Псалтыр
Псалтыр (תְּהִלִּים) | |
---|---|
Гравюра «Цар Давід» на тытульным аркушы кнігі Псалтыр (Скарына, 1517) | |
Раздзел: | Вучыцельныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Папярэдняя (Танах): | Трэй Асар (Малахі) |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Іова |
Наступная: | Прытчы Саламонавы |
Вікікрыніцы: | Кніга Псальмаў
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Псалтыр», кніга псалмоў (стар.-грэч.: Βίβλος Ψαλμών; лац.: Liber Psalmorum; іўр.: תְּהִלִּים Тэгілі́м — «Хвалы») — адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая змяшчае 150 розных па зместу і жанру твораў і ўяўляе сабой зборнік рэлігійнай лірыкі. Аўтарства прыпісваецца іўдзейскаму цару Давыду, які жыў у 11 ст. да н.э. Гэты зборнік рэлігійнай лірыкі ў сваім канчатковым выглядзе быў складзены для патрэб іерусалімскага храмавага культу, відаць, у паслявавілонскую эпоху, г.зн. не раней 6 ст. да н.э. Як калектыўны паэтычны зборнік, які на працягу доўгага бытавання дапаўняўся і рэдагаваўся, Псалтыр параўнаўча позна ўвайшоў у канон іўдзейскіх свяшчэнных кніг храмавага песнапення[1].
Гэтай паэтычнай кнігай псалмоў адкрываецца трэці раздзел старазапаветнага канона царкоўнай Бібліі. Як кнігу рытуальна-культурнага прызначэння Псалтыр ад іудзеяў запазычылі прыхільнікі хрысціянства і таксама пачалі ўжываць яго на сваіх малітоўных сходах. Ужо з 3 ст. Псалтыр пачаў пашырацца ў перакладзе на грэчаскую мову. У 9 ст. кнігу псалмоў для патрэб славянскіх хрысціян пераклалі з грэчаскай мовы заснавальнікі славянскай пісьменнасці, браты-асветнікі Кірыл і Мяфодзій. 3 часу прыняцця хрысціянства на Русі ў 986/988 годзе Псалтыр стаў тут адной з папулярных кніг Бібліі. Як кніга, якая пастаянна ўжывалася пры богаслужэнні, яна была вядома і ў пашыраным варыянце, дзе тэкст кананічнага Псалтыра падаваўся ў спалучэнні з тэкстам «Часаслоўца» і меў характар зборніка малітваў і псалмоў, неабходных для пэўнага часу царкоўнага богаслужэння, у якім падаваліся кароткія тлумачэнні на тыя або іншыя яго псалмы. Шырока бытаваў таксама Тлумачальны Псалтыр. Гэтыя каментарыі да псалмоў, як правіла, належалі такім вядомым аўтарытэтам хрысціянскай царквы, як Іаан Златавуст, Амвросій, Аўгусцін і інш.[1]
У эпоху сярэднявечча Псалтыр быў адной з галоўных кніг навучання грамаце. Вывучэнне гэтай кнігі лічылася дастатковым для таго, каб быць падрыхтаваным да выканання царкоўнай службы, бо той, хто ведаў Псалтыр, успрымаўся тады грамадствам як асоба адукаваная, здольная чытаць усялякія іншыя кнігі. Псалтыр у далёкім мінулым служыў не толькі настольнай кнігай кожнага адукаванага чалавека, але нярэдка быў і яго неразлучным спадарожнікам у час розных доўгатэрміновых паездак і падарожжаў. Таму невыпадкова, што Ф. Скарына, улічваючы такую вострую практычную патрэбу ў гэтай кнізе, пачаў сваю друкарскую дзейнасць менавіта з Псалтыра і выдаў яго двойчы: у Празе (1517) і ў Вільні (1522) у складзе так званай «Малой падарожнай кніжкі»[1].
У Псалтыры веруючыя бачылі магічны сродак лячэння і ачышчэння чалавека, папярэджання розных бед, своеасаблівае «лекарство душевное». Гэтую кнігу нярэдка чыталі над хворым, які пакутаваў ад цяжкіх і працяглых, асабліва псіхічных, хвароб, прычыну якіх вытлумачвалі шкодным уплывам нячыстай сілы. Успрыняцце магічнай сілы ўздзеяння Псалтыра выяўлялася і ў звычаі чытання яго над нябожчыкам. Па Псалтыру на Русі таксама варажылі. Усе гэтыя факты сведчаць аб вялікай папулярнасці Псалтыра ў даўнія часы і важнай яго ролі ў духоўным жыцці сярэдневяковага чалавека[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Масарэцкі тэкст | Септуагінта | Каментарый |
---|---|---|
Пс 1-8 | Пс 1-8 | Змест і нумарацыя аднолькавыя |
Пс 9-10 | Пс 9 | У Септуагінце псалмы 9 і 10 злучаны у адзін |
Пс 11-113 | Пс 10-112 | Нумарацыя разыходзіцца на 1 пункт |
Пс 114—115 | Пс 113 | У Септуагінце псалмы 114 і 115 злучаны у адзін |
Пс 116 | Пс 114—115 | У Септуагінце — два псалмы. 115-ы пачынаецца з 10 верша 116 псалма масарэцкай версіі |
Пс 117—146 | Пс 116—145 | Нумарацыя разыходзіцца на 1 пункт |
Пс 147 | Пс 146—147 | У Септуагінце — два псалмы. 147-ы пачынаецца з 12 верша 147 псалма масарэцкай версіі |
Пс 148—150 | Пс 148—150 | Змест і нумарацыя аднолькавыя |
Псалом 151 адсутнічае ў масарэцкім тэксце.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 127—128. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Псалтыр
- Псалтыр у перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга псальмаў у перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Псалтыр у перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Псалтыр Давіда ў перакладзе Аляксандра Надсана: Псалмы 1-76 Архівавана 26 красавіка 2022., псалмы 77-150 Архівавана 12 чэрвеня 2021., выданне 2016 года, псалмы 1-151 Архівавана 27 лютага 2022.
- Пакутныя Псальмы: 6, 31, 37, 50, 101, 129, 142 Архівавана 27 студзеня 2022. (вершаваны пераклад Вінцука Адважнага)
- Кніга Псальмаў. Псальмы 1-8 Архівавана 23 верасня 2021. (пераклад Язэпа Германовіча)
- Кніга псальмаў у перакладзе Язэпа Германовіча
- Георгі Станкевіч — Псалтыр (Пс. 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 22, 50, 62, 83, 136) Архівавана 15 мая 2022.
- Псалмы 50, 53, 54, 90 Архівавана 22 мая 2022. у перакладзе Вацлава Пануцэвіча
- Псалом 50/51 (каяльны) Архівавана 23 верасня 2021. у перакладзе БАПЦ
- Выбраныя псалмы Архівавана 22 мая 2022.: пераклад у Службоўніку БАПЦ
- Выбраныя псалмы Архівавана 22 мая 2022. (пераклад мітрапаліта Андрэя (Крыта)
- Псалом 50 Архівавана 23 верасня 2021. (пераклад протаерэя Сергія (Гардуна))
- Псалцір у перакладзе Міхаіла Астапчыка
- Кніга Псальмаў у перакладзе Антонія Бокуна
- Наста Кудасава — Псальмы (Пс. 1, 8, 22, 50, 62, 83, 136) Архівавана 22 мая 2022.
- Антон Францішак Брыль — Ψальм 127 (126) Архівавана 22 мая 2022.
- Аляксандр Ворвуль — 33 Псалом Давіда. 50 Псалом Давіда Архівавана 24 чэрвеня 2021.
- Анатоль Бярозка (Смаршчок-Рэпкаў) — Пасальм 137 Архівавана 22 мая 2022.
- Кніга Псальмаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Псальмы ў перакладзе Антонія Бокуна
- Псальмы ў перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава