавай» (1940), «Ішоў бедны мастак па свеце» (1949) — каханне, паэзія, радзіма, прыгажосць Прагі, гісторыя чэшскай культуры; зборнік «Мамачка» (1954) — успаміны пра дзяцінства. У зборніках «Канцэрт на востраве» (1965), «Адліванне званоў» (1967), «Парасон з Пікадылі» (1979) пераважае верлібр, які стаў дамінантай яго паэтыкі. Аўтар зборнікаў «Моравы слуп» (1981), «Быць паэтам» (1983) і інш.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову яго асобныя вершы пераклалі С. Панізнік, Ю. Бушлякоў, А. Разанаў[11], М. Танк.
- Сэйфэрт Я. [Вершы] / Перакл. Ю. Бушлякова // Фрагмэнты. 1997. № 3.
у кнігах:
- Высокае неба. Мн., 1980
- На зорных шляхах. Мн., 1991
Зноскі
- ↑ а б Jaroslav Seifert // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jaroslav Seifert // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nobelprize.org/nobel_prizes/literature/laureates/1984/seifert-bio.html
- ↑ Encyklopedie ČSSD Праверана 10 красавіка 2024.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 чэрвеня 2024.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ а б в г д е Vědecká knihovna v Olomouci Jaroslav Seifert // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вострыкава А. У. Сейферт Яраслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 298—299. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яраслаў Сейферт
- Сейверт, Ярослав // Энцыклапедыя «Кругасвет» (руск.)
- Сейферт(недаступная спасылка) // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. (руск.)
- На сайце Нобелеўскай прэміі (англ.)
- Біяграфія, фатаграфіі (англ.)
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Каралеўстве Багемія
- Памерлі 10 студзеня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя ў Чэхіі
- Члены Чэшскай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Саюза чэхаславацкіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Чэхіі
- Пісьменнікі Чэхіі
- Журналісты Чэхіі
- Дысідэнты Чэхаславакіі
- Кавалеры ордэна Томаша Гарыга Масарыка
- Камуністы Чэхіі і Славакіі